RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на Дні пісьменства падорыць Бялыніцкай бібліятэчнай сетцы 70 выданняў

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел 6 верасня ў святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю НББ.

«Бабруйскаграмаш» прэзентаваў машыну для падачы вады і тушэння лясных пажараў

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» прэзентавала новую машыну для падачы вады і тушэння лясных пажараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Пры арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19 прынятыя неабходныя санэпідмеры

Загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава расказала пра асаблівасці арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19.

КДК вывучае эфектыўнасць функцыянавання аўтамабільных пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вывучаецца эфектыўнасць функцыянавання гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтамабільных пасажырскіх перавозак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

У Магілёўскай вобласці засталося ўбраць менш за 5% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося менш за 5% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з вызначаным заданнем.

У гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца года будзе пастаўлена 1 тыс. домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялят

Тысяча домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялят да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык – Віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет»..

За 8 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 530 пажараў

За 8 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 530 пажараў, якія забралі жыцці 59 чалавек, у тым ліку 1 дзіцяці. З іх 202 выпадкі адбыліся праз неасцярожнае абыходжанне з агнём, 149 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі пячнога ацяплення, 129 – праз парушэнні пры наладжванні і эксплуатацыі электраабсталявання.

Уладзімір Кухараў: толькі разам з калектывам прадпрыемства можна знайсці вырашэнне складаных пытанняў

Толькі разам з калектывамі прадпрыемстваў можна знайсці вырашэнне складаных пытанняў у любой галіне. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Магілёўтэхмантаж»

Магіляўчан запрашаюць да ўдзелу ў распрацоўцы эскізнага праекта пешаходнага моста праз р. Днепр у раёне парку «Падміколле»

Магілёўцаў запрашаюць да ўдзелу ў распрацоўцы эскізнага праекта пешаходнага моста праз р. Днепр у раёне парку «Падміколле». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама.

Наша мірная Беларусь: горад Бялынічы сфатаграфавалі з вышыні

Бялынічы вядомыя з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ. 4 кастрычніка 1634 Бялынічам было дадзена Магдэбургскае права і зацверджаны герб, пасля страчаны. У вайне 1812 года Бялынічы вызвалялі ад французаў партызаны Дзяніса Давыдава.