RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

30.09.2019 - 14:35

Пілотны праект па павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў у Магілёўскай вобласці рэалізуюць пры падтрымцы Сусветнага банка. Для ўдзелу ў ім выбралі каля 100 дамоў – у Магілёве, Бабруйску, Быхаве і Асіповічах. Гэта стары жылфонд са звышнарматыўнымі стратамі цяпла, паведаміў намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Маслаў.

25.09.2019 - 11:03

За студзень-жнівень 2019 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br 854,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 9,7 % або Br 75,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br 302,6 млн. (35,4 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 124,5 млн. (14,6 %), падатку на прыбытак – Br 86,8 млн. (10,2 %), акцызаў – Br 59,5 млн. (7,0 %).

24.09.2019 - 11:14

У Магілёўскай вобласці ў найбліжэйшыя гады з’явіцца 14 электразарадных станцый. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 верасня 2019 года № 638, якая скарэктавала пералік ЭЗС на першым этапе стварэння дзяржаўнай зараднай сеткі.

Так, да 2021 года ўключна мяркуецца стварэнне 431 ЭЗС у Мінску, абласных цэнтрах і на аўтадарогах катэгорый М і М/Е, у тым ліку ў Магілёве ўвядуць у эксплуатацыю 12 станцый і яшчэ 2 – у вобласці.

24.09.2019 - 11:01

Сусветны трэнд апошніх гадоў – зялёны маркетынг – падхапіла маладая кампанія з Магілёва. Тут выкарыстоўваюць незвычайны картон – сотавы.

На прадпрыемстве, акрамя зборшчыкаў канструкцый, працуюць дызайнеры, канструктары і менеджары. Усяго з дзясятак чалавек. Сярод кліентаў – вядучыя прадпрыемствы перапрацоўкі і гандлю Магілёўскай вобласці.

24.09.2019 - 09:39

Прадукцыя Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода можа апынуцца на прылаўках Японіі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы. Засталося дапрацаваць тэхнічныя пытанні паставак. Пра гэта паведаміла антыкрызісны кіраўнік ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» Таццяна Корань.

24.09.2019 - 09:02

У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.

24.09.2019 - 08:49

Экспазіцыя Made in Belarus адкрылася на 75-й міжнароднай тэхнічнай выставе International Technical Fair, якая праходзіць па 28 верасня ў Плоўдзіве (Балгарыя). Пра гэта паведамілі ў аддзеле па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

23.09.2019 - 14:55

У Магілёўскай вобласці выпрацавалі перспектыўную праграму да 2025 года па развіцці вытворчасцей. Пра гэта сёння пасля дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц.

20.09.2019 - 11:51

У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 088 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 85,4 тыс. кв. м, або 52, 6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 69,7 тыс. кв. м.

19.09.2019 - 18:34

ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» рыхтуецца да адкрыцця. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Марат Ігізбаеў.

18.09.2019 - 13:21

Магілёўскай вобласці цікавы латвійскі вопыт падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык падчас сустрэчы са старшынёй Валкскай краёвай думы, старшынёй праўлення латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця Вентсам Армандсам Краўклісам.

17.09.2019 - 12:35

Магілёўскія энергетыкі завяршаюць падрыхтоўку да зімы цеплакрыніц і цепласетак. Якасна забяспечыць бесперабойную працу спажыўцоў цеплавой энергіяй у асенне-зімовы перыяд дазволіць вытворчасць работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, планавых рамонтах, тэхабслугоўванні абсталявання Магілёўскай ЦЭЦ-1, Магілёўскай ЦЭЦ-3 і цеплавых сетак, паведамілі ў адміністрацыі філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».

13.09.2019 - 15:02

Магілёўскі завод «Строммашына» прадстаўляе прадукцыю на маштабнай гандлёва-прамысловай выставе Armenia Expo ў Ерэване. Наша прадпрыемства дэманструе абсталяванне для здабычы нафты і вады з глыбінных свідравін, цюбінгі для падземных збудаванняў метрапалітэна і шахт.

12.09.2019 - 13:32

У Магілёўскай вобласці актыўнымі тэмпамі ідзе восеньская пасяўная кампанія. Як адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Віткоўскі, яе асаблівасць у гэтым сезоне ў тым, што значна павялічаны плошчы, апрацаваныя гліфасатутрымоўвальнымі прэпаратамі, каб на палях расло менш пустазелля. Дзякуючы гэтаму культурныя расліны атрымаюць вялікую пажыўнасць ад зямлі і, як следства, павялічыцца ўраджайнасць.

12.09.2019 - 09:47

Пастановай Саўміна ад 9 верасня ўстаноўлены пералік рыбаводных арганізацый, якім у 2019–2022 гадах прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдадзенымі у 2019 годзе на тэрмін да трох гадоў для набыцця камбікармоў для рыбы і пагашэння запазычанасці за камбікармы, якія набыты ў гэтым годзе і выкарыстоўваюцца для кармлення рыбы.

У пералік уключана 6 ААТ, сярод якіх рыбгас «Свіслач», які ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці.

11.09.2019 - 09:28

Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,56. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 верасня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

11.09.2019 - 09:22

Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

06.09.2019 - 10:36

Савет па развіцці прадпрымальніцтва Бабруйска сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў 11 верасня правядзе прыём суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі горада.

Сустрэча арганізуецца з мэтай выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў. Яна адбудзецца ў памяшканні бізнэс-цэнтра ААТ «Атэль “Турыст”», (вул. Войкага, 20) з 10.00 да 12.00.

05.09.2019 - 13:14

У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.

05.09.2019 - 11:23

Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве.

Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.