RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

02.08.2019 - 12:41

На базе агракамбінатаў «Зара» (Магілёўскі раён) і «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага (Кіраўскі раён) прайшоў абласны семінар-вучоба, прысвечаны падрыхтоўцы да сяўбы азімых. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, яго першы намеснік Васіль Акуліч, кіраўнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Віткоўскі, а таксама старшыні і намеснікі старшыняў райвыканкамаў, кіраўнікі і галоўныя аграномы сельгасарганізацый Прыдняпроўскага краю.

02.08.2019 - 11:21

Банк ВТБ (Беларусь) і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт заключылі пагадненне аб прадастаўленні льготных крэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва вобласці.

У межах праграмы ўстанаўліваецца льготная стаўка – 1/2 дзеючай стаўкі рэфінансавання, павялічанай не больш чым на 2,5 п. п. Прадпрымальнікі Магілёўскай вобласці змогуць атрымаць пазыковыя сродкі па спецыяльных умовах: гэта 7,5% гадавых (пры бягучым узроўні стаўкі рэфінансавання 10%).

01.08.2019 - 16:02

ААТ «УКХ “Бабруйскаграмаш”» плануе паставіць ва Узбекістан да тысячы адзінак тэхнікі для далейшай яе перадачы мясцовым аграрыям. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Адпаведная дамоўленасць дасягнута падчас I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана і аформлена ў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ «УКХ “Бабруйскаграмаш”» і АТ «Узагратэхсанаатхолдынг» (г. Ташкент) на пленарным пасяджэнні.

01.08.2019 - 09:37

За студзень-чэрвень 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br 217 млн., або 35,9 % ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Беларусі па рэгіёне.

У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 23 %, або Br 40,6 млн. у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 25 % (Br 38,3 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 9,8 % (Br 2,3 млн.).

30.07.2019 - 11:51

За I паўгоддзе 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br604,1 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 6,8 %, або Br 38,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.

Найбольшыя сумы складалі паступленні падаходнага падатку – Br223,3 млн. (37%), падатку на дабаўленую вартасць – Br92,6 млн. (15,3%), падатку на прыбытак – Br43,7 млн. (7,2%), акцызаў – Br44, млн. (7,3%).

29.07.2019 - 14:08

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў бягучым годзе наведаць паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.

29.07.2019 - 12:44

Лясныя чарніцы – адна з самых экспартуемых ягад у Магілёўскай вобласці. Аблспажыўсаюз адпраўляе ў Латвію, Польшчу і Славакію 80% нарыхтаванай прадукцыі.

Экалагічна чыстыя прадукты даўно ў трэндзе ў Еўропе. Заказы ідуць, і нашы нарыхтоўшчыкі адказваюць наладжанымі пастаўкамі свежай і замарожанай ягады. За кілаграм просяць больш за 2 еўра. З усёй вобласці ў гэтым сезоне ў Літву і Польшчу адправілі 140 т чарніцы. Цяпер вядуць перагаворы з Расіяй яшчэ на 40 т. У асноўным ягады выкарыстоўваюць для пюрэ, сокаў і пірагоў.

29.07.2019 - 11:37

Магілёўская вобласць прыме ўдзел у I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Мерапрыемства стартуе сёння ў Мінску, паведаміла начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Вольга Аўсіевіч.

Наш рэгіён на форуме прадставяць ААТ «Магілёўліфтмаш», «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”», прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу.

29.07.2019 - 09:34

У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы рознічнага гандлю на ўзоры. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2019 года №143.

24.07.2019 - 15:56

У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,58. Гэты нарматыў прымяняецца з 1 жніўня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

24.07.2019 - 09:37

У I паўгоддзі 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1660 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 129,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 69,7 тыс. кв. м, або 53,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 56,5 тыс. кв. м.

24.07.2019 - 09:25

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у сістэме спажывецкай кааперацыі вобласці даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія тычацца развіцця арганізацый гэтай сферы, а таксама якасці абслугоўвання насельніцтва. Пра гэта паведаміў першы намеснік ведамства Юрый Фралоў.

24.07.2019 - 09:12

Намеснік начальніка Магілёўскай мытні Людміла Аляксееўна Шэвердак 25 ліпеня правядзе прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам рэгіёна. З 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 29-90-01 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія тычацца дзейнасці мытні.

24.07.2019 - 08:41

Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2019 года пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2019 года нумар 37. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца з устаноўленага з 1 мая Br224,02 да Br230,91.

23.07.2019 - 16:25

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю. Па выніках нарады кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач перад профільнымі ведамствамі і кіраўніцтвам рэгіёнаў.

23.07.2019 - 15:49

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць узаемны гандаль. Размова аб нарошчванні і дыверсіфікацыі паставак на рынак правінцыі беларускай харчовай прадукцыі ішла на сустрэчы генеральнага консула Беларусі ў Шанхаі Валерыя Мацэля з кіраўнікамі цзянсускіх кампаній JOC і «Суга супермаркет», паведамілі ў генконсульстве.

22.07.2019 - 08:48

У Бабруйску да 2022 года плануецца наладзіць буйную лесапільна-пелетную вытворчасць, паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Бабруйскага гарвыканкама.

22.07.2019 - 08:45

Беларуска-расійскае прадпрыемства «МЛМ Неўскі ліфт» плануе ў перспектыве вырабляць каля 2 тыс. ліфтаў на год, адзначыў міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін у эфіры тэлеканала АНТ.

Зборачная вытворчасць Магілёўскага ліфтавага абсталявання адкрылася ў расійскім горадзе Колпіна падчас VI Форума рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

16.07.2019 - 17:35

Магілёўская вобласць Беларусі і Джызакская вобласць Узбекістана абмеркавалі перспектывы развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова сёння на сустрэчы першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіля Акуліча з дэлегацыяй Джызакскай вобласці на чале з намеснікам хокіма Джызакскай вобласці па пытаннях інвестыцый, інавацый, аказання садзейнічання прыватызаваным прадпрыемствам і развіцця малых прамысловых зон і турызму Азімам Ахмедхаджаевым.

16.07.2019 - 09:52

Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.