RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

12.08.2021 - 09:28

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Аляксеевіч Мартынюк 18 жніўня з 10.00 правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім райвыканкаме. Прыём будзе праводзіцца па адрасе: г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 63 «А», каб. 23.

Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца Магілёўскім райвыканкамам з 08.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 да 17 жніўня ўключна па тэлефонах: (80222) 42 30 25, 42 30 19.

Рэд.

11.08.2021 - 15:49

У Магілёўскім інстытуце МУС пачалася падрыхтоўка новых курсантаў. У іх стартаваў вучэбны збор. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.

11.08.2021 - 14:45

У Магілёве з’явіцца плошча Народнага адзінства. Такую назву прысвояць адной з безыменных гарадскіх плошчаў. Пра гэта расказала намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка.

11.08.2021 - 12:26

У Магілёўскай вобласці ўзмоцняць кантроль за бяспекай дзяцей на дарогах. З 11 па 18 жніўня 2021 года па ўсёй рэспубліцы праводзіцца прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

03.08.2021 - 16:55

У Магілёўскім аблвыканкаме адбылася відэаканферэнцыя па пытанні стабілізацыі становішча з гібеллю людзей на водных аб’ектах.

03.08.2021 - 09:37

Урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія (Каніскага), малітоўніка і апекуна зямлі Магілёўскай і беларускай, пройдуць 5–6 жніўня ў Магілёве з удзелам кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамілі ў Маілеўскай епархіі БПЦ.

– Урачыстасці ў гонар святога, якія пройдуць 5–6 жніўня, узначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, – праінфармавалі ў епархіі.

02.08.2021 - 11:56

Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду з 1 жніўня запусціла акцыю «Цяпер я ў першым класе». У 52 дзіцячых дамах сямейнага тыпу, якія існуюць у рэгіёне, 11 дзяцей у гэтым годзе пойдуць у першы клас. Сабрацца ім у школу можа дапамагчы кожны: для гэтага варта купіць неабходныя для ўрокаў канцылярыю, пісьмовыя прыналежнасці, наборы для творчасці. Рэчы будуць перададзены канкрэтным дзецям.

02.08.2021 - 10:04

У Беларуска-Расійскім універсітэце адбудзецца дадатковы набор на бюджэтныя месцы па тэхнічных спецыяльнасцях. Пра гэта паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі ВНУ Аляксандр Кашпар.

29.07.2021 - 11:48

Дзіцячы сад з экалагічна чыстых матэрыялаўбудуюць у мікрараёне Спадарожнік у Магілёве. Пра гэта распавяла намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка.

23.07.2021 - 13:34

ААТ «Славянка» да новага навучальнага года амаль на 60% абнавіла мадэльны рад школьнай формы. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі.

22.07.2021 - 12:09

Навукоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыступілі да вывучэння і ацэнкі экалагічнай сітуацыі Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве. Пра гэта паведаміў кіраўнік МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Міхаіл Галушкоў.

22.07.2021 - 11:12

У сталовай № 75 цэха грамадскага харчавання ААТ «Магілёўхімвалакно» адбылося сапраўднае свята. Напярэдадні Дня работнікаў гандлю тут прайшло ўрачыстае мерапрыемства. Як і на любой іншай урачыстасці, тут прысутнічалі ганаровыя госці, найлепшым працаўнікам уручалі ўзнагароды, падарункі і кветкі, праходзілі найсмачнейшыя дэгустацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці, гучалі шчырыя віншаванні і песні, а самае галоўнае – панавала цёплая і сяброўская атмасфера.

21.07.2021 - 16:28

Праваахоўнікі падрыхтавалі памятку для бацькоў, як прадухіліць выпадзенне дзіцяці з акна. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Захаванне асноўных правілаў бяспекі дапаможа захаваць жыццё і здароўе дзяцей. Дзіця не павінна знаходзіцца без нагляду ў памяшканні, дзе адкрыта акно ці ёсць хоць самая малая верагоднасць, што яно зможа само яго адкрыць. Фурнітура вокнаў і рамы павінны быць спраўныя, каб не адкрываліся самаадвольна або занадта лёгка для дзіцяці.

21.07.2021 - 15:46

Цэнтры інавацыйнага навучання з’явяцца да 2025 года ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Яны будуць абсталяваныя на базе кабінетаў натуральна-навуковага профілю ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.

21.07.2021 - 15:12

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 5 жніўня правядзе «гарачую лінію» на тэму «Падрыхтаванасць аб’ектаў сістэмы адукацыі да новага навучальнага года».

21.07.2021 - 11:38

З усіх камерцыйных пасылак незалежна ад кошту перасылаемага ўкладання спаганяецца ПДВ, на ўкладанні коштам звыш 150 еўра дадаткова спаганяюцца мытныя плацяжы. Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Белпошта».

Змены ў парадак збору падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) пры трансгранічным гандлі ў Еўрапейскім Саюзе (далей – ЕС), прымяняльным да электроннай камерцыі, унесены з 1 ліпеня 2021 года.

21.07.2021 - 09:59

Гарачая лінія па кантролі за ўступнай кампаніяй працуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў КДК Магілёўскай вобласці.

«З 20 ліпеня ва ўсіх установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі камісіі пачалі прыём дакументаў. Да заканчэння ўступнай кампаніі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці працягне працаваць тэлефон гарачай лініі: 8 (0222) 62-47-75. Па ім можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы прыёмных і прадметных экзаменацыйных камісій навучальных устаноў», – адзначылі ў КДК.

21.07.2021 - 09:55

Школьныя кірмашы пачнуць працу ў Магілёўскай вобласці з 30 ліпеня. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.

20.07.2021 - 14:29

Напярэдадні Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь ратавальнікі запрашаюць магіляўчан і гасцей горада падзяліць святочны настрой і прыняць удзел у займальных мерапрыемствах, якія адбудуцца 23 ліпеня з 16.00 да 19.00 на адкрытай пляцоўцы каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Атрыум» па вул. Першамайскай, 57.

 

20.07.2021 - 11:27

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца маніторынг ходу выканання ў рэгіёне даручэння кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку на зямлі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.