RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

14.02.2024 - 15:59

Больш за 600 удзельнікаў сабраў у Магілёве другі злёт прадстаўнікоў маладзёжнага руху «Юныя патрыёты Магілёўшчыны».

14.02.2024 - 14:43

На галоўнай старонцы афіцыйнага сайта Цэнтральнай выбарчай камісіі запушчаны сервіс па пошуку ўчастка для галасавання. Пра гэта паведамілі ў ЦВК

14.02.2024 - 13:53

Абласны тур рэспубліканскага фестывалю роўных магчымасцей «Час моцных» прайшоў у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Канкурсанты праявілі сябе ў вакальным, харэаграфічным, тэатральным, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

14.02.2024 - 13:10

35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана адзначаецца ў Беларусі 15 лютага. У гонар знамянальнай даты на Магілёўшчыне праходзіць шэраг мерапрыемстваў з удзелам ветэранаў вайны ў Афганістане. Так, тэматычнае кінамерапрыемства прайшло ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма».

13.02.2024 - 18:42

Інструктыўна-метадычная нарада ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сёння ў аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка. Таксама на сустрэчы прысутнічалі члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама, ВНУ, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя. У студыях рэгіёнаў - сябры раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

13.02.2024 - 17:10

Абласны злёт маладых выбаршчыкаў 13 лютага сабраў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій каля 150 юнакоў і дзяўчат з усяго рэгіёну. Дзеці, якія сёлета ўпершыню прыйдуць на ўчасткі для галасавання, прынялі ўдзел у прававым квізе, рабоце тэматычных секцый і атрымалі магчымасць паразмаўляць з дзеючымі дэпутатамі, бліжэй пазнаёміцца з іх роляй у жыцці грамадства.

13.02.2024 - 14:13

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. 17 лютага можна будзе звярнуцца па тэлефонах:

Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);

12.02.2024 - 17:25

Ваенным камісарыятам горада Магілёва і Магілёўскага раёна ажыццяўляецца набор груп для бясплатнага навучання ў МГАС ДТСААФ па наступных спецыяльнасцях:

-«Кіроўца катэгорыі С» (тэрмін навучання 4 месяцы)

- «Кіроўца катэгорыі С» (перападрыхтоўка з «В» на «С» (тэрмін навучання 1,5 месяца)

- па спецыяльнасці сувязі (радыётэлеграфіст) (тэрмін навучання 2 месяцы).

12.02.2024 - 12:28

У мінулым годзе ў Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў з улікам раённых і гарадскіх аб'яднанняў паступіла больш за 550 зваротаў грамадзян. У дапамозе не адмовілі нікому.

Так, у прафсаюз звярнуўся калектыў аднаго з прадпрыемстваў вобласці. Было ўстаноўлена, што ў студзені 2023 года работнікам на патанненне харчавання выплацілі 1 базавую велічыню замест 3, прадугледжаных калдагаворам.

09.02.2024 - 18:07

Выніковае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» адбылося сёння ў аблвыканкаме. Удзел у ім узялі старшыня прэзідыума, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, першы намеснік Генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Сяргей Шагун, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.

09.02.2024 - 17:59

Прамую тэлефонную лінію па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядуць 19 лютага спецыялісты. Пра гэта паведамілі ў камітэце.

На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:

- старшыня камітэта Марыя Уладзіміраўна Шапнеўская з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222)75 23 29;

09.02.2024 - 17:39

Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча з членамі Маладзёжнага Парламента, студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ Магілёва пройдзе 14 лютага ў адміністрацыйным будынку СЭЗ «Магілёў». Пра гэта расказалі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.

09.02.2024 - 10:32

Чарговую пяцьдзясят трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правяла 8 лютага старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Удзел у ёй прынялі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Картун.

09.02.2024 - 09:28

Жыццёвы вопыт воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане дапамагае ў фарміраванні маладога пакалення. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час сустрэчы са старшынямі раённых арганізацый Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

09.02.2024 - 09:23

У Беларусі актыўна ідзе агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдатаў у дэпутаты абласных, раённых, гарадскіх, сельскіх саветаў.

09.02.2024 - 09:14

З 9 лютага беларусы могуць праверыць звесткі аб сабе ў спісе выбаршчыкаў. Старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч расказаў, куды для гэтага трэба звяртацца і што неабходна ўлічваць, каб камісія магла правесці зверку звестак.

08.02.2024 - 16:13

Дэбаты кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці будуць трансліравацца ў рэгіянальным уключэнні на тэлеканале «Беларусь 3» з 13 па 16 лютага.

 

Пачатак трансляцый па выбарчых акругах:

 

13.02 (Аўторак)

            19:00 - 19:15 (Бабруйскі-Ленінскі №78).

 

14.02 (Серада)

            19:00 - 19:15 (Бабруйскі-Першамайскі №79).

            19:15 - 19:30 (Бабруйскі сельскі №80).

08.02.2024 - 15:33

2 тыс. 430 фондаў ці 518 тыс. адзінак захоўвання налічвае Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці. У фондах ёсць даныя даваеннага, ваеннага і пасляваеннага перыядаў. У нашы дні ў абласны архіў сцякаюцца дакументы з розных арганізацый горада Магілёва і 9 раёнаў вобласці. Астатнія захоўваюцца ў занальных дзяржаўных архівах Бабруйска і Крычава, таксама ёсць асобны архіў для грамадскіх аб'яднанняў. Якую інфармацыю, а галоўнае як можна адшукаць у архіве - у сюжэце ТРК «Магілёў».

08.02.2024 - 09:34

Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў 2024 годзе пачаўся ў Магілёве. Удзел у працы камісіі прыняла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. Яна нагадала, што ў 2023 годзе на адной з сесій было прынятае рашэнне аб выніках папярэдняга разгляду праектаў: «У адрас абласнога Савета было накіравана 56 грамадзянскіх ініцыятыў. На адкрыты конкурс зарэгістравана 36 з іх».

07.02.2024 - 10:49

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама, для патрэб «Магілёўаблаўтатранс» набылі 37 аўтобусаў і 9 тралейбусаў. Яны будуць курсіраваць як па гарадскіх, так і прыгарадных маршрутах. Уся тэхніка айчыннай вытворчасці яе набылі яшчэ ў канцы мінулага года.