RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

20.12.2021 - 12:58

Сёння, 21 снежня, з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі адбылася пазачарговая, 36-я сесія Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, на якой было разгледжана пытанне аб зацвярджэнні на пасадзе новага старшыні Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта – Ірыны Стрэчын. Кандыдатура Ірыны Стрэчын была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 6 снежня 2021 года і падтрымана дэпутатамі Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў.

17.12.2021 - 11:43

Чыгірынскі турыстычны кластар у хуткім часе мае ўсе шанцы стаць так званай «Меккай» на рынку турыстычных паслуг у Беларусі. Такую амбіцыйную задачу паставілі перад сабой удзельнікі новага кластара Магілёўскай вобласці на семінары «Кааперацыя для развіцця», які праходзіў на базе адпачынку «Чыгірынка» ў межах ініцыятывы «Чыгірынскі кластар: партнёрства для эканамічнага росту».

15.12.2021 - 09:45

Пераднавагодні марафон дабра ідзе па краіне! Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала напярэдадні і з кожным днём выконвае ўсё больш навагодніх жаданняў. Тых, што загадалі ў інтэрнатах, прыёмных сем’ях, бальніцах, рэабілітацыйных цэнтрах. Такім дзецям асабліва трэба цяпло і ўвага.

15.12.2021 - 09:35

Навагодні баль для дзяцей, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучэбнай дзейнасці, творчасці і спорце, пройдзе 17 снежня ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.

Удзельнікамі балю стануць 34 пары устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

09.12.2021 - 15:35

На базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі сёння адкрыўся вучэбна-выставачны цэнтр сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і агрэгатаў для практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне дакладнага земляробства. Гэта пляцоўка, дзе студэнты змогуць асвойваць сучасныя тэхналогіі для далейшага выкарыстання ў сельскай гаспадарцы. Сучасны цэнтр – канкрэтны прыклад развіцця лічбавых тэхналогій і ўкаранення іх у навучальны працэс.

09.12.2021 - 13:05

Для эфектыўнай працы дакладнага земляробства неабходна стварыць адзіную лічбавую базу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко падчас нарады на тэму «Дакладныя тэхналогіі ў сельскай гаспадаркі», якая праходзіць сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

30.11.2021 - 16:09

У Касцюковіцкім раёне закладуць лясны гадавальнік прадукцыйнасцю 5,5 млн саджанцаў на год. Пра гэта расказаў дырэктар лесагаспадарчай установы Міхаіл Касмачоў.

30.11.2021 - 16:03

Шапачка святога прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ, крыж, які ён насіў, часцінка пахавальнай дошкі і часцінка мошчаў архімандрыта Грузінскай праваслаўнай царквы будуць выстаўлены ў храме ў гонар прападобнага Сяргея Раданежскага ў пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна. Іх даставяць сюды 2 снежня па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, пакінуць храм святыні пасля нядзельнай літургіі 5 снежня.

30.11.2021 - 12:16

Шклоўская папяровая фабрыка «Спартак» аказала шэфскую дапамогу дзіцячаму саду № 7. Малым падарылі новую мэблю, а таксама забяспечылі дашкольную ўстанову агароднінай на ўвесь халодны сезон.

29.11.2021 - 15:56

Папярэдне вызначана, што месцам для новага аб’екта стане гарадскі парк, дзе знаходзіцца брацкая магіла воінаў Чырвонай арміі, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У раённым цэнтры чатыры воінскія пахаванні, а самае шматлікае размешчана якраз у гарадскім парку. Падчас урачыстай цырымоніі 25 лістапада гэтага года, прысвечанай 78-й гадавіне вызвалення Слаўгарадскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у брацкую магілу перапахавалі 15 чырвонаармейцаў. Цяпер тут знаходзіцца прах 906 герояў.

26.11.2021 - 14:55

Развіццё малых гарадоў – важная задача на найбліжэйшую пяцігодку. Для таго каб такія тэрыторыі расцвіталі, стаўку трэба рабіць у ліку іншага на абнаўленне прадпрыемстваў. У Слаўгарадскім раёне ёсць такія прыклады. На ВТУП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад» мадэрнізуюць вытворчасць мёду. Дакладней, укараняюць новую групу прадукцыі. Тут ужо ўстаноўлена абсталяванне новай лініі па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. З ходам мадэрнізацыі прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

26.11.2021 - 11:55

Абноўленую аўтазаправачную станцыю адкрылі на Чавускай трасе. Прадпрыемства «Беларуснафта Магілёўаблнафтапрадукт» за кароткі тэрмін правяло рэканструкцыю сваёй АЗС.

Зараз гэта сучасны аб’ект прыдарожнага сэрвісу, куды едуць не толькі за палівам для машыны. Тут можна адпачыць і набыць усё неабходнае для камфортнай і бяспечнай дарогі.

25.11.2021 - 15:57

Фатаграфіі Герояў Савецкага Саюза, ветэранаў Вялікай Айчыннай, дакументы, лісты з фронту, асабістыя рэчы: шлем танкіста, салдацкая каска, пляшка. У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Слаўгарадчына: гісторыя і сучаснасць», прымеркаваная да 78-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

18.11.2021 - 16:47

Фруктовы сад з’явіўся на тэрыторыі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

16.11.2021 - 10:27

У Клічаве зараз робяць унутранае аздабленне новага дома. Ён будзе ацяпляцца з дапамогай электрычнай энергіі.

Усяго 2 212 новых кватэр за 9 месяцаў 2021 года пабудавалі ў Магілёўскай вобласці. Чацвёртая частка жылых метраў уведзена для шматдзетных сем’яў.

15.11.2021 - 11:36

У Чэрыкаве пры райветстанцыі неўзабаве запрацуе гасцініца для хатніх гадаванцаў. Пад рэалізацыю мясцовай ініцыятывы Банк развіцця вылучыў 5000 еўра на рамонт памяшкання і закупку абсталявання. Галоўны ветурач Кацярына Лаберка ўпэўнена, што новая паслуга будзе запатрабавана ў райцэнтры:

15.11.2021 - 10:48

На днях жыхароў Радамлі і Каменкі Чавускага раёна парадавалі: па падпраграме «Чыстая вада» тут адкрыліся станцыі абезжалезвання. Неабходнасць у будаўніцтве была выклікана тым, што ў гэтых аграгарадках у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза і вяскоўцам даводзілася яе кіпяціць, каб пазбавіцца ад асадка і паху.

Начальнік водаправодна-каналізацыйнага ўчастка Чавускага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» Васіль Ларчанка адзначыў, што станцыя ў Радамлі даводзіць якасць пітной вады да нарматыўных паказчыкаў:

12.11.2021 - 17:04

Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння пяці раёнаў Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас трэцяга рэгіянальнага форума, які прайшоў у Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміла каардынатар праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Ірына Марціновіч.

11.11.2021 - 14:57

У Клімавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Звянчатка: знікла яго 61-гадовая маці. Яна пайшла на працу напярэдадні раніцай і не вярнулася.