RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

15.10.2021 - 12:39

Цяцерынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Круглянскага раёна выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы. Гародніна новага ўраджаю дазволіць разнастаіць харчаванне вучняў, пра што расказаў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Аляхновіч.

«Сёлета нашы дзеці атрымалі добры ўраджай, запасу якога хопіць на ўвесь навучальны год. Мы сабралі каля 6 т бульбы, 550 кг морквы і капусты, 500 кг буракоў. Разам з гэтай гароднінай школьнікі эксперыментавалі з пасадкай цыбулі, пятрушкі і кропу», – адзначыў Уладзімір Аляхновіч.

15.10.2021 - 09:29

Аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей. Пра гэта заявіла сёння намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас рабочай паездкі ў Глускі раён, – паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраекта на адным з мясцовых прадпрыемстваў і прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядаліся планы развіцця асобных рэгіёнаў.

14.10.2021 - 14:56

У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі». Ураджэнец Варонежскай вобласці Ілья Лазараў, 1913 года нараджэння, старшы сяржант 409-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці, паў смерцю храбрых у сакавіку 1941 года.

13.10.2021 - 11:41

Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства. Яны даўно палюбіліся не толькі жыхарам райцэнтра, але і шматлікім гасцям і турыстам. Кажуць нават, што фірмовая прадукцыя прывакзальнага кафэ ні ў чым не саступае найлепшым замежным фастфудам.

07.10.2021 - 16:06

У Горацкім раёне 12 кастрычніка адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна.

Прадстаўнікі абласной і раённых органаў улады, грамадскасць, а таксама ўдзельнікі польскай дэлегацыі ўскладуць вянкі і кветкі да магіл савецкіх і польскіх воінаў, наведаюць музей савецка-польскай вайсковай садружнасці. Тут жа адбудзецца мітынг. Запланавана цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў на магіле Невядомага Салдата.

05.10.2021 - 16:43

На пазачарговай, 53-й, сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб зацвярджэнні Вольгі Прыстромскай на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук, дэпутаты райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, а таксама кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна.

05.10.2021 - 10:51

З рабочым візітам па праверцы ходу корманарыхтоўчых і завяршэння восеньскіх палявых работ Бялыніцкі раён наведалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.

04.10.2021 - 10:55

Другога кастрычніка завяршыў свой шлях на зямлі вялікі чалавек. Сумленна адслужыў роднай зямлі і людзям, выканаўшы свой абавязак спаўна. І гэта для ўсіх нас велізарная страта. Яго шлях прадоўжыўся 67 гадоў і ўжо пры жыцці суправаджаўся славай дасведчанага і высокапрафесійнага аграрыя, таленавітага менеджара, мудраца і летуценніка. І маштабы асобы гэтага чалавека па-сапраўднаму ацэньваць будуць наступныя пакаленні. Нам застаецца перажыць смутак страты і захаваць памяць. 

01.10.2021 - 12:29

У вучэбна-педагагічным комплексе аграгарадка Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна школьніц вучаць працаваць на сучасных швейных машынах. Майстэрня дае магчымасць не проста навучыцца шыць, але і зарабіць на гэтым.

Пяць працоўных месцаў у сацыяльнай швейнай майстэрні з’явілася дзякуючы праекту «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».

01.10.2021 - 09:04

Механізатар Дзяніс Якімовіч з СДП «Авангард» РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Магілёўскага раёна дастае свае бартавыя запісы, каб асвяжыць у памяці, калі прыступіў да сяўбы азімых. Дакладвае: тэхніка пробна выйшла ў поле яшчэ 6 верасня. Толькі набраў тэмп, як з 17 верасня пайшлі дажджы, праца застапарылася. Зараз аграрыі ў рэжыме нон-стоп наганяюць упушчанае. Тактыка такая: два энерганасычаныя трактары «Беларус-3522» з сеялкамі ў полі з шасці раніцы і да позняга вечара.

29.09.2021 - 15:58

Дзве станцыі абезжалезвання ўвядуць да 1 кастрычніка ў Чавускім раёне, паведаміў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталь Хомчанка.

«Новыя аб’екты з’явяцца ў аграгарадках Радомля, дзе пражываюць 303 чалавекі, і Каменка з насельніцтвам у 368 чалавек, – адзначыў Віталь Хомчанка. – Неабходнасць пабудаваць станцыі выклікана тым, што ў гэтых населеных пунктах у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза. Станцыі будуюцца па падпраграме «Чыстая вада».

24.09.2021 - 12:17

Пашыраны семінар ідэалагічнага актыву раёна з запрашэннем прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў прайшоў у актавай зале ДУА «Горацкая дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства». На ім абмяркоўвалі актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці на сучасным этапе. «Выклікі сучаснасці» і пытанні вакцынацыі супраць COVID-19 сталі асноўнымі тэмамі мерапрыемства.

22.09.2021 - 15:48

На 29-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў аднагалосна зацверджана кандыдатура Аляксандры Міхеенка на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандру Мікалаеўну прадставіў дэпутацкаму корпусу, членам раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікам структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых службаў і арганізацый старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

20.09.2021 - 09:59

У СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна школьнікі дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю яблыкаў. За змену дзеці прыбіраюць каля 12 т садавіны. Пра гэта расказаў намеснік старшыні СВК Міхаіл Скусаў.

07.09.2021 - 09:45

Дом самастойнага пражывання адкрылі ў Чавусах. Міжнародны праект дазваляе людзям з інваліднасцю аднавіць сваю дзеяздольнасць.

02.09.2021 - 09:34

Сучасная высокатэхналагічная вытворчасць па выпуску ветпрэпаратаў з’явіцца ў Горках. Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў дырэктара Навукова-вытворчага цэнтра «БелАграГен» Аляксандр Валасач.

01.09.2021 - 16:26

ВНУ– гэта месца, дзе фарміруецца асоба грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

30.08.2021 - 10:32

Лёсы родных, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, для многіх сем’яў былога СССР дзесяцігоддзямі заставаліся таямніцай. Таямніцай было і месца пахавання дзеда расіяніна Алега Кошалева – жыхара горада Пераслаўль-Залескі Яраслаўскай вобласці, кіраўніка Яраслаўскага абласнога аддзялення Усерасійскай арганізацыі «Баявое Братэрства». Родны яму чалавек загінуў у 1944 годзе, пра гэта паведамлялася ў пахаванцы, якую паштальён даставіў яго бабулі. Але дзе пахаваны радавы пехацінец Канстанцін Іванавіч Кошалеў, было невядома.

25.08.2021 - 09:50

Аграгарадок Аўсянка Горацкага раёна з нецярпеннем чакае значнай падзеі: 1 верасня пасля капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі тут адкрыецца сярэдняя школа. З лютага па май дзеці займаліся на базе іншых устаноў адукацыі Горацкага раёна і вельмі засумавалі па другім доме. З такімі ж радаснымі пачуццямі чакаюць вяртання на свае звыклыя працоўныя месцы і настаўнікі.

24.08.2021 - 15:20

Роля гандлёвых прадстаўніцтваў, заработная плата і будаўніцтва жылля абмяркоўваліся сёння на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіла Русага з калектывам ААТ «Бабушкина крынка» – кіруючай кампаніі холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» філіяла «Быхаўскі».