Рус Бел Eng 中文

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

19.10.2018 - 10:29

Міліцэйская сям’я Анікеевых з Асіповічаў прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Уладзімір Сінкевіч.

18.10.2018 - 11:40

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Новая Друць», што ў Бялыніцкім раёне, прыступілі да ўборкі ўраджаю жэньшэню. Выпадак у нашай краіне ўнікальны. «Корань жыцця» прыходзіцца выкопваць рукамі – лапатай можна абсекчы яго «рукі» і «ногі». Карэнішча жэньшэня нагадвае фігурку чалавека. Такое падабенства – адзін з параметраў высокай якасці лекавай расліны. Першай уборачнай у гаспадарцы папярэднічала сем гадоў карпатлівай працы і догляду.

16.10.2018 - 10:36

Афіцэр у форме сціскае ў руках далонь жонкі і пяшчотна глядзіць ёй у вочы. Унізе залацістага круга вянок і зорка, уверсе-рэльефны надпіс «Жонцы афіцэра». Такіх медалёў на днях былі ўдастоены некалькі жыхарак Кіраўскага раёна –Марыя Шахунова, Людміла Лагойка, Ларыса Караткевіч і Раіса Горбель.

15.10.2018 - 11:05

У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося сем пажараў, адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

02.10.2018 - 11:38

У павільёне прыпынку грамадскага транспарту «Глуша» на Кастрычніцкай вуліцы ў цэнтры пасёлка Глуша (Бабруйскі раён) з’явіўся партрэт Алеся Адамовіча і цытата з яго ўспамінаў. Пра гэта паведаміў аўтар ідэі бабруйчанін Андрэй Архіпенка.

28.09.2018 - 11:05

Касцюковічы адзначаць 510-годдзе і 75-годдзе з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 29 верасня. Святочныя мерапрыемствы разгорнуцца на сямі пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.

Пачнецца праграма з ускладання кветак да мемарыяла. Далей па вул. Ленінскай пройдуць удзельнікі тэматычнага шэсця «З Днём нараджэння, любімы горад».

27.09.2018 - 10:25

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін 2 кастрычніка з 11.00 да 13.00 правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэце (вул. Сумчанкі, д. 30, корпус 1, кабінет 29).

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефонах:

у г.Асіповічы – (02235) 66008, 66018;

у г. Магілёве – (0222) 32-71-53, 32-67-21.

26.09.2018 - 10:13

Трагічнымі выдаліся мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці. На пажарах загінуў адзін чалавек, шэсць сур’ёзна пацярпелі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

25.09.2018 - 12:30

Два пажары адбылося за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці, адзін скончыўся гібеллю. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

24.09.2018 - 10:21

Адзін з лідараў жніва вобласці Магілёўскі раён сёння адзначыў традыцыйнае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2018». Урачыстасці ўпершыню прайшлі ў аграгарадку Завадская Слабада і сабралі больш за тысячу ўдзельнікаў: дэлегацыі сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі працоўных калектываў, фермеры, бізнесмены, госці з суседніх раёнаў.

19.09.2018 - 15:40

У мэтах аховы рыбных рэсурсаў з 20 верасня па 10 кастрычніка на Чыгірынскім вадасховішчы Быхаўскага раёна будзе абмежавана аматарскае рыбалоўства, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Вольга Грамовіч.

З 20 верасня РУП «Магілёўэнерга» правядзе рамонтныя работы падводнай часткі гідратэхнічнага збудавання Чыгірынскай гідраэлектрастанцыі. Пры гэтым часткова спусцяць Чыгірынскае вадасховішча. Яго ўзровень знізіцца на 0,5 м.

19.09.2018 - 11:14

Аграсядзіба «Шэрая шыйка» (Магілёўскі раён) 23 верасня стане цэнтрам правядзення рэспубліканскага фестывалю з удзелам пажылых людзей «Крэатыўны ўзрост» у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Беларускім грамадскім аб’яднанні «Адпачынак у вёсцы».

17.09.2018 - 11:44

Два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінулі людзі, адбыліся ў мінулую пятніцу і суботу ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Так, увечары 14 верасня на аўтадарозе каля вёскі Княжыцы Магілёўскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам матацыкла, у якім загінулі два чалавекі.

14.09.2018 - 08:32

Клічаў стане апошнім горадам Магілёўскай вобласці, дзе ў гэтым годзе пройдзе рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў «Мы – разам!». Бясплатны канцэрт для жыхароў і гасцей раённага цэнтра з удзелам зорак беларускай эстрады і пераможцаў прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» адбудзецца 15 верасня ў 16.00 на цэнтральнай пляцоўцы.

14.09.2018 - 08:27

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце абвальвання на дзіця спрэсаванага грунту пад апорай моста ў Магілёўскім раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Інцыдэнт адбыўся 6 верасня. 13-гадовы хлопчык нейкім прадметам збіваў спрасаваны грунт з апор моста. У нейкі момант яго частка адвалілася і прыціснула дзіця.

12.09.2018 - 10:20

Малюнак сойкі памерам з пяціпавярховы дом з’явіўся ў цэнтры Клічава. Райцэнтр стаў першым горадам у Магілёўскай вобласці, які далучыўся да праекта «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

11.09.2018 - 11:13

Двух грыбнікоў, якія заблудзіліся, знайшлі ў Горацкім раёне за мінулыя суткі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту сайта ў абласным упраўленні МНС.

Выратавальнікам у 16.18 паступіў званок аб неабходнасці пошукаў дзвюх жанчын у лесе каля вёскі Казлы. Высветлілася, што трыма гадзінамі раней яны пайшлі ў грыбы і згубіліся. На пошукі выехалі работнікі МНС і РАУС. У 17.26 жанчыны выйшлі на гук аўтацыстэрны, у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбу.

07.09.2018 - 10:47

За суткі ў лясах Магілёўскай вобласці прапала двое мужчын. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, 6 верасня ў лясным масіве каля в. Гарохаўка Бабруйскага раёна згубіўся 29-гадовы хлопец. Для пошукавых работ былі задзейнічаны супрацоўнікі МУС і работнікі МНС. Зніклы пакуль не знойдзены, пошукі будуць працягнуты сёння.

03.09.2018 - 15:23

Выстава-продаж тэхнікі і маёмасці ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, прадстаўленых на рэалізацыю ў 2018 годзе праз упаўнаважаную арганізацыю – гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белспецкантракт», пройдзе 19 верасня ў вайсковай частцы 01313 па адрасе: Магілёўская вобласць, г. Асіповічы, вул Касмічная, 50, тэлефон 8(02235)70541.

03.09.2018 - 10:32

Больш за 20 першасных прафсаюзных арганізацый Чавускага раёна сумесна з наймальнікамі прыняло актыўны ўдзел у аказанні дапамогі па падрыхтоўцы дзяцей да новага 2018-2019 навучальнага года. Пра гэта расказала старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Магілевіч.

Дапамога аказвалася сем’ям, якія выхоўваюць школьнікаў, у ліпені-жніўні 2018 года ў рамках правядзення акцый «Прафсаюзы – дзецям», «У школу – з радасцю!».

Старонкі