RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

30.03.2022 - 09:43

Чэмпіянат МУС па рукапашным баі стартуе сёння ў Магілёўскім інстытуце МУС. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.

Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох дзён. У Магілёве збяруцца спартсмены з абласных і Мінскага гарадскога УУС, унутраных войскаў, Дэпартамента аховы, СПБТ «Алмаз», Дэпартамента выканання пакаранняў, Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС – усяго 13 каманд.

17.03.2022 - 17:09

Камандны чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе сярод мужчынскіх і жаночых каманд I лігі пройдзе ў Магілёве 17–20 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у спартыўным комплексе «Алімпіец». У іх прыме ўдзел па 10 мужчынскіх і жаночых каманд. Каманды-пераможцы ў наступным сезоне згуляюць у вышэйшай лізе.

Магілёўскую вобласць на чэмпіянаце прадставяць: сярод жанчын – ДЮСШ з Клічава, сярод мужчын – «Лакаматыў» з Магілёва.

16.03.2022 - 10:15

Спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны пройдзе ў абласным цэнтры 19–20 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў абласным Савеце дэпутатаў.

Як расказалі суразмоўцы, спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён. Удзел у мерапрыемстве прыме больш за 250 чалавек з усяго рэгіёна.

14.03.2022 - 13:08

Беларуска Дзінара Алімбекава стала пераможцай гонкі пераследу на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе.

На фінішы Дзінара, якая дапусціла па промаху на першым і трэцім агнявых рубяжах, апярэдзіла найбліжэйшую з канкурэнтак больш чым на хвіліну. Сярэбраны медаль пасьюта заваявала пераможца спрынту Ірына Казакевіч, трэцяе месца заняла яшчэ адна расіянка Крысціна Разцова. Беларуска Ірына Лешчанка доўгі час ішла ў лідзіруючай тройцы, але ў выніку фінішавала чацвёртай.

12.03.2022 - 14:09

Традыцыйны турнір на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі малатабойкі Аксаны Мяньковай пройдзе 14–16 сакавіка на базе Магілёўскага спартыўнага комплексу «Алімпіец». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў, камплекты ўзнагарод будуць разыграны прадстаўнікамі розных узроставых катэгорый у кіданні молата, дзіды і дыска, а таксама ў штурханні ядра.

10.03.2022 - 09:52

У Магілёве завяршыўся традыцыйны турнір (у праграме першынства Беларусі) па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава. У спаборніцтвах удзельнічала каля 100 спартсменаў ва ўзросце да 21 года.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 4 залатыя, 2 сярэбраныя, 1 бронзавы медалі і занялі другое месца ў агульнакамандным заліку. Пераможцамі турніру сталі Валерыя Хрушчова (78 кг), Ігар Міраеўскі (60 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (66 кг), Ігар Бацішча (81 кг).

28.02.2022 - 14:35

Беларускія спартсмены выйгралі чатыры медалі на першым этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у нямецкім Котбусе з 24 па 27 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

У вольных практыкаваннях у мужчын першынстваваў Ягор Шарамкоў, які набраў 13,933 бала. Тры ўзнагароды ў Германіі заваявала Настасся Сманцэр: на рахунку беларускі другое месца ў вольных практыкаваннях і бронзавыя медалі па выніках спаборніцтваў на бервяне і рознавысокіх брусах.

23.02.2022 - 13:01

У Гомелі завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У спаборніцтвах прыняло ўдзел 107 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.

08.02.2022 - 14:41

Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года, начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў прызнаўся, што глядзець гонку ў прамым эфіры яму было эмацыйна складана.

07.02.2022 - 16:53

Першы трэнер біятланісткі Дзінары Алімбекавай Марыя Шыпікава ўпэўнена, што ў нашых стральцоў лыжніц і лыжнікаў абавязкова будзе медаль пекінскай алімпіяды.

Адразу пасля індывідуальнай гонкі на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі карэспандэнт БелТА звязаўся з першым трэнерам нашай біятланісткі Дзінары Алімбекавай. Марыя Шыпікава жыве ў Чавусах, зараз знаходзіцца ў бальніцы, таму ўбачыць у прамым эфіры спаборніцтвы не змагла. Вынік даведалася ад медыцынскай сястры.

04.02.2022 - 18:02

Бабруйчане прадставілі Магілёўскую вобласць і паспяхова выступілі на адкрытым чэмпіянаце Беларусі-2022 сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата. Яны прывезлі з Мінска 28 першых месцаў у заплывах на розныя дыстанцыі і рознымі стылямі.

04.02.2022 - 10:05

У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» другім разам у гісторыі прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу ў памяшканні. За званне пераможцы сярод мужчын і сярод жанчын змагаліся нацыянальная каманда, зборныя абласцей рэспублікі і Мінска.

03.02.2022 - 14:40

Член нацыянальнай зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Пекіне-2022, чавуская біятланістка Дзінара Алімбекава публікуе ў сацыяльных сетках фота і відэа з Алімпійскай вёскі. Настрой у нашых спартсменаў – баявы!

27.01.2022 - 18:00

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава гатова адправіцца на Алімпіяду. Пра гэта спартсменка напісала на сваёй старонцы ў Instagram.

«8 дзён да маіх, ужо другіх, Алімпійскіх гульняў, чакаю не дачакаюся заўтрашняга вылету ў Пекін», – напісала Алімбекава ў сацсетцы.

26.01.2022 - 12:16

Гарадское спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2022» збярэ ў Пячэрскім лесапарку аматараў гэтай зімовай актыўнасці. Спартсмены і аматары разыграюць 12 камплектаў узнагарод.

Дзеці да 10 гадоў пабягуць адзін кіламетр, астатніх лыжнікаў чакае дыстанцыя за два кіламетры. На старт выйдуць школьнікі, навучэнцы

ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі, калектывы арганізацый і прадпрыемстваў горада, індывідуальныя ўдзельнікі. Асобны забег прадугледжаны для людзей старэйшага ўзросту: жанчын ад 55 і мужчын ад 60 гадоў.

21.01.2022 - 09:55

Касцюковіцкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр – сучасная пляцоўка для заняткаў спортам.

19.01.2022 - 17:28

На лыжаролернай трасе Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву снег хіба што не растае ад напалу страсцей і непадробных эмоцый - у самым разгары гарадскі этап спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Перад выхадам на старт перажываюць і хвалююцца самі ўдзельнікі, падчас забегаў шалеюць групы падтрымкі. Трэнеры і бацькі напружана, са спартыўным азартам сочаць за хуткасцю сваіх падапечных на трасе і дакладнасцю іх стральбы на агнявых рубяжах.
 

18.01.2022 - 15:20

У Магілёве прайшла справаздачная канферэнцыя абласной федэрацыі барацьбы, якая аб’ядноўвае тры яе віды: барацьбу вольную мужчынскую, жаночую і грэка-рымскую. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел профільныя трэнеры-выкладчыкі, спецыялісты, спартсмены, дырэктары дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Падчас канферэнцыі былі падведзены вынікі аб праведзенай працы за справаздачны перыяд, пазначаны планы на будучыню.

14.01.2022 - 17:00

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа (Японія). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

30.12.2021 - 11:55

У Санкт-Пецярбургу (Расія) завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па плаванні «Кубак Уладзіміра Сальнікава», у якім прынялі ўдзел і беларускія спартсмены.