RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

28.12.2021 - 14:39

У Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшую дзясятку спартсменаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Як растлумачылі суразмоўцы, найлепшых спартсменаў вызначалі па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах за гэты год. У спіс увайшлі спартсмены, якія паказалі найбольш важкія вынікі на сусветнай спартыўнай арэне.

У дзясятку наймацнейшых увайшлі:

15.12.2021 - 12:42

На базе РЦАП «Стайкі» пад Мінскам прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па фехтаванні памяці заслужаных спартсменаў і трэнераў.
Магілёўскія фехтавальшчыкі заваявалі на турніры 2 залатыя і 1 бронзавую ўзнагароды. У спаборніцтвах шаблістаў уладальнікам залатога медаля стаў Арцём Новікаў, бронзавую ўзнагароду выйграў Павел Курыла. А ў турніры шпажыстаў перамогу атрымаў Дзяніс Паўлоўскі.

mogilevnews.by

01.12.2021 - 09:06

Спартсменкі Магілёўскай вобласці першынствавалі ў камандным заліку Кубка Беларусі па жаночай барацьбе, які завяршыўся ў РЦАП «Стайкі».

Пераможцы набралі 210 ачкоў. Другое месца заняў калектыў Гродзенскай вобласці – 184 ачкі. Трэцяе месца ў спартсменак Гомельскай вобласці – 142 ачкі.

30.11.2021 - 15:51

На базе РЦАП «Стайкі» пад Мінскам прайшоў Кубак Беларусі па грэка-рымскай барацьбе. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены з усіх абласцей краіны.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медалі. Пераможцамі турніру сталі Уладзіслаў Пусташылаў (97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (130 кг). Сярэбраныя медалі выйгралі Вячаслаў Жагалаў (60 кг) і Зміцер Салаўянаў (87 кг), «бронзу» – Яўген Дашкоўскі (55 кг).

25.11.2021 - 10:38

Каля 350 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны збяруць 25-27 лістапада ў Магілёве рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Ф. Ф. Кулакоўскага. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір.

23.11.2021 - 12:56

Трэнерскі штаб нацыянальнай каманды па біятлоне вызначыўся са складам на стартавыя этапы Кубка свету і Кубка IBU, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

На першым этапе Кубка свету, які пройдзе ў шведскім Эстэрсундзе 27-28 лістапада, у склад жаночай і мужчынскай каманд ўключана па 5 спартсменаў. У іх ліку – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці Дзінара Алімбекава і Раман Ялетнаў.

mogilevnews.by

22.11.2021 - 11:48

У РЦАП «Стайкі» пад Мінскам адбыўся Кубак Беларусі па самба. У турніры ўдзельнічалі наймацнейшыя майстры гэтага віду спорту сярод мужчын і сярод жанчын.

22.11.2021 - 11:47

21 лістапада «Белшына» на сваім полі разграміла ФК «Ліда» з лікам 5:1. Другое месца ў турнірнай табліцы дазволіла клубу з берагоў Бярэзіны заваяваць запаветную пуцёўку ў вышэйшую лігу.

Магілёўскі«Днепр», саступіўшы гомельскаму «Лакаматыву» з лікам 0:1, страціў шанцы на ТОП-3.

mogilevnews.by

17.11.2021 - 12:41

У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. За ўзнагароды змагалася больш за 320 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.

15.11.2021 - 12:36

У Ташкенце (Узбекістан) завяршыўся чэмпіянат свету па спартыўным і баявым самба. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з 50 краін.

На рахунку беларускіх самбістаў 3 залатыя і 5 бронзавых узнагарод. Чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі 50 кг стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Анфіса Капаева. На шляху да п’едэстала яна выйграла ў саперніц з Манголіі, Казахстана, Расіі і ў фінальным паядынку за «золата» атрымала перамогу над Сабінай Даўлатавай (Узбекістан).

15.11.2021 - 12:19

Спаборніцтвы прайшлі ў Будве (Чарнагорыя). Айхан Сафараў у групе старэйшых юніёраў (К-1 і вагавая катэгорыя да 91 кг) перамог саперніка з Харватыі.

Усяго беларуская зборная па кікбоксінгу на чэмпіянаце заваявала 10 узнагарод: 3 «золаты», 3 «срэбры»і 4 «бронзы».

mogilevnews.by

12.11.2021 - 13:25

Напярэдадні біятлоннага сезона, які стартуе праз два тыдні, Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў успомніць мінулую зіму. Ён правёў цікавае галасаванне сярод балелшчыкаў і папрасіў іх выбраць топ галоўных нечаканасцей мінулага сезона. У тройцы апынулася наша Дзінара Алімбекава. Вышэй за яе прыхільнікі паставілі толькі расіяніна Эдуарда Латыпава і нарвежца Стурла Холм Лагрэйда, яны занялі другое і першае месца адпаведна. Нагадаем, у сезоне 2020/21 Дзінара выйграла залік сярод спартсменак да 25 гадоў, а ўвогуле размясцілася на сёмым месцы.

10.11.2021 - 11:56

У Мінску прайшоў чэмпіянат Беларусі сярод ветэранаў у марафоне (42,195 км) і ўльтрамарафоне (50 км).

Спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся ў розных узроставых катэгорыях. У ліку прызёраў чэмпіянату – прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. На марафонскай дыстанцыі другім сярод спартсменаў ва ўзросце 51–55 гадоў фінішаваў бабруйчанін Аляксандр Вішнякоў з часам 3:03:32. А ва ўльтрамарафоне першае месца сярод жанчын ад 41 года заняла Таццяна Гурская з Асіповіч (4:17:34).

04.11.2021 - 14:36

У Гродне правялі чэмпіянат і першынство Беларусі па лёгкаатлетычным кросе. Спартсмены спаборнічалі на дыстанцыях 10 ад 1 да 8 кіламетраў.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі першае месца ў камандным заліку па выніках першынства і трэцяе – па выніках чэмпіянату краіны. У асабістым заліку на іх рахунку 3 залатыя, 4 сярэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды.

Пераможцамі забегаў сталі Сяргей Платонаў (1,5 км), Анастасія Палуян (4 км), Ніна Савіна (6 км).

25.10.2021 - 12:15

Спартыўную базу Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках папоўніў яшчэ адзін аб’ект, які з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву ВНУ і Беларускай федэрацыі футбола. На месцы былога тэніснага корта супрацоўнікі кафедры фізічнага выхавання і спорту, падраздзялення адміністрацыйна-гаспадарчай часткі падрыхтавалі аснову для трэніровачнага міні-футбольнага поля. Пакрыццё і агароджу для яго дала федэрацыя.

15.10.2021 - 09:43

У Брэсце адбыўся міжнародны турнір па плаванні «Брэсцкі спрынт». Спаборніцтвы праводзіліся сярод юных спартсменаў у трох узроставых групах – ад 2005 да 2006 гадоў нараджэння. У турніры ўдзельнічалі плыўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

14.10.2021 - 10:37

Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.

23.09.2021 - 08:58

Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве 23–25 верасня Кубак Беларусі па дзюдо. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу «Алімпіец», на базе якога адбудуцца спаборніцтвы.

22.09.2021 - 11:38

Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа. Традыцыйнае мерапрыемства прысвечана памяці загінулых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах за межамі дзяржавы.

Акрамя каманд ветэранаў, у турніры прымуць удзел каманды Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, СШ №12 і ваенна-праваслаўнага патрыятычнага клуба «Сокал».

16.09.2021 - 19:13

Прызёраў і ўдзельнікаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа ўшаноўвалі ў Магілёве падчас абласнога ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.