Архіў навін

У Магілёве з 1 верасня (да ўвядзення ў эксплуатацыю дублёра Мінскай шашы) уводзіцца аўтобусны маршрут № 46к. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Аўтобус будзе ажыццяўляць перавозку пасажыраў па наступнай схеме руху: Абласная бальніца – вул. Бялыніцкага-Бірулі – вул. А. Куляшова – вул. А. Пысіна – вул. Якубоўскага – вул. Касманаўтаў – дублёр Мінскай шашы – вул. Заслонава – вул. Будаўнікоў – вул. Лазарэнка – вул. Касманаўтаў – вул. Якубоўскага – вул. А. Пысіна – вул. А. Куляшова – вул. Бялыніцкага-Бірулі – Абласная бальніца.
Рэспубліканскі маштабны аўтапрабег «Сімвал адзінства» з перадачай эстафеты ад адной вобласці да іншай пройдзе з 3 па 14 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сімвалам эстафеты стане збожжа ўраджаю 2021 года. Як расказалі арганізатары, мэтай мерапрыемства з’яўляецца аб’яднанне ў рамках Года і Дня народнага адзінства жыхароў сраны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадзянскай супольнасці. Старт мерапрыемства будзе дадзены ў Брэсце 3 верасня ад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Новую школу на 520 месцаў, пабудаваную беларускімі спецыялістамі, адкрылі сёння ў пасёлку Стрэліца Сямілуцкага раёна Варонежскай вобласці.
З 1 верасня ў Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя дакументы. Пра гэта ў сваім Telegram-канале праінфармавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны», прысвечаны Году народнага адзінства, паведамляецца ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Ідэйнай асновай урока з’яўляюцца маральныя каштоўнасці беларусаў, любоў да Айчыны, датычнасць да гісторыі сваёй краіны, адзінства беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці, сувязь пакаленняў, захаванне і папулярызацыя традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.
Юбілейны 45-ы сезон у Магілёўскім лялечным тэатры адкрые тэатральныя сустрэчы «Лялькін куФЭр». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Мерапрыемства будзе праходзіць з 6 па 12 верасня і збярэ на сваёй сцэне тэатральныя калектывы з Брэста, Віцебска, Гомеля, Маладзечна, Мінска і Магілёва. Як расказалі суразмоўцы, у рэпертуар фэста ўвайшлі пастаноўкі як для дзіцячай, так і для дарослай аўдыторыі.
У панядзелак, 6 верасня, будзе арганізавана «прамая лінія» па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Тарасенка Святлана Пятроўна – старшыня камітэта, з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (8 0 222) 75 23 29;
«Ты павінен мець сілу духу, упэўненасць у сабе і веру ў сваё прадпрыемства» – генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзея Лазарэвіч расказала пра сакрэты поспеху свайго прадпрыемства.
Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа. Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна – 2 хв 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у гэтым відзе праграмы. Раней на Паралімпіядзе ў сталіцы Японіі Ігар Бокій перамагаў, абнаўляючы сусветныя дасягненні на дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.
Прамую тэлефонную лінію 4 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Лёсы родных, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, для многіх сем’яў былога СССР дзесяцігоддзямі заставаліся таямніцай. Таямніцай было і месца пахавання дзеда расіяніна Алега Кошалева – жыхара горада Пераслаўль-Залескі Яраслаўскай вобласці, кіраўніка Яраслаўскага абласнога аддзялення Усерасійскай арганізацыі «Баявое Братэрства». Родны яму чалавек загінуў у 1944 годзе, пра гэта паведамлялася ў пахаванцы, якую паштальён даставіў яго бабулі. Але дзе пахаваны радавы пехацінец Канстанцін Іванавіч Кошалеў, было невядома. У пасляваенныя гады родныя шукалі яго магілу.
У пачатку восені павышаюцца працоўныя пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля. Пераразлік будзе зроблены больш чым для 2,4 мільёна чалавек. Сярэдні памер пенсій па ўзросце для непрацоўных грамадзян у верасні складзе амаль 545 рублёў. У параўнанні са жніўнем гэта на 6,3 % больш.
Сёння ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце ў межах Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча старшыні праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Марата Маркава з кіраўнікамі і прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных службаў, намеснікамі кіраўнікоў па ідэалагічнай працы прадпрыемстваў Магілёва. Марат Маркаў з першых хвілін пазначыў фармат зносін як адкрыты дыялог з адказамі на пытанні.
Фінальным акордам дабрачыннай акцыі «Цяпер я – у першым класе», якая праводзілася Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА «Беларускі дзіцячы фонд», стала ўручэнне падарункаў першакласнікам з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу да Дня ведаў. Мерапрыемства адбылося ў тэатры лялек, куды былі запрошаны выхаванцы адзінаццаці сямейных дзіцячых дамоў з усяго рэгіёна, у якіх пражывае 13 першакласнікаў.
Прыярытэтныя напрамкі сістэмы адукацыі Магілёўшчыны – выхаванне і развіццё асобы – абмеркавалі сёння падчас правядзення абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае жыхароў і гасцей горада правесці выхадныя разам. 28 жніўня (субота) з 13:00 да 14:00 адбудзецца аўтарская экскурсія па экспазіцыі «Мужнасці загінулых – вечная памяць» (12+). Для вас раскрыюцца невядомыя раней старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод самых яскравых графічных работ Георгія Паплаўскага у экспазіцыі прадстаўлена серыя ўнікальных гістарычных і архіўных дакументаў і фатаграфій. Дзякуючы ім вы зможаце даведацца аб вышуку і пакаранні нямецкіх памагатых у пасляваенны час.
Прамую тэлефонную лінію 7 верасня правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва. Таксама свае пытанні вы зможаце задаць анлайн, спасылка для падключэння – https://peregovorka.by/telephone-line-business-07.09.2021. Рэд.
Плывец Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Гэта першая ўзнагарода беларускай каманды ў японскай сталіцы.
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 1 верасня ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Па словах суразмоўцаў, мерапрыемства пачнецца ў 16.00. У гэты час будзе праходзіць прэзентацыя гурткоў і студый. Бліжэй да пяці гадзін вечара для гасцей адбудзецца канцэртная гульнявая праграма «Пэпі і галактычнае падарожжа».
Br32,3 тыс падаходнага падатку выплаціць у бюджэт ТАА «П», якое займалася будаўніцтвам і абналічвала грашовыя сродкі праз сваіх работнікаў, зарэгістраваных у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Па словах суразмоўцаў, парушэнне выявілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Ленінскім раёне горада Магілёва ў ходзе падатковай праверкі.
У Бабруйскім раёне ратавальнікі знайшлі дзвюх жанчын, якія заблудзіліся ў лесе. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю МА УМНС Аляксандра Дашкевіч. «Учора днём у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Бабруйскага ГРАНС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яна з сяброўкай пайшлі ў лес у вёсцы Чырвоны Брод Бабруйскага раёна і заблукалі. Абедзве дамы 1977 года нараджэння, жыхаркі Бабруйска, – расказала суразмоўца. – Для правядзення пошукаў былі задзейнічаны работнікі МНС і міліцыі».
Аграгарадок Аўсянка Горацкага раёна з нецярпеннем чакае значнай падзеі: 1 верасня пасля капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі тут адкрыецца сярэдняя школа. З лютага па май дзеці займаліся на базе іншых устаноў адукацыі Горацкага раёна і вельмі засумавалі па другім доме. З такімі ж радаснымі пачуццямі чакаюць вяртання на свае звыклыя працоўныя месцы і настаўнікі.
Паводле звестак на 24 жніўня, на Магілёўшчыне прыбралі 99% збожжавых і зернебабовых культур. Завяршаюць жніво Клічаўскі, Круглянскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Шклоўскі раёны. У вобласці намалочана 848,4 тысячы тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 25,9 ц/га. Найлепшая ўраджайнасць у Шклоўскім раёне (38,9 ц/га), таксама ў пяцёрцы лідараў – Кіраўскі (33,7 ц/га), Бялыніцкі (32,6 ц/га), Горацкі (32,3 ц/га) і Магілёўскі (30,9 ц/га). У вобласці завяршылася сяўба азімага рапсу.
Важна выкарыстоўваць усё сацыякультурнае асяроддзе рэгіёнаў для выхавання патрыётаў краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка па выніках праведзенага сёння ў Мінску пленарнага пасяджэння Рэспубліканскага педагагічнага савета. Ён падкрэсліў важнасць удзелу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў дадзеным мерапрыемстве. «Пасылы, якія прагучалі ў выступленні кіраўніка дзяржавы, накіраваны не толькі педагогам і сістэме адукацыі, але і органам выканаўчай улады, і грамадству», – сказаў Валерый Малашка.
Роля гандлёвых прадстаўніцтваў, заработная плата і будаўніцтва жылля абмяркоўваліся сёння на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіла Русага з калектывам ААТ «Бабушкина крынка» – кіруючай кампаніі холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» філіяла «Быхаўскі».
Пуска-наладачныя працы на новай лініі па вытворчасці жавальнага мармеладу і жавальных цукерак на ВГУП «Чырвоны харчавік – Слаўгарад» пачнуцца ўжо ў лістападзе бягучага года. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Яўген Свірыд.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце заявіў аб маючай адбыцца перазагрузцы сістэмы адукацыі.
Дабрачынную акцыю «Музыка дабра» пачынаюць 25 жніўня ў Магілёўскім універмагу «Цэнтральны» навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава. Пра гэта расказаў дырэктар установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.
Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс будзе ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю з 1 верасня, паведаміў журналістам дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ГІАЦ) Міністэрства адукацыі Юрый Круглік падчас мерапрыемства «Лічбавая трансфармацыя сістэмы адукацыі: асноўныя задачы і напрамкі развіцця».
Прамую тэлефонную лінію 28 жніўня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.