Архіў навін

Павышэнне вучэбных стыпендый для студэнтаў ВНУ прадугледжана ўказам нумар 84, які 5 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «Указам прадугледжана павышэнне з 1 лютага гэтага года вучэбных стыпендый», – удакладнілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка падпісаў указ нумар 84, якім удасканальваецца парадак заахвочвання адоранай і таленавітай моладзі, маладых вучоных і прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Усе віды сацыяльнай падтрымкі і заахвочванняў захаваны. Але адначасова ўводзяцца асобныя навацыі.
Умацаванне абараназдольнасці нашай краіны, патрыятычнае выхаванне моладзі і развіццё сродкаў масавай інфармацыі і штучнага інтэлекту. Гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі ў рамках адзінага дня інфармавання ў Беларуска–Расійскім універсітэце. Са студэнтамі і прафесарска–выкладчыцкім складам паразмаўляў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Уладзімір Пярцоў.
Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, прайшоў сёння ў Музеі Славы Магілёўшчыны. У адрас трыццаці цудоўных прадстаўніц розных сфер і прафесій рэгіёну гучалі ў гэты дзень словы віншаванняў. Васьмі з іх – шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхоўвалі па пяць і больш дзяцей, былі ўручаны ордэны Маці.
Выпускныя вечары для 11–класнікаў пройдуць у школах Беларусі 12 чэрвеня. Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Віктар Доўнар.
У Беларусі апошнія званкі для выпускнікоў 9–х і 11–х класаў празвіняць 23 мая. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.
Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў на 2026/27 навучальны год.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» пройдзе з 7 па 15 сакавіка, паведамілі ў МНС. У гэты перыяд мерапрыемствы аб'яднаюць прадстаўнікоў МНС, ОУС, органаў працы і сацыяльнай абароны, адукацыі, ЖКГ, аховы здароўя, энергетыкі і прадстаўнікоў Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства. Будуць праводзіць абследаванні жылых памяшканняў для выяўлення фактараў, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці, і аказання дапамогі ў іх устараненні.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Тых, хто звярнуўся, цікавілі пытанні перадачы жылога дома на абслугоўванне ўпаўнаважанай арганізацыі, а таксама кампенсацыі затрат на выкананне работ па электразабеспячэнні кватэры для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.
Занятасць насельніцтва – гэта не толькі эканамічная задача, але і пытанне сацыяльнай справядлівасці. Такую думку выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое праходзіць сёння на базе ААТ «Белшына» ў Бабруйску. Яго асноўнай тэмай стала роля мясцовых Саветаў дэпутатаў у рэалізацыі ключавых механізмаў садзейнічання занятасці насельніцтва.
Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. У гэтым годзе набор абітурыентаў будзе ажыццяўляцца больш як па 20 спецыяльнасцях. ТРК «Магілёў»
Дзесяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў удастоены дзяржаўных узнагарод за асабістыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі, умелую арганізацыю работы і высокую рэзультатыўнасць дзейнасці па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі у прэс–службе беларускага лідара.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 7 сакавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе беларускага лідэра.
Маштабны рэспубліканскі форум «Жанчына і будучыня вёскі» пройдзе 3 сакавіка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Год беларускай жанчыны ў Мінску сустрэнуцца прадстаўніцы ўсіх 118 раёнаў Беларусі, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё беларускай вёскі. На форум запрошаны жанчыны розных прафесій: настаўнікі, урачы, работніцы АПК і многія іншыя.
Кіберспартыўны турнір для медыкаў рэгіёну пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Спаборніцтва пройдзе ў папулярнай дысцыпліне Dota 2. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму па ўсіх канонах кіберспорту. Каманды будуць змагацца ў класічным фармаце 5х5. Матчы пройдуць у фармаце Bo3 (серыя да дзвюх перамог), а гранд–фінал турніру адбудзецца ў фармаце Bo5 (серыя да трох перамог).
Прадпрыемства «Магілёўаблаўтатранс» атрымала новую пасажырскую тэхніку вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ААТ «МАЗ». На прадпрыемстве праінфармавалі:
«Рабіць прыгожым месца, дзе жывеш, трэба сваімі рукамі» Будынак былой пачатковай школы ў вёсцы Альшанікі 2 Круглянскага раёна стаў вырашальным аргументам на карысць пераезду ўсёй сям'ёй з Магілёва ў сельскую мясцовасць. Швейны бізнес Таццяны Пуцікавай і яе мужа Юрыя стартаваў яшчэ ў горадзе 15 гадоў таму. Пачыналі з дзвюх швейных машынак, а ў якасці першых працаўнікоў наймалі знаёмых.
Конкурс стартапаў аб'явіла свабодная эканамічная зона «Магілёў». Такое рашэнне звязана з актыўнымі тэмпамі стварэння ў рэгіёне прамысловага парка. Пра гэта распавялі ў СЭЗ «Магілёў». Па планах, новы парк размесціцца на вызваленых плошчах завода поліэфірных ніцей ААТ «Магілёўхімвалакно». Для прымянення самых сучасных тэхналогій і рашэнняў пры праектаванні і эксплуатацыі прамысловага парка прынята рашэнне правесці конкурс стартап–праектаў на тэму «Сучасны, разумны і эфектыўны прамысловы парк».
У Беларусі ўнесены змяненні ў некаторыя будаўнічыя нормы і правілы, паведамілі ў РУП «Будтэхнорм». Так, з 1 сакавіка ўведзены ў дзеянне абноўленыя СП 1.02.01–2023 «Склад і парадак распрацоўкі перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі», СП 2.04.01–2020 «Будаўнічая цеплатэхніка».
Адукацыйны праект «Школа маладога кіраўніка» ўпершыню стартаваў сёння ў Магілёве. На ўстановачны семінар-нараду прыехалі каля 50 удзельнікаў з усяго рэгіёну - прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія працуюць у сферы сельскай гаспадаркі.
У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама-Шыннік» абыграў у Хабараўску каманду «Амурскія Тыгры» — 5:1. Падапечныя Яўгенія Летава перапынілі міні-серыю з двух паражэнняў.
Міністэрства адукацыі вызначыла, пераможцы якіх алімпіяд і конкурсаў прафесійнага майстэрства змогуць паступіць у ВНУ без экзаменаў у 2026 годзе. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай нумар 46 «Аб устанаўленні пералікаў міжнародных алімпіяд, вучэбных прадметаў, конкурсаў прафесійнага майстэрства ў 2026 годзе», паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Напярэдадні Дня беларускай міліцыі карэспандэнты БЕЛТА пабывалі ў Бабруйскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС, дзе даведаліся, хто ідзе ў кінолагі і, як завязваецца непарушная і дзіўная сувязь чалавека і сабакі.
Магілёўскі кінатэатр «Радзіма» турысты бокам не абмінуць, бо ён размешчаны на адной з візітных картак горада - плошчы Зорак са скульптурай Зорачэта. Але і сам кінатэатр з'яўляецца славутасцю, таму экскурсіі па «Радзіме» набіраюць папулярнасць. У кінатэатр, як у музей
Удзельнікамі абласнога этапу III Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Сэрцам адданыя роднай зямлі», прысвечанага Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, сталі больш за 1 800 чалавек. Па выніках завочнага этапу агляду-конкурсу на вочны фінал, які пройдзе 4 сакавіка, запрошаны 26 каманд-удзельніц (больш за 800 чалавек).
Роўна 20 гадоў таму, 2-3 сакавіка 2006 года, у Мінску адбыўся ІІІ Усебеларускі народны сход, дэлегатамі якога сталі 2,5 тыс. чалавек. Да УНС краіна падышла з дастойнымі рэзультатамі, выканаўшы важнейшыя паказчыкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2001-2005 гады. Усё, аб чым дамаўляліся на ІІ Усебеларускім народным сходзе, рэалізавана і ўвасоблена ў жыццё.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць на суд гледачоў Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «M.@rt.кантакт-2026» спектакль «Чайка» паводле п'есы Антона Чэхава ў пастаноўцы рэжысёра Камілі Хусаінавай. Спектакль расказвае аб лёсах некалькіх чалавек, якія марылі аб славе, каханні і яркім, поўным прызнання жыцці.