Архіў навін

Прапановы, якія паступілі ў ходзе ўсенароднага абмеркавання праекта змяненняў у Канстытуцыю Беларусі сёння абмяркоўваюць на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Як інфармуе Telegram-канал «Пул Першага», усяго на гэты момант паступіла каля 6 тыс. прапаноў. «Сёння Прэзідэнт збірае членаў Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы. Усё яшчэ раз дэталёва прааналізуюць», - інфармуе рэсурс.
У Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л. Л. Іванова і іншых установах адукацыі Магілёўскага раёна сёння, 17 студзеня, прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню дзяцей-вынаходнікаў пад назвай «Сёння фантазёры, заўтра – вынаходнікі». Мэты форуму – заахвоціць рознабаковыя дзіцячыя таленты, адзначыць заслугі юных вынаходнікаў, заахвоціць хлапчукоў і дзяўчынак праяўляць цікаўнасць да навакольнага свету і прымяняць творчы падыход пры вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць у іх жыцці.
Лыжную трасу абсталявалі ў Магілёўскім парку Падміколле. Пра гэта расказаў начальнік участка парку Юрый Макацарыя. «Траса для актыўнага зімовага адпачынку абсталявана ў самым цэнтры парку. Яе працягласць – каля 500 м. Вядома, яна больш разлічаная на аматараў, якія хочуць далучыцца да лыжнага віду спорту, – расказаў начальнік участка. – Акрамя гэтага, ёсць яшчэ адно кола, працягласцю ўсяго 200 м – яно разлічана на нашых маленькіх наведвальнікаў».
Меркаваннем аб папраўках у Асноўны Закон падзялілася намеснік дырэктара Магілёўскай СШ № 34, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў, настаўнік гісторыі і аўтара шэрагу праектаў па захаванні гістарычнай спадчыны Галіна Бяляева:
Пабудова сацыяльна справядлівага грамадства, захаванне культурных і духоўных традыцый, трансфармацыя палітычнай сістэмы – тэмы, якія асабліва хвалююць грамадзян. Як адлюстраваны гэтыя пытанні ў праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – мы пагаварылі з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігарам Луцкім.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 студзеня намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка і жыллёва-камунальная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс Магілёўскай вобласці і яго эфектыўнасць, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Віктарына, прысвечаная Дню выратавальніка, стартуе 18 студзеня на «Радыё Магілёў». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Як патлумачыла суразмоўніца, умовы конкурсу агучаць радыёвядучыя ў эфіры з 12.00 да 13.00. У суполцы УКантакце «Радыё Магілёў» будуць размешчаны фатаграфіі баявой працы і будняў выратавальнікаў вобласці. Прычым фатаграфіі, зробленыя самімі ратавальнікамі. Той, хто прыдумае самую арыгінальную назву фатаграфіі, абавязкова атрымае падарунак – сюрпрыз ад МНС.
Таццяна Сінькова, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя Я. К. Цікоцкага:
Дыялогавыя пляцоўкі ўжо сталі своеасаблівым сімвалам гэтай зімы, яны даказалі сваю эфектыўнасць у ролі індыкатараў запытаў грамадства. На іх па ўсім горадзе плённа абмяркоўваюць галоўную палітычную падзею краіны – праект абноўленай Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум – з людзьмі ўсіх слаёў грамадства. Не можа абысці бокам гэтае пытанне моладзь, бо новае пакаленне бабруйчан выдатна разумее, што менавіта ім у большай ступені жыць з абноўленым Асноўным законам краіны. І менавіта таму моладзь сёння праяўляе асаблівую цікавасць да абмеркавання праекта Канстытуцыі.
У Магілёўскай вобласці шквалісты вецер за два дні пашкодзіў дахі 198 жылых дамоў, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Па ўсёй краіне працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Работнікі ААТ «Магатэкс» таксама сабраліся ў актавай зале адміністрацыйнага корпуса, каб абмеркаваць навацыі найважнейшага для краіны дакумента. На сустрэчы прысутнічаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў Токіа (Японія). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У межах усенароднага абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у праект рэфармуемай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык правяла прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Ёю была звернута ўвага на прадстаўленую магчымасць выказацца кожнаму грамадзяніну краіны па канстытуцыйных пераўтварэннях. Да прыкладу, на дыялогавых пляцоўках або ў тых жа грамадскіх прыёмных «Белай Русі».
Беларусь і Арменія дамовіліся аб сумеснай вытворчасці ліфтаў. Пра гэта пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк расказаў у інтэрв’ю інфармацыйнай кампаніі «Армінфо». «Нам удалося дамовіцца аб хуткім наладжванні ў Арменіі зборкі ліфтаў для шматпавярховых дамоў. Ліфты Магілёўскай вытворчасці ўжо з’яўляюцца ў шматпавярховых дамах Ерэвана, бо прадпрыемства выйграла тэндар, абвешчаны мэрыяй армянскай сталіцы яшчэ ў 2019 годзе. Мы вельмі спадзяёмся, што і ў бягучым годзе станем яго пераможцамі», – адзначыў Аляксандр Канюк.
У Беларусі складана знайсці сям’ю, якую б не закранула Вялікая Айчынная вайна. Каб захаваць у памяці сучаснікаў подзвігі нашых продкаў і не даць будучым пакаленням забыцца пра іх, старшыня і дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын і Галіна Бяляева выдалі кнігу «Вялікая Айчынная вайна: сямейныя гісторыі». Аснова кнігі – сямейныя гісторыі магілёўцаў, продкі якіх абаранілі свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сваім меркаваннем аб абноўленай Канстытуцыі падзялілася галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Арцёмчык. – Канстытуцыя – гэта дакумент, які вызначае будучыню краіны і кожнага з нас, таму ён важны для моладзі. Змяненне Канстытуцыі – гэта рух наперад. Дзяржава па-ранейшаму будзе спрыяць усебаковаму развіццю і падтрымцы моладзі. Я лічу, што ў нашай краіне ствараюцца ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця маладых людзей і іх удзелу ў грамадскім жыцці.
Аляксандр Студнеў, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта:
У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій Магілёва прайшоў адкрыты дыялог «Сіла Асноўнага Закона». Маладыя людзі: школьнікі, студэнты, рабочая моладзь – усяго каля 150 чалавек – абмеркавалі з экспертамі змены і дапаўненні ў Канстытуцыю.
«Прыйшоў час рашучых дзеянняў па абароне нацыянальных інтарэсаў не толькі Саюзнай дзяржавы, але і іншых краін Садружнасці. І калектыўнаму Захаду прыйдзецца змірыцца з гэтым». Такім меркаваннем з карэспандэнтам sb.by падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Дзячэнка. Ён растлумачыў:
Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з актывам Круглянскага раёна. Ён адзначыў, што трывалая канстытуцыйная прававая аснова дазваляе забяспечыць стабільнасць і эфектыўнасць перамен у прававым полі, улічваючы і палітычную барацьбу. Такі фармат зносін з актывам невыпадковы – прадыктаваны важнасцю задач па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму.
Музей пошукавай працы моладзі плануе стварыць у Магілёве абласны гісторыка-патрыятычны клуб «Віккру». Пра гэта паведаміў кіраўнік грамадскага аб’яднання Мікалай Барысенка.
Алена Барзых, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы:
Прадпрыемства «Магілёўтрансмаш» (філіял ААТ «МАЗ») прадставіла чарговую навінку – чатырохвосны аўтамабіль-металавоз МАЗ 795028-5000282-011.
Моладзь Магілёўшчыны збярэцца 13 студзеня ў абласным цэнтры на адкрыты дыялог «Сіла Асноўнага Закона». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як растлумачылі суразмоўцы, падчас сустрэчы маладыя людзі з экспертамі абмяркуюць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У Магілёве сёння адкрыўся новы дзіцячы сад. З экалагічна чыстых матэрыялаў і са шматфункцыянальнымі памяшканнямі – падобны ёсць толькі ў Мінску. Для маладога мікрараёна Спадарожнік, які актыўна развіваецца і прырастае жыхарамі, гэта трэцяя дашкольная ўстанова. Яна расчыніла дзверы для 200 дзяцей, тым самым зняўшы пытанне крокавай даступнасці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Па выніках 2021 года прысуджана пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці.
Дыялогавая пляцоўка для кіраўнікоў і актыву грамадскіх аб’яднанняў Магілёва, на якой абмеркавалі тэму «Канстытуцыйная рэформа ў кантэксце грамадска-палітычных працэсаў у Рэспублікі Беларусь. Рэферэндум», прайшла 6 студзеня на базе СШ № 21.
Новы будынак пракуратуры ўрачыста адчыніў свае дзверы ў Клімавічах. Будаўніцтва працягвалася паўгода. На адкрыцці Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед адзначыў, што ў краіне шмат увагі надаецца людзям у пагонах і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Удзельнікамі адкрытага дыялогу «Сіла закона», які прайшоў сёння ў рэжыме анлайн у зале Канстытуцыйнага суда, сталі і актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці. Магілёўская моладзь сабралася на адкрыты дыялог у Беларускага-расійскім універсітэце.