RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

29 Снежань 2020

У Магілёве выбралі дэлегатаў на VI Усебеларускі народны сход

На сённяшняй сесіі Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў выбраны дэлегаты на VI Усебеларускі народны сход. Пра гэта паведаміў старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын.

Кінатэатр «Радзіма» запрашае ўсіх 2 студзеня на навагодняе кінасвята

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на кінасвята «Навагоднія прыгоды Лялькі Лол-Адзінарожкі і Чалавека-Павука». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Навагодні ранішнік у стылі мілітары: у межах акцыі «Нашы дзеці» выхаванцаў Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната павіншавалі пагранічнікі

Гасцей у форме выхаванцы Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната чакалі з нецярпеннем, бо роўна год таму курсанты Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь ужо паказвалі дзецям незвычайную казку. Калі яшчэ ў навагодняй казцы ўбачыш сярод герояў пагранічнікаў, а Дзеда Мароза шукаюць па фотаробаце са службовым сабакам?

Каля 600 дзяцей стала ўдзельнікамі абласнога навагодняга свята ў Магілёве

Каля 600 дзяцей стала ўдзельнікамі абласнога навагодняга свята ў Магілёве. У Палацы культуры вобласці сабраліся дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзеці з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, навучэнцы спецыялізаваных і звычайных школ, гімназій ва ўсяго рэгіёна. Усе яны паказалі высокія вынікі ў вучобе, творчасці і спорце.

Мінсельгасхарч павіншаваў выхаванцаў Бабруйскага дзіцячага дома з навагоднімі святамі

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў сёння ДУА «Дзіцячы дом г. Бабруйска», – паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Леанід Заяц: Мы моцныя сваімі каранямі

За апошнія тры гады Прыдняпроўскі край стаў прыкметна прыгажэйшы і зручнейшы для яго жыхароў. У размове са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама высвятляем, што зроблена на працягу апошніх трох гадоў, якія прайшлі пад знакам Года малой радзімы.

Новы мультыборд падарылі спецыялізаванай школе закрытага тыпу ў Магілёве

Новы мультыборд перадала сёння першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава спецыялізаванай школе закрытага тыпу ў Магілёве.

28 Снежань

Вольга Петрашова: у грамадскія прыёмныя прыходзяць людзі, неабыякавыя да будучыні нашай краіны

У грамадскія прыёмныя прыходзяць людзі, неабыякавыя да будучыні нашай краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова падчас працы выязной грамадскай прыёмнай у сярэдняй школе № 7 Магілёва.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

26 Снежань

Асіповічы – чарговы пункт прызначэння аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!»

Стартавала патрыятычная акцыя са знакавага месца ў Асіповічах, дзе размешчаны помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай, мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам і алея Славы. Удзельнікі аўтапрабегу – усяго больш за сто машын – прыехалі з Мінска, Магілёва і Бабруйска.

24 Снежань

Дэпутаты Магілёўскага аблсавета разгледзелі праекты бюджэту і інвестыцыйнай праграмы рэгіёна на 2021 год

У аблвыканкаме сёння адбылася дваццаць шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Народныя выбраннікі разгледзелі праекты бюджэту, інвестыцыйнай праграмы рэгіёна і план працы аблсавета на 2021 год. Былі таксамаўнесены змены ў шэраг раней прынятых рашэнняў.

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў правядзе 29 снежня выязны прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме

Кіраўнік спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Леанідавіч Дзядкоў 29 снежня з 13.00 да 15.00 будзе праводзіць у Клічаўскім раённым выканаўчым камітэце выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах (8-022)36-79-295, (8-022)36-79-297.

Андрэй Кунцэвіч: акцыя «Нашы дзеці» вучыць нас быць уважлівымі і клапатлівымі

Акцыя «Нашы дзеці» вучыць нас быць уважлівымі і клапатлівымі. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас акцыі «Нашы дзеці», якая прайшла сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце.

Акцыя «Нашы дзеці»: намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч сустрэўся з адоранымі школьнікамі Бялыніцкага раёна

Сёння раніцай Бялынічы наведаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч. Першы адрас свята –раённы цэнтр культуры, дзе на «Фабрыку зорак» сабралася адораная моладзь з усяго раёна.

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Магілёўскай вобласці

Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоена 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, –паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

23 Снежань

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з выкладчыкамі і студэнцкім актывам ВНУ рэгіёна

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкім актывам ВНУ рэгіёна. Палілог адбыўся на пляцоўцы МДУ імя А. А. Куляшова.

Кааператары павіншавалі выхаванцаў Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната

Цёплымі словамі вітае святочна ўпрыгожанае фае Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната. Гасцей шмат – дзверы ў літаральным сэнсе не зачыняюцца: нават пандэмія не ў стане парушыць шматгадовую сардэчную традыцыю: дабро, як вядома, на каранцін не сыходзіць. Між тым меры бяспекі прынятыя сур’ёзныя.

«Цуды на Каляды» падарылі выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Магілёве

Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Цуды на Каляды» прайшоў сёння ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Кастрычніцкага раёна Магілёва. Павіншаваць дзяцей са святам прыехаў першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Варанюк.

У месенджары Telegram функцыянуе афіцыйны канал Дзяржстандарту «Бяспека і якасць»

З сярэдзіны лістапада 2020 г. функцыянуе афіцыйны публічны тэлеграм-канал Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь «Бяспека і якасць» (@gosstandartby).

Да запуску новага абсталявання для перапрацоўкі макулатуры рыхтуюцца на шклоўскай папяровай фабрыцы «Спартак»

Папяровая фабрыка «Спартак» (г. Шклоў) рыхтуецца да запуску новага абсталявання, якое дазволіць павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі макулатуры, як паведамілі ў канцэрне «Беллеспаперапрам».