RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 2019

24 Кастрычнік

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі Горацкага харчовага камбіната

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 26 кастрычніка адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію вяршкоў налівам ЗТАА «Горацкі харчовы камбінат». Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства.

Белстат расказаў, як адрозніць перапісчыкаў ад ашуканцаў і ці трэба змяншаць тэрмін паміж правядзеннем перапісу

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала АНТ расказала, як адрозніць перапісчыкаў ад махляроў, ці трэба змяншаць тэрмін паміж правядзеннем перапісу і калі стане вядома, колькі ў Беларусі пражывае чалавек.

23 Кастрычнік

У Магілёўскай вобласці 26 кастрычніка правядуць суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі

У Магілёўскай вобласці 26 кастрычніка правядуць суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.

22 Кастрычнік

Рэпетыцыі «Залатога шлягера» ідуць у Магілёве

Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2019» пачнецца ў Магілёве 31 кастрычніка. Зараз у горадзе ідуць рэпетыцыі канцэртных праграм форуму.

Эканоміка Магілёўскай вобласці развіваецца стрыманымі тэмпамі

Эканоміка Магілёўскай вобласці развіваецца стрыманымі тэмпамі. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар падчас пасяджэння, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за 9 месяцаў бягучага года.

Новы этап перапісу: сёння па адрасах пойдуць перапісчыкі

Паводле даных на сённяшнюю раніцу, у перапісе насельніцтва праз інтэрнэт і ў стацыянарных пунктах прыняло ўдзел амаль 5 млн. беларусаў, у тым ліку больш за 463 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 кастрычніка намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 кастрычніка намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Аграрыі Магілёўшчыны завяршаюць уборку цукровых буракоў

Не толькі летні, але і восеньскі дзень для хлебаробаў на вагу золата. З завяршэннем жніва сельгасезон тэмпы не губляе: верасень-кастрычнік – час уборкі караняплодаў. На Магілёўшчыне нарыхтоўка цукровых буракоў ужо блізкая да фінішу.

Аграрыі Магілёўшчыны завяршаюць уборку цукровых буракоў

Не толькі летні, але і восеньскі дзень для хлебаробаў на вагу золата. З завяршэннем жніва сельгасезон тэмпы не губляе: верасень-кастрычнік – час уборкі караняплодаў. На Магілёўшчыне нарыхтоўка цукровых буракоў ужо блізкая да фінішу.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 кастрычніка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Людміла Шавярдак

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 кастрычніка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Людміла Аляксееўна Шавярдак. З 14.00 да 16.00 жыхары рэгіёна могуць задаць пытанні па нумары 8 (0222) 29 90 01. 

21 Кастрычнік

Студэнтам педагагічных спецыяльнасцей павялічаны стыпендыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы". Аб гэтым  паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

19 Кастрычнік

Больш за 50 тыс. маладых дрэў і кустоў высадзяць жыхары Магілёўшчыны падчас абласнога суботніка

У гутарцы з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц выказаў словы падзякі ўсім, хто сёння бярэ ўдзел у азеляненні гарадоў, райцэнтраў і пасёлкаў.

Магілёўская гімназія-каледж мастацтваў адзначыла 100-гадовы юбілей

Да 100-годдзя з дня заснавання ў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў урачыста адкрылі музейны куток. Тут таксама прэзентавалі кнігу пра гісторыю навучальнай установы «Волшебных звуков вековое торжество». Урачыстае мерапрыемства ў гонар юбілейнай даты адбылося ў Палацы культуры вобласці.

18 Кастрычнік

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе нарыхтавана амаль 28 тыс. т ільнотрасты

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе нарыхтавана амаль 28 тыс. т ільнотрасты пры сярэдняй ураджайнасці 33 ц/га сярэднім нумарам 0,9 і 2390 т ільнонасення. Па гэтых паказчыках рэгіён працягвае стабільна займаць лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы, паведаміў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц падчас узнагароджання перадавікоў ільнаводчай галіны рэгіёна.

У Магілёўскай вобласці акруговымі камісіямі зарэгістравана 66 кандыдатаў у дэпутаты

У Магілёўскай вобласці акруговымі камісіямі зарэгістравана 66 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

Кіраўніцтва і супрацоўнікі Магілёўскага аблвыканкама падчас суботніка зоймуцца азеляненнем тэрыторыі мікрараёна Казіміраўка

Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харыточнік высадзяць 80 туй каля сярэдняй школы № 46, якая расчыніла дзверы для навучэнцаў у верасні гэтага года.

Больш за 350 фільмаў з 49 краін свету пакажуць на «Анімаёўцы» ў Магілёве

XXII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» пройдзе ў Магілёве 24–27 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

17 Кастрычнік

Кукмарскі раён Рэспублікі Татарстан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту ў сельскай гаспадарцы

Кукмарскі раён Рэспублікі Татарстан зацікаўлены ў вывучэнні беларускага вопыту ў сельскай гаспадарцы. Пра гэта на праведзенай сустрэчы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам паведаміў кіраўнік Кукмарскага раёна Сяргей Дзмітрыеў.

Перапіс у інтэрнэце прайшло 1,5 млн чалавек: у пятніцу – апошні дзень

Перапіс насельніцтва ў інтэрнэце прайшло 1,5 млн чалавек: у пятніцу – апошні дзень. Да тых, хто не паспеў перапісацца сам, дадому прыйдуць перапісчыкі. З пачатку інтэрнэт-перапісу насельніцтва Беларусі электронную анкету запоўніла каля 1,5 млн чалавек, паведамляецца на старонцы перапісу.

«Бабруйскаграмаш» адзначаны залатой узнагародай на Расійскай аграпрамысловай выставе «Залатая восень-2019»

У Маскве прайшла традыцыйная Расійская аграпрамысловая выстава «Залатая восень-2019». У форуме прыняло ўдзел звыш 1500 экспанентаў з расійскіх рэгіёнаў, а таксама блізкага і далёкага замежжа.