RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 10, 2019

Пераможцаў і прызёраў II Еўрапейскіх гульняў ушаноўвалі ў Магілёве

У Палацы культуры вобласці сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў і прызёраў II Еўрапейскіх гульняў – прадстаўнікоў нацыянальнай зборнай Магілёўшчыны.

Магілёўшчына – лепшая вобласць у рэспубліцы па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання вяскоўцаў

Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва ў 2018 годзе падвялі на калегіі Міністэрства культуры.

Біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў кар’еру

Біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў спартыўную кар'еру. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Найбольш высокага выніку ў нацыянальнай камандзе спартсмен дамогся ў 2016 годзе, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км у шведскім Эстэрсундзе. Ён таксама прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы і Пхенчхане.

Абраз прападобнага Гаўрыіла Самтаврыйскага прыбудзе ў Бабруйск

У жаночы манастыр Святых жонак-міраносіц Бабруйска сёння прыбудзе абраз прападобнага Гаўрыіла Самтаврыйскага.

Сустрэча абраза пройдзе ў 13.00 на тэрыторыі манастыра. Прыкласціся да яе можна будзе ў манастырскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» да дзвюх гадзін дня 14 ліпеня. Уваход у храм – з 6.00 да 22.00.

Онлайн-акцыю «Смачнае чытанне» праводзіць у Магілёве гарадская бібліятэка імя К. Маркса

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае наведвальнікаў прыняць удзел у онлайн-акцыі «Смачнае чытанне». Для гэтага неабходна знайсці ў мастацкіх кнігах цытату, якая мае адносіны да ежы і напояў, прадуктаў або кулінарыі.

Футбольны манеж пабудуюць у Магілёве да канца гэтага года

У Магілёве да канца 2019 года з'явіцца футбольны манеж. Ён размесціцца на тэрыторыі гарадской СДЮШАР №7. Зялёны газон і апорныя канструкцыі прывезлі на васьмі грузавіках.

Інтэрнэт-каталог старых пахаванняў створаць у Магілёве

Даследаванні на магілёўскіх могілках праводзяць краязнаўцы і моладзь. Яны ствараюць адмысловы інтэрнэт-каталог старых пахаванняў.

Цэнтр перапрацоўкі і вытворчасці мясцовай сельгаспрадукцыі створаць у Слаўгарадскім раёне

ЕС падтрымае 6 мясцовых ініцыятыў на 30 тыс. еўра ў Магілёўскай вобласці. Такі вынік кірмашу «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця», які прайшоў у Слаўгарадзе ў рамках праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці». Пра гэта паведаміў дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Сяргей Тарасюк.