RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 12, 2019

КДК Магілёўскай вобласці 22-23 ліпеня падчас «гарачых ліній» вывучыць стан школьных стадыёнаў, спартыўных пляцовак і веласіпедных дарожак

У мэтах комплекснага і ўсебаковага вывучэння ходу выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, які прадпісвае забяспечыць прывядзенне ў парадак школьных стадыёнаў, спартыўных пляцовак і веладарожак, КДК Магілёўскай вобласці 22-23 ліпеня правядзе «гарачыя лініі» з насельніцтвам рэгіёна па ўказаенай тэматыцы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні кантрольнага ведамства Аляксей Іглікаў.

КДК Магілёўскай вобласці разгледзеў выкананне ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрызначэння

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана выкананне ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на аб’ектах сельгаспрызначэння. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 зонах адпачынку

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у 13 з 50 афіцыйна вызначаных зон для адпачынку. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Мультымоўны размоўнік распрацавалі выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС

Мультымоўны размоўнік распрацавалі выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС. Пра гэта паведаміў начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў.

У мерапрыемствах Дзён моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску» прыме ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці

Больш за 50 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у мерапрыемствах Дзён моладзі на XXVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» 12-13 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Паэтычныя майстэрні з вядомымі літаратарамі ўпершыню пройдуць на «Вялікай бард-рыбалцы»

Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў п. Грудзічна Быхаўскага раёна, запускае новы праект – «Паэтычныя майстэрні» ад Міжнароднай літаратурнай прэміі «Антонаўка 40+», паведамілі ў аргкамітэце творчага праекта.

Мужчынскі погляд на лялькі прадэманструе дызайнер Сяргей Драздоў магілёўцам

У музеі этнаграфіі Магілёва сёння адкрыецца новы вернісаж – персанальная выстава Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».