RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 2019

2 Верасень

У Магілёўскай вобласці выбаркамы па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сфарміраваны ў максімальным складзе

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама адбылося сёння ў Магілёве. На мерапрыемстве прынята рашэнне аб утварэнні абласной і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.

Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч правёў урок для адзінаццацікласнікаў Гарадзецкага ВПК д/с – СШ Шклоўскага раёна

Традыцыйна першага верасня ва ўсіх установах адукацыі Шклоўскага раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў.

Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц прыняў удзел у лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года, у сярэдняй школе № 2 Чэрыкава

Лінейка стала сапраўдным святам для 417 школьнікаў. Прычым, не толькі тых, хто жыве ў райцэнтры. У школе вучацца яшчэ 100 дзяцей з 8 навакольных вёсак.Іх да пачатку ўрокаў падвозяць на аўтобусе. Зразумела, што гучала вельмі шмат слоў падзякі будаўнікам, якія зрабілі ўсё, каб навучальная ўстанова адкрылася да пачатку навучальнага года. А старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў школе падарункі: школьны аўтобус і камплект спартыўных мячоў.

На лінейцы сямікласніка з СШ № 21 Магілёва ўзнагародзілі за выратаванне чалавека

В начале июня этого года ученик средней школы №21 Владислав Кравцов вытащил из воды своего отца. В понедельник, 2 сентября, Влада ждал приятный сюрприз. Во время школьной линейки мальчика наградили за спасение человека Грамотой президиума республиканского совета ОСВОД и карманными часами.

У Чавусах у канцы верасня плануюць афіцыйна адкрыць абноўлены Ратушны сквер

У Чавусах напрыканцы верасня плануюць афіцыйна адкрыць абноўлены Ратушны сквер. Стары парк добраўпарадкавалі ў межах пілотнай ініцыятывы «Зялёная зона для амаладжэння гістарычнай часткі горада Чавусы»– адной са складнікаў вялікага праекта «КАМГАР», расказаў эксперт праекта Андрэй Пахоменка.

Фінал абласной дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам» адбудзецца 3 верасня ў Дрыбінскім раёне

Фінальнае мерапрыемства абласной дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам” адбудзецца 3 верасня ў 14.00 у Дрыбінскім раёне. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

1 Верасень

Слонім перадаў Бялынічам эстафету Дня беларускага пісьменства

У Слоніме эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена гораду Бялынічы. Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства.

Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа

Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа, паведамляецца ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.