У Магілёўскай вобласці завершана фарміраванне ўчастковых камісій для галасавання па рэферэндуме. У адпаведнасці са створанымі раней 707 участкамі для галасавання, у тым ліку 32 у бальніцах, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і іншых установах, якія аказваюць медыцынскія паслугі, столькі ж утворана і дадзеных камісій. Іх колькасны склад перавышае 7,5 тыс.