За дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, які ўдзельнічае ў электаральнай гонцы, ужо сабрана больш за 700 тыс. подпісаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам у час наведвання стадыёна «Трактар».
Магілёўская вобласць рыхтуецца да марафону адзінства! 15 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя пачнецца ў Бабруйску. Чакае насычаная праграма. У яе ліку – «Нясумныя нелекцыі», «Знаковая сустрэча» са знакамітымі беларусамі і лідэрамі грамадскай думкі. Для работнікаў прадпрыемстваў адбудуцца сустрэчы ў працоўных калектывах «Адну справу робім» і канцэрты ў цэхах «Разам працуем,разам спяваем!». Кульмінацыяй стане музычнае шоу «Час выбраў нас», да якога актыўна рыхтуюцца калектывы Магілёўшчыны.
Стаіць задача забяспечыць дабрабыт насельніцтва Саюзнай дзяржавы, а не асобна народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева падчас круглага стала ў праграме фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.
Гатоўнасць грамадства прымаць людзей з асаблівасцямі развіцця робіць нас больш цывілізаванымі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся член Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Валерый Малашка на фестывалі творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.
У людзей з асаблівымі патрэбамі ёсць такая сіла духу, якую не заўсёды сустрэнеш у абсалютна здаровага чалавека. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева на адкрыцці фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.