На раніцу ўчарашняга дня ў Магілёўскай вобласці было ўбрана 97 працэнтаў збожжавых культур з улікам рапсу, намалочана 918 тысяч тон. У тройцы лідэраў па ўраджайнасці Шклоўскі, Кіраўскі і Магілёўскі раёны. Аграрыі пачалі ўборку кукурузы на сілас, грэчкі, бульбы, актыўна ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых.