RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў

25 Чэрвень 2024

Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў

Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку (Расія) прадставяць 17 спартсменаў. Аб гэтым карэспандэнту сайта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 29 чэрвеня у Магілёўскай вобласці

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
 

Праз 80 гадоў пасля вайны пошукавікі знайшлі і перадалі родным медаль героя, які загінуў у бабруйскім катле

МАдаль «За адвагу» пошукавікі знайшлі ў пасёлка Яловікі пад Бабруйскам, праводзячы падчас «Вахты Памяці» разведку мясцовасці.

Анатоль Ісачанка: мы гатовы падтрымаць любыя праекты, якія накіраваны на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей узаемавыгадна як для горада Цяньцзінь, так для Магілёўскай вобласці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй горада Цяньцзінь (КНР) на чале з намеснікам мэра Муніцыпальнага народнага ўрада Цяньцзіня сп. Чжан Лін.

Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве

Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве 25 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.

Новая тэлеперадача «Культурная сталіца» стартуе на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў»

Тэлерадыёкампанія «Магілёў» пачынае новы праект - цыкл перадач пад назвай «Культурная сталіца». Ён прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі 2024 — Бялынічам, і раскажа пра багатую культуру Прыдняпроўскага краю. Першая перадача расказвае аб дзіцячай творчасці: юных артыстах, танцорах, спеваках, музыкантах і мастаках.

Электронны кірмаш вакансій пройдзе 27 чэрвеня ў Магілёве

Электронны кірмаш вакансій пройдзе 27 чэрвеня ў Магілёве, паведамілі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога выканаўчага камітэта.

24 Чэрвень

Пытанні ўцягнення зямель, якія не выкарыстоўваюцца, у сельскагаспадарчы абарот і выкананне арандатарамі прыродаахоўнага заканадаўства абмеркавалі дэпутаты аблСавета

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня камісіі, генеральны дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Максімовіч

Больш за 50 медалёў унеслі спартсмены Магілёўшчыны ў агульную скарбонку перамог на гульнях краін БРІКС

Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 53 медалі рознай вартасці на гульнях краін БРІКС. Пра гэта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.

Аляксандр Гарошкін: у нашай краіне, дзякуючы нашаму Прэзідэнту і ўраду, створаны ўсе ўмовы і даброты для развіцця моладзі

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін:

Анатоль Ісачанка ўзгадніў шэраг кіруючых кадраў у рэгіёне

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўзгадніў сёння назначэнне шэрагу кіруючых кадраў у рэгіёне. Удзел у рабочым пасяджэнні прыняў таксама памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснікі старшыні аблвыканкама і кіраўнікі структурных падраздзяленняў, старшыні гаррайвыканкамаў.

Іна Адамовіч пра «Купалле»: канцэртная праграма разлічана на шырокую аўдыторыю і спадабаецца кожнаму – прыязджайце на свята і самі ў гэтым пераканаецеся

У юбілейны 15-ы раз «Купалле» - «Александрыя збірае сяброў - 2024» зноў здзівіць гасцей свята, запэўніла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Адамовіч падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы. Будуць працаваць і традыцыйныя пляцоўкі, чакаюцца і новаўвядзенні.

Абсалютная рэкардсменка ЦЭ і ЦТ жыве ў Бабруйску

400 балаў - менавіта такі вынік у Дар'і Галамака, выпускніцы школы № 27 імя В. З. Харужай горада Бабруйска - рэкардсменкі цяперашняй уступнай кампаніі, паведамляе bobrlife.by. Вынік складаецца з ЦТ, ЦЭ і сярэдняга бала атэстата. Дар'я Галамака атрымала 100 балаў па рускай мове, матэматыцы і англійскай мове, сярэдні бал атэстата - 10.

Аляксандр Гарошкін: важна, каб новыя пакаленні захоўвалі памяць аб Вялікай Айчыннай вайне

22 чэрвеня 1941 года - чорны дзень у гісторыі нашай Радзімы, пачатак самай жорсткай і кровапралітнай вайны.

22 Чэрвень

Больш за пяць тысяч чалавек сабраліся на Буйніцкім полі на мітынг-рэквіем «Звон смутку»

На месцы гераічнай абароны Магілёва, увекавечаным Канстанцінам Сіманавым у нарысе «Гарачы дзень» і трылогіі «Жывыя і мёртвыя» - Буйніцкім полі - у чатыры раніцы было ажыўлена. Сюды, на абласную патрыятычную акцыю "Звон смутку", прысвечаную Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, з'ехаліся магіляўчане і жыхары навакольных вёсак — з кветкамі, партрэтамі герояў-пераможцаў.

Анатоль Ісачанка: наш святы абавязак захаваць праўду пра вайну, не даць абяліць фашызм і перапісаць гісторыю

22 чэрвеня 1941 года - гэта дзень, які перавярнуў лёсы мільёнаў савецкіх людзей і стаў пачаткам самай маштабнай і кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва на Буйніцкім полі пад Магілёвам успаміналі аб тым, якім коштам дасталася нам Перамога.

21 Чэрвень

Падрыхтоўка рэспубліканскага свята «Купалле» - «Александрыя збірае сяброў - 2024» выходзіць на фінішную прамую

Ход падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» - «Александрыя збірае сяброў - 2024» абмеркавалі сёння на анлайн прэс-канферэнцыі ў Прэс-цэнтры Дома прэсы.

Падтрымка, матывацыя і гонар: у Магілёве моладзі ўручылі спецпрэмію аблвыканкама

У Магілёве 21 чэрвеня прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Высокую ўзнагароду ўручылі маладым прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, якія дасягнулі поспехаў у рабоце, вучобе, навуковай, спартыўнай і творчай дзейнасці.

Міжнародны пленэр «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў» праходзіць у абласным цэнтры

У абласным цэнтры праходзіць міжнародны пленэр «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў». Яго арганізатары - Магілёўскі гарвыканкам і ўпраўленне культуры, музей гісторыі Магілёва і Расійскі клуб Праваслаўных Мецэнатаў. Цягам некалькіх дзён госці з Расіі будуць маляваць Магілёў і яго знакавыя месцы. Пра гэта расказалі на прэс-канферэнцыі ў гарадской ратушы.

Гарачая лінія аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115» пройдзе 26 чэрвеня

Магілёўскім аблвыканкамам 26 чэрвеня будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія «Аб дзейнасці абласной службы «Кантакт-цэнтр-115». Грамадзяне могуць выказаць меркаванне аб рабоце гэтай службы, унесці прапановы па яе ўдасканаленні па тэлефоне 8 (0222) 71 32 55 з 8.00 да 13.00 з 14.00 да 17.00.

Рэд.