Астанкі 6 савецкіх байцоў паднятыя ў Чавускім раёне. Пошукавая аперацыя вядзецца паблізу ракі Проня на месцы лютых баёў. Разам з пошукавікамі клуба «ВІККРУ» у раскопках удзельнічаюць іх расійскія калегі, а таксама байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны.
Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
На асіповіцкім пуцеправодзе, які эксплуатаваўся амаль 20 гадоў, пачаўся доўгачаканы рамонт. Гэты мост звязвае паўночную і паўднёвую часткі райцэнтра і з’яўляецца галоўнай гарадской транспартнай артэрыяй.
У апошні час было шмат скаргаў ад кіроўцаў на стан асфальтавага пакрыцця і наяўнасць так званых тэмпературных швоў.
Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. З праблемнымі пытаннямі да кіраўніка Прыдняпроўскага краю звярнулася дзевяць жыхароў рэгіёна.
Сетку садаводчых гадавальнікаў створаць на тэрыторыі Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла дырэктар мясцовага фонду развіцця «Старт-Усход» Аляксандра Чарткова.
Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
З 1 жніўня бягучага года ў Беларусі праведзены пераразлік працоўных пенсій. У выніку сярэдні памер назначаных пенсій па ўзросце склаў Br446,84, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У I паўгоддзі 2019 года пасля камеральнага кантролю плацельшчыкі Магілёўскай вобласці падалі падатковыя дэкларацыі на Br 23 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме.
Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорыі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 504 ад 31 ліпеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.