У Магілёўскай вобласці, паводле звестак на 1 мая 2019 года, спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) ужываў 21 521 плацельшчык (54% ад агульнай колькасці суб’ектаў гаспадарання), з іх – 15 402 індывідуальныя прадпрымальнікі, 6 119 – арганізацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.