RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Новы турмаршрут па Мсціславе і ваколіцах падрыхтаваны па праекце ПРААН

Прэзентацыя новага турыстычнага маршруту па Мсціславе і яго ваколіцах, распрацаванага па праекце Праграмы развіцця ААН і Мінэканомікі Беларусі «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» (або коратка «Малыя гарады») пры фінансавай падтрымцы Расіі адбудзецца 31 мая, паведаміла кіраўнік праекта «Малыя гарады» Марына Калін

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» пачала свой шлях па Магілёўскай вобласці

Агонь II Еўрапейскіх гульняў 30 мая пачаў свой шлях па Магілёўскай вобласці. Рэгіён прыняў эстафету «Полымя свету» ад Віцебшчыны. Першым аб’ектам, які наведаў сімвал Еўрагульняў, стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» (Магілёўскі раён).

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-красавік 2019 года паступіла Br443,6 млн.

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-красавік 2019 года паступіла Br 443,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 7,5%, або на Br 30,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне» прадставіць 50 работ навучэнцаў

Абласны этап рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, завяршыўся на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аддзяленні Фонду міру.

Мастакі з васьмі краін напішуць карціны з відамі Магілёва

Міжнародны арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» стартаваў у абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў музеі гісторыі Магілёва.

Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр

Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.

Дзіцячае свята арганізуе Магілёўскі інстытут МУС 31 мая

Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.