RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Людзям з абмежаванымі магчымасцям важна ствараць умовы для самарэалізацыі – Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК, член Прэзідыума Беларускага саюза жанчын Лідзія Ярмошына падкрэсліла важнасць стварэння ўмоў для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта яна заявіла на выязным семінары ў Магілёве з удзелам дэпутатаў і прадстаўнікоў Беларускага саюза жанчын.

Генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 19 чэрвеня

Генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 19 чэрвеня, паведаміў начальнік упраўлення па цырымоніях і культурнай праграме фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Сяргей Хоміч.

Удзельнікі эстафеты «Полымя свету» пранеслі факел па Бабруйску

Эстафета «Полымя свету» завяршае сваё падарожжа па Магілёўскай вобласці ў Бабруйску.

Александрыя рыхтуецца да свята «Купалле»

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. У гэтым годзе «Купалле» пройдзе дзясятым разам. Тэма трохгоддзя малой радзімы стане галоўнай на свяце. Геаграфія фестывалю пастаянна пашыраецца. У сёлетнім ліпені Александрыя сустрэне гасцей з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і інш.

Хедлайнерам «Вялікай бард-рыбалкі» стане папулярны расійскі бард і сатырык Цімур Шааў

Больш за 70 аўтараў выканаўцаў, артыстаў і музыкантаў з васьмі краін будзе задзейнічана ў канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце.

VII Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 16 чэрвеня ў Чавускім раёне

VII міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 16 чэрвеня на крыніцы Байкава Чавускага раёна, паведамілі ў райвыканкаме.

Унікальную фотавыставу «Салдаты Перамогі» прадставяць у Магілёве

Унікальная фотавыстава «Салдаты Перамогі» адкрыецца 6 чэрвеня ў 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1), паведамілі ва ўстанове культуры.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магаблвыканкама Пётр Сімончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык.

Аграгарадок Язеры Чэрыкаўскага раёна ў ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання

У Беларусі на працягу 2018 года праводзіўся агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання, у якім прынялі ўдзел населеныя пункты ўсіх абласцей і Мінск. Конкурс праводзіўся па пяці катэгорыях, паведамляе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.