RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Каманда Магілёўскай вобласці заняла III месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах па трасавым аўтамадэлізме

Каманда Магілёўскай вобласці заняла III месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах па трасавым аўтамадэлізме. Спаборніцтвы праходзілі ў Гродне ў межах XVIII Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту «Тэхнаспорт», як паведаміла карэспандэнту сайта загадчык аддзела тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Бабруйска Таццяна Кізатава.

Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу па спартыўных турысцкіх паходах

Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу па спартыўных турысцкіх паходах, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў метадыст аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Цімур Таіраў.

Дыялог аб будучыні краіны можна будаваць толькі на падставе Асноўнага закона краіны – Ірына Раінчык

Дыялог аб будучыні краіны можна будаваць толькі на падставе Асноўнага закона краіны. На гэта звярнула ўвагу намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык падчас «Магілёўскага дыялогу», які адбыўся на пляцоўцы новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Магілёўскі канжугейт пачалі адпраўляць у Бразілію

Бразілія – новы рынак збыту прадукцыі ААТ «Магілёўхімвалакно». Усяго прадпрыемства экспартуе прадукцыю ў 40 краін свету.

Да рэалізацыі праекта па распрацоўцы сістэмы ўстойлівага развіцця раёна прыступілі ў Клічаве

У Клічаве дадзены старт рэалізацыі новага праекта «Практычная лакалізацыя МУР (Мэтаў устойлівага развіцця) на ўзроўні СУР (сістэмы ўстойлівага развіцця) Клічаўскага раёна». Мерапрыемства, як паведамілі ў райвыканкаме, прайшло ў фармаце стартавай канферэнцыі і семінара «Актуалізацыя напрацовак і падрыхтоўка да майстэрні будучыні».

Лоўля сома і сіга ў Беларусі забаронена з 1 лістапада

Забарона на лоўлю чудскага сіга і еўрапейскага сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.

Бальніца сястрынскага догляду ў Крычаве пераехала ў новы будынак

Бальніца сястрынскага догляду ў Крычаве пераехала ў абноўлены будынак на тэрыторыі раённай бальніцы. Гэта яшчэ адзін крок стварэння ў райцэнтры адзінага медыцынскага комплексу.

Папярэдне памяшканне адрамантавалі, каб арганізаваць належныя ўмовы для пражывання адзінокіх састарэлых людзей.

«Магілёўдрэў» мантуе новыя сушыльныя камеры

Дзве новыя сушыльныя камеры мантуюць у ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Чаму магіляўчане прывіваюцца ад грыпу

Прышчэпку спецыялісты адносяць да спецыфічных відаў прафілактыкі грыпу. Кампанія па вакцынацыі на Магілёўшчыне ў самым разгары.