RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці стала амаль 3 тыс. чалавек

Байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе стала амаль 3 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі падчас злёту студэнцкіх атрадаў.

Што думаюць аб ініцыятыве па скарачэнні працоўнага дня для шматдзетных маці самі жанчыны Магілёўскай вобласці і іх працадаўцы

У Беларусі абмяркоўваецца ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па скарачэнні працоўнага дня да сямі гадзін для шматдзетных маці з захаваннем аб’ёму заработнай платы.

Гісторык Мікалай Барысенка – аб палітычнай сітуацыі ў краіне, «каляровых рэвалюцыях» і сапраўднай любові да Радзімы

Імёны 26 тысяч чырвонаармейцаў вернутыя з нябыту стараннямі нязменнага кіраўніка Магілёўскага гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалая Барысенка і яго калег. Аўтар 20 кніг, з якіх 10 –пра вайну, ужо амаль 30 гадоў мае адну мэту –аддаць даніну памяці героям.

Конкурс «100 ідэй для Беларусі» дапамагае раскрыць творчы патэнцыял моладзі

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» раскрывае творчы патэнцыял моладзі. Такім меркаваннем падзяліўся першы сакратар Магілёўскага гаркама ГА «БРСМ» Сяргей Чычоў падчас гарадскога этапу конкурсу, які прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі прадставяць Беларусь у «Каляднай гонцы»

Традыцыйная «Калядная гонка» сярод біятланістаў сёлета пройдзе 28 снежня. Сталі таксама вядомыя і першыя ўдзельнікі прэстыжнага старту. Беларусь у ёй прадставяць Дзінара Алімбекава і Антон Смольскі. Паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.

Абласны злёт студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» адбудзецца 9 снежня ў Магілёве

Абласны злёт студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» адбудзецца 9 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Што гэта значыць?

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Як упрыгожвалі елку савецкія дзеці – на навагоднюю выставу елачных цацак запрашае музей этнаграфіі Магілёва

У Музеі этнаграфіі Магілёва сёння ў 14.00 афіцыйна адкрыецца выстава антыкварнай ёлачнай цацкі часоў СССР «Яшчэ той Новы год» з прыватнай калекцыі Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай.        

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7–31 снежня. Галоўнай мэтай мерапрыемства стане папярэджанне надзвычайных сітуацый у пераднавагодні перыяд, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошыых.

Юныя спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы

У лёгкаатлетычным манежы Брэста прайшлі першыя буйныя спаборніцтвы зімовага сезона па лёгкай атлетыцы – міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены дзвюх узроставых катэгорый: юнакі і дзяўчаты 2004–2005, а таксама 2006–2007 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі.