Фестывалі кнігі і беларускай кухні, навуковыя канферэнцыі, выставы і тэматычныя пляцоўкі – яркую і насычаную праграму падрыхтаваў для гасцей Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах. 6 верасня праходзяць асноўныя мерапрыемствы свята, прысвечанага Году малой радзімы, 75-годдзю Вялікай Перамогі і 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Тут сустрэліся ўсе, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа.