RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Футбалісты бабруйскай «Белшыны» заваявала пуцёўку ў вышэйшую лігу

21 лістапада «Белшына» на сваім полі разграміла ФК «Ліда» з лікам 5:1. Другое месца ў турнірнай табліцы дазволіла клубу з берагоў Бярэзіны заваяваць запаветную пуцёўку ў вышэйшую лігу.

Магілёўскі«Днепр», саступіўшы гомельскаму «Лакаматыву» з лікам 0:1, страціў шанцы на ТОП-3.

Бальніцы ў Слаўгарадзе, Краснаполлі і Дрыбіне вяртаюцца да аказання планавай дапамогі

Цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна і Слаўгарада вяртаюцца да аказання планавай дапамогі з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение»

У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

У Магілёве стартавалі Сіманаўскія чытанні

У Магілёве стартавалі Сіманаўскія чытанні, розныя конкурсы, экскурсіі і акцыі пройдуць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Пазачарговая трыццаць трэцяя сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 24 лістапада

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24 лістапада (14.00, зала селектарных нарад аблвыканкама, ДУ «Дом Саветаў»).

Найлепшых хлебаробаў Магілёўскага рэгіёна ўшаноўвалі на «Дажынках» у абласным цэнтры

Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе ўшаноўвалі сёння ў Магілёве.

Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай – Анатоль Уласевіч

Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, адкрываючы сёння ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна ў малой зале Палаца культуры вобласці.