Назіральнікі ад місіі СНД працуюць у Магілёўскай вобласці. Яны знаёмяцца з тым, як сфарміраваныя ўчастковыя камісіі, ацэньваюць аснашчанасць і гатоўнасць выбарчых участкаў да выбараў Прэзідэнта Беларусі.
Сёння ў Магілёўскай вобласці працуюць два міжнародныя назіральнікі ад СНД –Алена Шамаль і Віталь Бусько. На працягу дня яны наведаюць участкі для галасавання ў Магілёве, Магілёўскім раёне, Круглым, Бялынічах, Чавусах, Чэрыкаве, Крычаве.
Выплата пенсій у жніўні будзе праведзена датэрмінова, –паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У ведамстве ўдакладнілі, што гэта зроблена для «стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій: мінімізацыі паездак, скарачэння сацыяльных кантактаў».
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі мікрараёна «Сонечны». Такі дыялог з магілёўцамі, якія пражываюць у гэтай мікразоне, праходзіў другім разам. Папярэдніадбыўся менш за год таму.
У Магілёве сёння ўшаноўвалі медыцынскіх работнікаў Прыдняпроўскага краю, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу з COVID-19. Цырымонія прайшла ў Палацы культуры вобласці, дзе сабралася больш за 70 найлепшых прадстаўнікоў аховы здароўя і санітарнай службы рэгіёна.
У Магілёве 29 ліпеня адбылося ўшанаванне работнікаў аховы здароўя Прыдняпроўскага краю, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Цырымонія прайшла на сцэне Палаца культуры вобласці, дзе сабралася больш за 70 найлепшых прадстаўнікоў аховы здароўя і санітарнай службы рэгіёна.
У Беларусі з 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br246,78 да Br256,1 і будзе дзейнічаць да канца кастрычніка гэтага года.
2783 базу захоўвання і ўтылізацыі бранятанкавай маёмасці ў Магілёўскім раёне з 31 ліпеня афіцыйна пераймянуюць у ордэна Чырвонай Зоркі. Адпаведны загад падпісаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.