Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Алею Памяці ў гонар удзельнікаў войн XX стагоддзя адкрылі ў аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна. Яна стала часткай раней пасаджанага вяскоўцамі сквера, прысвечанага 75-годдзю Перамогі.
Усе праблемы і цяжкасці павінны вырашацца мірным шляхам без шкоды для незалежнасці краіны. Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова.
Калектывам УК «Магілёўскі абласны драматычны тэатр» і УК «Магілёўская гарадская капэла» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Пакроўскую царкву на тэрыторыі Пустынскага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці адкрылі і асвяцілі 31 мая. Новы адлік у гісторыі храма пачаўся з блаславення архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Таксама павіншаваў прысутных старшыня Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Пімашэнка.
Новыя цэны на газ і тарыфы на электраэнергію дзейнічаюць у Беларусі з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года № 933.