RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Гандлёвыя аб’екты Магілёва завяршаюць падрыхтоўку да навагодніх святаў

Усе гандлёвыя прадпрыемствы Магілёва да 5 снежня будуць цалкам гатовыя да навагодніх святаў. Гэта тычыцца і знешняга выгляду і камплектацыі навагодняга асартыменту. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Казусеў.

Камунальнікі Магілёва гатовыя да зімовых пагодных сюрпрызаў

Магілёў цалкам гатовы да пагодных сюрпрызаў зімы: у горадзе нарыхтавана 70% неабходнай пясочна-салянай сумесі. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Маскалёў.

Каля 18 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі пражывае ў Магілёве

Каля 18 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі пражывае ў Магілёве, з іх 40% працаўладкаваныя. Пра гэта падчас фестывалю «Я такі ж, як і ты», прысвечанага Міжнароднаму дню інвалідаў, расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Марына Снытко.

Запаўняльнасць санаторыяў Магілёўшчыны працягвае расці, у тым ліку за кошт замежных гасцей

Здраўніцы Магілёўскай вобласці працягваюць нарошчваць тэмпы рэалізацыі пуцёвак і экспарт паслуг, аб гэтым сведчаць вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нішскім універсітэтам Сербіі

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нішскім універсітэтам Сербіі. Зацвярджэнне дакумента адбылося сёння ў Бялградскім універсітэце ў межах сербска-беларускага бізнес-форуму.

Абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні пройдуць у Магілёве 12–18 снежня

XIII абласныя Свята-Георгіеўскія агульнаадукацыйныя чытанні, прысвечаныя Году малой радзімы і 30-годдзю адраджэння Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі, пройдуць у горадзе на Дняпры 12–18 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім епархіяльным упраўленні.

Асвячэнне храма на Буйніцкім полі адбудзецца 22 снежня

Асвячэнне новага храма ў гонар Раства Іаана Хрысціцеля, пабудаванага на Буйніцкім полі, адбудзецца 22 снежня.

Чын Вялікага асвячэння і Боскую Літургію адслужыць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава падрыхтаваў інтэрактыўную праграму да міжнароднага Дня мастака

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава падрыхтаваў інтэрактыўную праграму да міжнароднага Дня мастака. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Інклюзіўны кірмаш талентаў «Пад сузор’ем дабрыні» адбудзецца 5 снежня ў Бабруйску

Інклюзіўны кірмаш талентаў «Пад сузор’ем дабрыні», прымеркаваны да міжнароднага Дня інвалідаў, адбудзецца 5 снежня ў Бабруйску. Мерапрыемства збярэ людзей з асаблівасцямі, якія штодня наведваюць установы, грамадскія арганізацыі горада і рэгіёна.