RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Журналістам Магілёўскай вобласці ўручаны ўзнагароды на з’ездзе БСЖ

XIV з’езд грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз журналістаў» адбыўся сёння ўфармаце відэаканферэнцыі праз сітуацыю з каранавірусам. Удзел у ім прынялі дэлегаты з усіх абласцей краіны.

Сучасныя групы, утульныя залы і кабінеты для творчасці – у Слаўгарадзе адкрылі новы дзіцячы сад

У Слаўгарадзе сёння адкрылі новы дзіцячы сад. Дашкольная ўстанова размясцілася ў новым мікрараёне горада на вуліцы Калініна. Урачыстае мерапрыемства прымеркавана да вызвалення Слаўгарадскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

СЭЗ «Магілёў» распрацавала віртуальныя 3D туры па ўчастках

СЭЗ «Магілёў» распрацавала 3D туры, якія дазваляюць віртуальна наведваць участкі. Пра гэта паведамляецца на сайце свабоднай эканамічнай зоны.

Крымінальныя справы распачаты ў дачыненні да антыкрызіснага кіраўніка аднаго з акцыянерных таварыстваў Магілёўскай вобласці

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці праведзена праверка акцыянернага таварыства рэгіёна, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны і знаходзіцца ў стадыі санацыі з 2015 года.

Больш за 60% створаных у 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці прафсаюзных пярвічак прыпадае на прыватныя арганізацыі. Відэа

У Магілёўскай вобласці толькі сёлета больш за 60% усіх створаных прафсаюзных пярвічак прыпадае на прыватныя арганізацыі. Прафсаюз дапамагае выбудаваць дыялог паміж работнікам і наймальнікам, абараняе інтарэсы канкрэтных людзей.

Дэпутаты рэгіёна адобрылі стратэгію ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года

На пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў была адобрана стратэгія ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года. Удзельнікі палілогу абмеркавалі асноўныя палажэнні дакумента і прынялі рашэнне зацвердзіць яго з некаторымі элементамі дапрацоўкі, перадае карэспандэнт сайта.