Сёння кандытарская фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла свае дзверы для турыстаў. Першая экскурсійная група змагла зазірнуць у закуліссе вытворчага працэсу любімых зефірных і мармеладных прысмакаў з Бабруйска, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Нягледзячы на санкцыі заходніх краін, наша краіна і ў гэтых няпростых умовах ідзе па вызначаным шляху і працягвае рабіць усё самае патрэбнае для дабра чалавека. Напрыклад, экспарт у Магілёўскай вобласці ў першым квартале 2022-га вырас амаль на 20 працэнтаў.
Не толькі выстаяць, але і дасягнуць новых паказчыкаў. Адзін з самых буйных вытворцаў тэкстыльнай прадукцыі Беларусі – Магілёўскі «Магатэкс» – развіваецца насуперак санкцыям. На прадпрыемстве працуе амаль 3000 чалавек. І здацца ў цяжкія часы – гэта не пра тэкстыльны гігант.
Турысцка-эколага-рэкрэацыйны кластар «Чыгірынка» з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Ён аб’яднаў у сабе суб’ектаў гаспадарання Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Вадзім Брэжэзінскі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 чэрвеня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч.З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
10 чэрвеня на мемарыяле «Буйніцкае поле» прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння залатых медалёў і пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай выпускнікам 2022 года Магілёўскага раёна.