12.04.2019 - 12:25
Прафсаюзы прааналізавалі рост цэн на харчовыя тавары за першы квартал 2019 года. Па большасці пазіцый кошт прадуктаў харчавання ў Магілёўскай вобласці застаўся на ранейшым узроўні. Паводле слоўспецыялістаў, нязначныя ваганні па некаторых найменнях ёсць, што тлумачыцца сезоннасцю і скарачэннем рынкаў збыту.
11.04.2019 - 11:06
Яшчэ тры прадпрыемствы ўключаны ў склад канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці («Беллеспаперапрам»). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №225 ад 9 красавіка 2019 года.
Гаворка ідзе пра таварыствы з абмежаванай адказнасцю «Шклоўскае лесапільна-пелетнае прадпрыемства» і «Акітама», а таксама пра адкрытае акцыянернае таварыства «Зеленаборскае».
Дакумент уступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
08.04.2019 - 15:05
У Магілёўскай мытні ў першым квартале 2019 года доля партый тавараў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, час выпуску якіх не перавышае 2 гадзіны, склала 84%. Аналагічны паказчык па выніках 2018 года складаў толькі 75%, паведаміў начальнік аддзела арганізацыі мытнага кантролю ведамства Дзмітрый Дзеразоўскі.
«Паскарэнне здзяйснення мытных аперацый, скарачэнне тэрмінаў выпуску тавараў садзейнічае развіццю бізнесу добрасумленных суб’ектаў гаспадарання», – адзначыў ён.
08.04.2019 - 08:40
Абноўлены ўчастак ручной глазіроўкі зефіру адкрыўся на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведаміла прэс-сакратар прадпрыемства Анастасія Хурсан.
«Участак ручной глазіроўкі зефіру – гонар фабрыкі. Яго рэканструкцыя пачалася ў канцы 2018 года. Мадэрнізацыя праводзілася без прыцягнення іншых службаў: усё рабілася ўласнымі сіламі і за сродкі прадпрыемства», – адзначыла прадстаўнік фабрыкі. На рэканструкцыю ўчастка, паводле яе слоў, было выдаткавана прыкладна Br200 тыс.
05.04.2019 - 09:27
ААТ «Магілёўліфтмаш» дамовілася аб удзеле ў праграме замены старых ліфтаў у Арменіі. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства.
04.04.2019 - 15:25
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучаны парадак акумулявання адлічэнняў на капрамонт жылфонду па дамах, у якіх створаны таварыствы ўласнікаў або арганізацыі забудоўшчыкаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
02.04.2019 - 11:34
Тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена ў памеры Br36,4. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2019 года нумар 214, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
01.04.2019 - 15:23
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года нумар 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 1 красавіка нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе ведамства.
01.04.2019 - 11:39
Індывідуальныя прадпрымальнікі зноў змогуць разлічвацца наяўнай валютай за мяжой. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 сакавіка 2019 года нумар 212/5 "Аб некаторых пытаннях правядзення валютных аперацый", якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым-партале.
01.04.2019 - 10:37
За студзень-люты 2019 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br73 млн., або 38,5% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці.
У параўнанні з мінулым годам дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічыліся на 14%, або на Br9 млн. у фактычным вылічэнні.
Рост паступленняў ад арганізацый склаў 13,7% (Br7,4 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 15,7% (Br1,6 млн.).
01.04.2019 - 09:07
За 2018 год плацельшчыкі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br151,8 млн. падаткаў і непадатковых плацяжоў, або 12,7% усіх паступленняў. Да ўзроўню мінулага года дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічылася на 17,1%, або на Br22,2 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі Магілёўскай вобласці.
01.04.2019 - 08:44
Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічылася да Br16,9. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 сакавіка 2019 года №197.
29.03.2019 - 11:18
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-люты 2019 года паступіла Br189,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 10,9%, або на Br18,6 млн., паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы складаюць паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br48 млн. (25,3%), падаходнага падатку – Br70,4 млн. (37,2%), акцызаў – Br15,5 млн. (8,2%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,9 млн. (6,8%).
28.03.2019 - 09:14
Рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш «Шклоўскі кірмаш» пройдзе 10-12 красавіка ў Доме культуры райцэнтра (вуліца Савецкая, д. 2). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП.
«Наведвальнікам кірмашу даецца магчымасць як пазнаёміцца з новымі гандлёвымі маркамі, так і купіць тавары вядомых брэндаў. Плануецца, што «кірмаш» парадуе сезоннымі зніжкамі, акцыямі і дэгустацыямі», – адзначылі суразмоўцы.
26.03.2019 - 10:51
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае рабочую паездку па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы сёння азнаёміцца з работай аграхолдынга «Купалаўскае».
25.03.2019 - 10:09
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.
20.03.2019 - 13:19
Факты парушэння бюджэтнага заканадаўства выяўлены пры праверцы Бялыніцкага лясгаса. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці Сяргей Салаўёў.
20.03.2019 - 12:05
Урад вызначыў памер субсідый нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2019 года №168 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацверджаны пералік нарыхтоўшчыкаў, якім у 2019-2020 гадах прадастаўляюцца субсідыі. Яны прызначаны на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадастаўленымі банкамі для разлікаў за сельгаспрадукцыю, якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржпатрэб. У пералік нарыхтоўшчыкаў увайшло 108 арганізацый.
18.03.2019 - 13:57
Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да масавага падсявання шматгадовых траў, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
15.03.2019 - 08:10
Усе раёны Магілёўскай вобласці пачалі падсяванне траў на палях з азімымі культурамі. На 16, 2 тыс. га працы ўжо завершаны. У тройцы лідараў – Горацкі раён, дзе травы падсеяны пад покрыва на 2, 6 тыс. га, ненамнога адсталі Чавускі і Мсціслаўскі. У паўночных рэгіёнах краіны рэгламентавана справіцца з гэтымі працамі вельмі складана з-за надвор’я. Таму аграномы ў гаспадарках імкнуцца творча падыходзіць да працэсу.