10.12.2021 - 18:35
Анлайн-сустрэча дзелавых колаў Магілёўскай вобласці і г. Цяньцзінь (КНР) адбылася сёння пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сянько, прадстаўнікоў Упраўлення замежных спраў муніцыпальнага народнага ўрада г. Цяньцзінь і Магаблвыканкама.

10.12.2021 - 16:25
Ірына Камедзіна з Краснаполля стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Яе прыватнае прадпрыемства адзначана ў намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».
09.12.2021 - 12:25
Магілёўская вобласць першай сярод рэгіёнаў распрацавала і ўжо амаль год рэалізуе ўласную стратэгію ўстойлівага развіцця. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар на 2-м рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва «Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне мэт устойлівага развіцця», які праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі.
Руслан Страхар адзначыў, што рэгіён паслядоўна працуе над дасягненнем адаптаваных для рэгіёна і Беларусі мэтаў устойлівага развіцця.
07.12.2021 - 15:50
У пачатку снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар узначаліў дэлегацыю Магілёўскай вобласці, якая наведала Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан. У працы дэлегацыі таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка.
06.12.2021 - 16:24
У Магілёўскай вобласці накапалі амаль 100 тысяч тон бульбы. Вялікая частка ўраджаю вырашчана на палях Шклоўскай фермерскай гаспадаркі «Дзіяна».
У сховішчы «Дзіяны» закладзена 37 тысяч тон, і бульбу цяпер актыўна прадаюць па Беларусі і ў іншыя краіны. Каб рэалізацыя была хуткай і якаснай, у фермерскай гаспадарцы запрацавала новая рабатызаваная лінія, якая сартуе і пакуе 40 тон бульбы на гадзіну.
06.12.2021 - 13:42
Новая вытворчая лінія рыхтуецца да адкрыцця ў Слаўгарадзе на філіяле прадпрыемства «Чырвоны харчавік». Гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы.
Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года ў супастаўных цэнах склаў 100,9% да адпаведнага леташняга ўзроўню.
03.12.2021 - 09:00
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 1-3 снежня наведвае Сагдыйскую вобласць Таджыкістана. Пра гэта паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Таджыкістане.
30.11.2021 - 11:23
У ДВА «Белэнерга» падвялі вынікі галіновага вытворчага спаборніцтва працоўных калектываў арганізацый за 9 месяцаў 2021 года. Рашэнні, паведамілі ў «Белэнерга», прымаліся па трох конкурсных групах.
Прызавыя месцы ў спаборніцтве занялі і арганізацыі Магілёўскай вобласці. Па групе «Электрастанцыі» трэцяе месца прысуджана Магілёўскай ЦЭЦ-2. А па групе «Энергазабеспячальныя арганізацыі па збытавай дзейнасці» другое месца ў РУП «Магілёўэнерга».
30.11.2021 - 10:41
Br62 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень-кастрычнік 2021 года. Удзельная вага паступленняў у бюджэт вобласці склала 4,5%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
30.11.2021 - 10:00
Пераднавагоднія кірмашы запрацуюць у Магілёве з 1 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
З 1 па 31 снежня пераднавагоднія кірмашы будуць працаваць каля ГЦ «Арбат» і ў ГЦ «Перекресток-центр» па вул. Касманаўтаў. Час працы: з 9.00 да 19.00 штодня.
29.11.2021 - 12:45
Двухузроўневую паркоўку залежнага тыпу на 2 аўтамабілі распрацавалі ў ААТ «Магілёўліфтмаш». Пра гэта паведаміў начальнік бюро рэкламы прадпрыемства Вадзім Еўстратаў.
26.11.2021 - 15:55
На філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкиной крынки» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкиной крынки”» прайшла мадэрнізацыя лініі па вытворчасці сыроў. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць сыры не толькі круглай, але і прамавугольнай формы. З працай абноўленага прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

26.11.2021 - 14:55
У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».
26.11.2021 - 09:38
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года паступіла Br1366 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br479.6 млн. (35,1%), падатку на дабаўленую вартасць – Br190,1 млн. (13,9%), падатку на прыбытак – Br136,6 млн. (10%), падатку пры ССП – Br69,4 млн. (5,1%), акцызаў – Br68,5 млн. (5%).
24.11.2021 - 13:55
Павелічэнне асартыменту вырабленай прадукцыі, новыя цэхі па вытворчасці сыравяленых каўбас і паўфабрыкатаў – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» пашырае вытворчыя магутнасці. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па перапрацоўцы Таццяна Дзякава.
22.11.2021 - 12:56
Аб аграрным сезоне, людзях і тэхналогіях пагаварылі ў студыі ТРК «Магілёў». У гасцях – першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
19.11.2021 - 15:49
Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, адкрываючы сёння ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна ў малой зале Палаца культуры вобласці. Узнагароджанне стала часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».

18.11.2021 - 11:56
Па выніках XXVII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2021», якая адбылася ў Мінску, кампанія «Бабушкина крынка» ўдастоена адразу 4 Гран-пры. А ў конкурсе «Найлепшая прадукцыя года-2021» адразу 22 малочныя прадукты ўдастоеныя дыпломаў пераможцы.
Судзейскай калегіі «Прадэкспа» асабліва прыйшліся даспадобы мяккі сыр «Буррата» 45%, смятана 25%, ёгурт двухслаёвы з фруктовым напаўняльнікам «Черника-чиа» 2%, сыр плаўлены з белымі грыбамі 50%. Залатым медалём быў адзначаны кефір 3,2%.
17.11.2021 - 10:49
У Дрыбінскім раёне фермеры развіваюць малочную жывёлагадоўлю і будуюць новыя фермы. Усяго ж у Магілёўскай вобласці працуе больш за 500 фермерскіх гаспадарак.
16.11.2021 - 09:48
Аграрыі Магілёўскай вобласці падвялі канчатковыя вынікі жніва 2021 года. У палях працавала больш за 1000 экіпажаў камбайнераў. Першы экіпаж-тысячнік быў у Кіраўскім раёне. Магілёўскі раён намалаціў 100 тысяч тон збожжа. А лідарам па сярэдняй ураджайнасці – у 37,8 цэнтнераў з гектара – сталі аграрыі Шклоўскай зямлі.