RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

14.12.2020 - 10:38

Шэраг праблем і парушэнняў выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы УА «Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж». Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў намесніка старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

11.12.2020 - 11:36

У в. Салтанаўка (РГК «Грын-Хіл») адбылася анлайн-канферэнцыя па абмене вопытам паміж цэнтрам інавацый і падтрымкі прадпрымальніцтва нямецкага горада Айзенаха і прадстаўнікамі бізнес-колаў Магілёўскага, Крычаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, які выступаў арганізатарам мерапрыемства.

10.12.2020 - 16:29

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх мясакамбінатаў. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна, як паведамляецца на сайце расійскага ведамства.

08.12.2020 - 10:13

Навагоднія кірмашы праходзяць у Магілёве. «Калядная крама» – адзін з самых буйных кірмашоў у горадзе – размясцілася на пляцоўцы ля ГЦ «Атрыум».

02.12.2020 - 14:55

Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве быў падпісаны прадстаўнікамі Прыморскага краю і Магілёўскай вобласці ва Уладзівастоку на мінулым тыдні. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц.

У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі буйных беларускіх машынабудаўнічых, будаўнічых і аграпрамысловых прадпрыемстваў. Па ключавых кірунках супрацоўніцтва прайшлі перамовы, якія завяршыліся падпісаннем двухбаковых пагадненняў.

02.12.2020 - 13:52

За 11 месяцаў 2020 года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br328 млн. Павелічэнне гэтага паказчыка на 75% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года звязана з удзелам у праекце па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.

01.12.2020 - 12:50

Усе віды працоўных пенсій павышаюцца з 1 снежня ў адпаведнасці з указам № 409 ад 5 лістапада 2020 года, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

01.12.2020 - 10:45

Санацыю Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода падоўжаць да 2025 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года № 678, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Саўмін узгадніў хадайніцтва канцэрна «Белдзяржхарчпрам» аб падаўжэнні тэрміну санацыі завода да 15 лістапада 2025 года.

Санацыя прадпрыемства вядзецца з 2018 года.

30.11.2020 - 10:43

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

Рэд.

26.11.2020 - 15:36

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы вытворцаў піва – ЗАТ «Бабруйскі бровар» – выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У іх ліку парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, якія пацягнулі неабгрунтаванае завышэнне коштаў на шэраг тавараў на больш чым Br100 тыс., бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб адходах, невыкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншыя.

26.11.2020 - 13:28

Гарады-пабрацімы Ішым і Бабруйск сёння правялі бізнес-сустрэчу ў рэжыме анлайн. Дыялог быў арганізаваны ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» і Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы дэпартамента інвестыцыйнай палітыкі і дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва Цюменскай вобласці і адміністрацыя горада Ішым.

Мэтай сустрэчы стала ўмацаванне ўзаемаадносін, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.

26.11.2020 - 12:13

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–кастрычнік гэтага года паступіла Br 1 234,7 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Па словах суразмоўцаў, даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br122,2 млн., або 11% у фактычным вылічэнні.

25.11.2020 - 11:44

СЭЗ «Магілёў» распрацавала 3D туры, якія дазваляюць віртуальна наведваць участкі. Пра гэта паведамляецца на сайце свабоднай эканамічнай зоны.

Тэхналогія панарамных здымкаў стварае 100% віртуальную копію рэальнай прасторы з «эфектам прысутнасці». Наведвальнік можа інтэрактыўна перамяшчацца ў прасторы, што дазваляе атрымаць максімальна дакладную інфармацыю аб цікавых участках і свабодных прамысловых плошчах у межах СЭЗ «Магілёў».

25.11.2020 - 10:59

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці праведзена праверка акцыянернага таварыства рэгіёна, якое спецыялізуецца на перапрацоўцы і кансерваванні садавіны і агародніны і знаходзіцца ў стадыі санацыі з 2015 года. У выніку ўстаноўлены шэраг парушэнняў, дапушчаных антыкрызісным кіраўніком, якія яшчэ больш пагоршылі фінансавае становішча прадпрыемства, як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення Святлана Калодзістая.

24.11.2020 - 11:59

На пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў была адобрана стратэгія ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года. Удзельнікі палілогу абмеркавалі асноўныя палажэнні дакумента і прынялі рашэнне зацвердзіць яго з некаторымі элементамі дапрацоўкі, перадае карэспандэнт сайта.

23.11.2020 - 11:19

З 1 студзеня 2021 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 года № 647 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 ліпеня 2019 года № 437» аб утылізацыі транспартных сродкаў). Дадатак 2 да ўказанай пастановы выкладаецца ў новай рэдакцыі.

20.11.2020 - 15:39

Праекты Саюзнай дзяржавы ў сферы адукацыі разгледжаны сёння на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях. Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі, як паведамілі ў прэс-службе сходу.

19.11.2020 - 10:39

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 16 лістапада вызначаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за першае паўгоддзе 2020 года звыш часткі прыбытку, вылічанага і пералічанага ў бюджэт.

У спіс увайшлі 47 прадпрыемстваў і арганізацый. З прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці ў пераліку – ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій», які пералічыць у бюджэт Br50 тыс., і РДУП «Праектны інстытут Магілёўгіпразем» – Br53 тыс.

18.11.2020 - 18:04

Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года нумар 659, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Цяпер базавая стаўка складае Br185.

Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

18.11.2020 - 09:49

Савет Міністраў зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2021 годзе. Адпаведную пастанову ад 16 лістапада 2020 года №649 афіцыйна апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік увайшлі 24 горадабудаўнічыя праекты. Для Магілёўскай вобласці –тры.

У прыватнасці, будзе распрацаваны генеральны план для Магілёва.