21.07.2022 - 14:56
У новым навучальным годзе абітурыент, зарэгістраваны для праходжання цэнтралізаванага экзамену ў год яго правядзення, мае права зарэгістравацца для праходжання ЦТ не больш чым па трох іншых вучэбных прадметах уступных выпрабаванняў і ўдзельнічаць у ім толькі па гэтых вучэбных прадметах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 ліпеня 2022 года №472, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
20.07.2022 - 15:02
Шматдзетныя сем’і Магілёва, якія ў новым пасёлку вуліц Аграрная–Слепакурава пабудавалі індывідуальныя дамы за мацярынскі капітал і субсідыю, зараз заклапочаны якасцю будоўлі.
20.07.2022 - 11:22
Установы адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, сёння пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў.
Дакументы прымуць ва ўсіх: у абітурыентаў з агульнай базавай адукацыяй, з агульнай сярэдняй (з прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй), а таксама ў замежнікаў, якія залічваюцца ва ўстановы адукацыі на аснове міжнародных дагавораў.
19.07.2022 - 10:06
У першы дзень прыёму дакументаў у ВНУ у Беларуска-Расійскім універсітэце ў Магілёве было ажыўлена. А 9 раніцы ў актавай зале ўжо назіралася чарга з некалькіх дзясяткаў абітурыентаў. Сучасная ВНУ, актуальныя спецыяльнасці, інавацыйная матэрыяльна-тэхнічная база, плюс забяспечваюць інтэрнатам, а яшчэ тут ужо вучацца сябры... Так у большасці сваёй адказвалі на пытанне, чаму выбар упаў менавіта на БРУ, патэнцыйныя студэнты.
19.07.2022 - 09:26
Нягледзячы на цяжкасці, кожны павінен выконваць сваю працу якасна і ў тэрмін, сказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас рабочай паездкі ў Магілёў, паведамілі ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.
18.07.2022 - 10:55
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код».
Віншуючы з заслужанымі ўзнагародамі, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў пажадаў усім добрага настрою і новых сяброў.
17.07.2022 - 10:44
Ствараць сучасныя прарыўныя тэхналогіі і ўкараняць іх у вытворчасць – такую задачу паставіў перад беларускімі навукоўцамі Прэзідэнт на пасяджэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук у студзені. Ва ўмовах знешняга санкцыйнага ціску неабходна па максімуме выкарыстаць айчынныя рэсурсы і інавацыйны патэнцыял. У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій, які рыхтуе спецыялістаў для харчовай прамысловасці, не першы год займаюцца распрацоўкамі ўнікальнай прадукцыі на аснове прарошчанага збожжа. Прафесары, дактаранты і аспіранты робяць стаўку на здаровы лад жыцця і паспяхова манетызуюць навуковую дзейнасць у гэтым перспектыўным кірунку.
15.07.2022 - 13:10
18 ліпеня пачынаецца завяршальны этап уступнай кампаніі – прыём дакументаў для залічэння ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Абітурыенты Магілёўскай вобласці вынікам 100 балаў ужо забяспечылі сабе месца на бюджэце.
13.07.2022 - 13:39
Прафсаюзны патрыятычны марафон «Дарогамі роднай зямлі» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці, расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
13.07.2022 - 10:43
Адна з асноў харчовай бяспекі ў краіне – гэта якасная падрыхтоўка спецыялістаў для сельскагаспадарчай сферы. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віталь Веліканаў.
11.07.2022 - 16:19
Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка 15 ліпеня правядзе выязны прыём у Мсціславе, паведамілі ў Мінсувязі.
Наталля Гардзеенка 15 ліпеня з 12.00 да 13.00 у Мсціслаўскім участку паштовай сувязі правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем прамой тэлефоннай лініі па тэлефоне 8 (02240) 5-79-65.
11.07.2022 - 14:21
Адразу дзве сучасныя магістралі атрымае Магілёў гэтым летам. Гэта абноўленыя вуліцы Бялыніцкага-Бірулі і Крупскай. Што будзе зроблена?
11.07.2022 - 14:11
Больш за 14 тыс. чалавек прыехалі на свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») цягнікамі Беларускай чыгункі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Сёлета на свята на шляху Магілёў – Копысь – Магілёў і Орша – Копысь – Орша цягнікамі БЧ праехалі больш за 14 тыс. пасажыраў. Гэта ў два разы больш, чым у мінулым годзе, і ў 2,5 раза больш, чым у 2020-м. У тым ліку дадатковыя цягнікі ў гэтым годзе перавезлі каля 6,7 тыс. пасажыраў (у 2021 годзе – 3,8 тыс. пасажыраў).
11.07.2022 - 09:04
Гасцямі свята ў Александрыі сталі сёлета каля 70 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў.
08.07.2022 - 11:26
Новы турыстычны праект «Пазнай Магілёў» рэалізуюць у абласным цэнтры. Пра гэта распавёў галоўны рэдактар гарадской газеты «Веснік Магілёва» Юрый Пракапенка.
08.07.2022 - 10:54
Работнікі лясной гаспадаркі працягваюць ліквідаваць наступствы майскага шквальнага ветру, у выніку якога ўтварылася нямала ветравальна-бураломных лесасек. Асабліва шмат работы ў спецыялістаў лесагаспадарак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, куды накіраваны брыгады леснікоў з суседніх рэгіёнаў краіны. За паўтара месяца на Магілёўшчыне такім чынам нарыхтавана ўжо больш за 700 тыс. куб. м лесу.
08.07.2022 - 10:45
Паміж УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» і Хэйлунцзянскім сельскагаспадарчым прафесійна-тэхнічным каледжам (КНР) адбылося падпісанне Дагавора аб рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў на I і II ступенях атрымання вышэйшай адукацыі ў фармаце 3+3.
07.07.2022 - 12:09
З планамі на бліжэйшыя выхадныя многія вызначыліся даўно, купіўшы білет на свята «Купалле» ў аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна. Адны адправяцца туды на кірмаш і канцэрты, а іншыя – падтрымаць удзельнікаў фіналу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ «Уладар сяла». За тытул самай дружнай і гаспадарчай сям'і пазмагаюцца шэсць каманд. Хто прэтэндуе на перамогу? Напрыклад, прадстаўнікі Гомельскай вобласці сям'я Веракса запэўніваюць, што іх пчолы даюць самы смачны мёд.
07.07.2022 - 10:36
Філасофія беларускай мадэлі дзяржаўнасці і ёсць сутнасць стратэгіі ўстойлівага развіцця ААН. Такую думку падчас пашыранага пасяджэння абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
06.07.2022 - 11:58
Александрыя рыхтуецца 13-ы раз сабраць сяброў. Напярэдадні рэспубліканскага свята «Купалле», якое пройдзе ў гэтую суботу, на беразе Дняпра кіпіць праца. Давесці фестывальнае поле да ладу неабходна сёння да канца дня, а ўжо заўтра стартуюць генеральныя рэпетыцыі.