31.03.2020 - 10:00
Традыцыйны Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі магілёўскія бібліятэкі гэтым разам правядуць анлайн. Пляцоўкамі для мерапрыемстваў стануць Instagram-акаўнты бібліятэк і сайт установы культуры «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк горада Магілёва». Пра гэта расказала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
30.03.2020 - 10:29
У Беларуска-Расійскім універсітэце з 2020/2021 навучальнага года пачнецца падрыхтоўка бакалаўраў па кірунку «Замежнае рэгіёназнаўства» (профіль «Еўрапейскія даследаванні») з выдачай дыплома дзяржаўнага ўзору Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі навучальнай установы.
25.03.2020 - 10:39
Навучэнец Быхаўскай гімназіі Дзмітрый Іваноў стрымаў слова, дадзенае Прэзідэнту падчас уручэння кіраўніком дзяржавы пашпартоў юным грамадзянам Беларусі ў Палацы Незалежнасці 10 сакавіка. Тады ён паабяцаў перадаць Аляксандру Лукашэнку новы нумар выдання. Вучнёўская газета ўжо адпраўлена ў Мінск. Вокладку ўпрыгожвае фота з акцыі «Мы–грамадзяне Беларусі!», дзе Прэзідэнт уручае хлопцу пашпарт.
25.03.2020 - 10:04
Каля 700 маладых людзей з Магілёўскай вобласці будуць прызваны і накіраваны для праходжання тэрміновай службы ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Беларусі. Пра гэта паведаміў начальнік накіравання прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці Максім Касянкоў.
20.03.2020 - 11:49
Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі 23 па 29 сакавіка. Як расказалі ў галоўным упраўленні Нацбанка па Магілёўскай вобласці, розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адбудуцца па ўсёй краіне.
13.03.2020 - 11:15
У абласным кадэцкім вучылішчы плануюць стварыць секцыю пажарна-выратавальнага спорту. Ініцыятарамі выступілі магілёўскія выратавальнікі. Кіраўніцтва вучылішча ідэю падтрымала, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
«Пажарна-выратавальны спорт аб’ядноўвае комплексы разнастайных прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца ў практыцы тушэння пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, – растлумачыў дырэктар вучылішча Юрый Грышанаў. – Некаторыя з нашых навучэнцаў у далейшым стануць ратавальнікамі, і гэтыя навыкі ім абавязкова спатрэбяцца».
11.03.2020 - 10:18
Студэнткі спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» Аліна Нікалаенка і Кацярына Наркевіч пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Лагістыка і арганізацыя вытворчасці» Ларысы Наркевіч сталі прызёрамі I Усерасійскага конкурсу стратэгічнага і праектнага кіравання «Стратэгія развіцця Расіі» і XIX Усерасійскай алімпіяды развіцця народнай гаспадаркі Расіі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі БРУ.
05.03.2020 - 13:34
У магілёўскім парку Падміколле адбудзецца акцыя «Хатка для птушак». Пра гэта паведамілі ў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Вендаражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, якая выступіла арганізатарам праекта.
Як адзначылі суразмоўцы, ва ўстанове адукацыі сярод вучняў правялі спаборніцтва на самую лепшую шпакоўню. Найбольш цікавыя экспанаты – а іх 16 штук – 6 сакавіка атрымаюць прапіску ў адным з самых любімых месцаў адпачынку магілёўцаў. Прымацоўваць на дрэвы домікі для птушак будуць самі дзеці.
26.02.2020 - 09:30
Фестываль міжгалактычнай лігі КВЗ пройдзе ў Палацы культуры вобласці Магілёва 1 сакавіка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога аддзялення Беларускай лігі КВЗ Віталь Кудасаў.
На малой сцэне Палаца культуры вобласці збярэцца больш за 15 каманд з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Светлагорска, Баркалабава і Горак. Сярод гульцоў – як каманды-пачаткоўцы, так і прафесіяналы.
26.02.2020 - 09:07
Моладзевыя стартап-школы пройдуць у Крычаве і Круглым. Пра гэта паведаміла кансультант па прадпрымальніцтве праекта «Садзейнічанне занятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь» Альбіна Самусенка.
25.02.2020 - 10:07
У абласным цэнтры творчасці 2 сакавіка адкрыецца выстава дзіцячай выяўленчай творчасці «Церамок», падрыхтаваная выхаванцамі школы развіцця «Ступеньки». Экспазіцыя аб’яднае каля 450 малюнкаў і творчых вырабаў дашкалят.
21.02.2020 - 15:27
Арганізатары Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.кантакт» абвясцілі аб наборы валанцёраў. Заяўкі ад паўналетніх магілёўцаў прымаюцца да 3 сакавіка. Гугл-форму можна запоўніць па спасылцы: https://forms.gle/vv9uoTFtN4NVTWjf8. Удзельнікаў, якія прайшлі папярэдні адбор, чакае запрашэнне на субяседаванне.
21.02.2020 - 10:39
Вучэбна-метадычны збор для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку па пытаннях пажарнай бяспекі «Адзін дзень з жыцця выратавальніка-пажарнага» пройдзе 21 лютага ў Магілёве на базе ПАСА-8 (м-н Спадарожнік).
Падчас мерапрыемства вучняў чакае экскурсія па тэрыторыі часці, дзе яны пазнаёмяцца з тэхнікай, вучэбна-матэрыяльнай базай, вольным часам пажарных. Таксама маладыя людзі змогуць прымерыць спецформу ратавальнікаў.
21.02.2020 - 09:29
У Магілёўскай медыцынскай альма-матэр прайшоў конкурс «Містар каледж». Артыстызм, пачуццё гумару, творчыя, інтэлектуальныя і прамоўніцкія здольнасці дэманстравалі журы і гледачам пяць таленавітых хлопцаў.
За званне найлепшага змагаліся Мікіта Палякоў, Вячаслаў Гойшык, Дзмітрый Уласенка, Мацвей Шчаўлінскі і Міхаіл Жарыкаў. Увесь вечар канкурсантам прыйшлося дэманстраваць эрудыцыю, знешнія дадзеныя, імправізаваць, жартаваць, спяваць, танцаваць і пераўвасабляцца.
20.02.2020 - 09:47
Магілёўскі фестываль навукі збярэ ў Беларуска-Расійскім універсітэце 20–21 лютага больш за 1 тыс.удзельнікаў з сямі краін – Беларусі, Грузіі, ААЭ, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Эстоніі. Пра гэта паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ВНУ доктар тэхнічных навук дацэнт Віктар Пашкевіч.
14.02.2020 - 16:34
Рэспубліканскі форум для ўдзельнікаў руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Служым #раЗАм» пройдзе 18–19 лютага ў Магілёве, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
14.02.2020 - 14:23
У трэцім працоўным семестры рознымі відамі занятасці ў Магілёўскай вобласці ахоплена больш за 11 тыс. маладых людзей. Пра гэта паведаміла, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.
14.02.2020 - 09:33
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў агляду-конкурсу каманд падтрымкі «Піянерскія іскры». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.
13.02.2020 - 10:07
Адзін з перспектыўных напрамкаў сучаснай камунікацыі–блогінг. У Магілёве зладзілі сустрэчу з папулярнымі інтэрнэт-мысліўцамі для тых, хто толькі хоча завесці сваю старонку ў Інтэрнэце.
Паводле звестак сацапытанняў, кожны трэці падлетак марыць стаць папулярным у Інтэрнэце. І магілёўскія блогеры падзяліліся з падлеткамі сваімі сакрэтамі. Акрамя механізмаў папулярызацыі старонак у сацыяльных сетках, стваральнікі ўласных кантэнтаў падказалі, як выбраць паспяховую тэму, падзяліліся сваімі гісторыямі.
11.02.2020 - 09:59
Філіял кафедры «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адкрыўся на базе аўтапарка № 4 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Аўтапарк займаецца тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам грузавых іншамарак. Наяўнае на прадпрыемстве сучаснае абсталяванне і дасведчаны персанал дазваляюць якасна выконваць працу.