06.08.2025 - 19:09
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна, Бялыніцкага раёна і Горак. Заяўнікаў пераважна хвалявалі зямельныя пытанні і добраўпарадкаванне пад'язной дарогі, таксама паступіла прапанова па паляпшэнні якасці медыцынскіх паслуг.
05.08.2025 - 16:25
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 9 жніўня будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.
04.08.2025 - 14:07
Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
«Паводле аператыўных даных на 4 жніўня, са збожжавых палёў краіны намалочана 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам», - расказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 215 тыс.т, Магілёўская - 332 тыс.т, Гомельская - 380 тыс.т, Мінская - 602 тыс.т, Гродзенская - 687 тыс.т, Брэсцкая - 890 тыс.т.
01.08.2025 - 10:37
Дажджы, якія зацягнуліся, ускладняюць жніво. Магілёўскія аграрыі ўбіраюць апошнія гектары азімага ячменю, на самым старце ўборка пшаніцы. У той жа час вядзецца падрыхтоўка глебы пад пасевы азімага рапсу новага ўраджаю, корманарыхтоўка. Палявыя работы накладваюцца, патрабуючы ад хлебаробаў яшчэ большых намаганняў і выразнасці ў лагістыцы.
29.07.2025 - 09:47
Маладзёжны экіпаж з Кіраўскага раёна першым у Магілёўскай вобласці перасягнуў рубеж больш як 1 тыс. т збожжа новага ўраджаю.
25.07.2025 - 18:08
Абноўленую абласную Дошку гонару адкрылі ля Музея Славы Магілёўшчыны. Раней яна размяшчалася ў аблвыканкама, а зараз змяніла сваё размяшчэнне.
25.07.2025 - 09:38
У Магілёўскім раёне прайшла цырымонія ўшаноўвання механізатара, які ў бягучую ўборачную кампанію першым у рэгіёне перасягнуў рубеж 1 тыс. т намалоту. Ім стаў механізатар ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Сяргей Алянкоў.
24.07.2025 - 16:06
Адзінства і згуртаванасць людзей робяць краіну непераможнай. Такой думкай пасля сустрэчы з калектывам Клічаўскага лясгаса падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц.
22.07.2025 - 10:57
У выніку праходжання навальнічнага фронту і шквалістага ветру ў ноч з 9 на 10 ліпеня ў Магілёўскай вобласці пацярпелі не толькі лініі электраперадачы, дахі і дрэвы. Пакінуў ураган свой след і на палях. Папярэдняя лічба па палегліцы збожжавых і зернебабовых культур — каля 4 тысяч гектараў, а таксама звыш 300 гектараў азімага рапсу. Сярод пацярпелых - Бялыніцкі, Шклоўскі, Быхаўскі, Краснапольскі, Чавускі раёны. Уборачную ўскладняюць яшчэ і дажджы, якія таксама могуць прывесці да палегліцы і значна запаволіць ход працы.
18.07.2025 - 15:51
Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.
«Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі ўраджаю», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
15.07.2025 - 11:59
У першы ўкос траў на Магілёўшчыне нарыхтавалі 1 млн і амаль 374 тыс. тон сенажу. Заданне выканалі на 88 працэнтаў. Цяпер у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ў разгары другі ўкос. У прыярытэце сена. Пакуль надвор'е дазваляе аграрыі працуюць не пакладаючы рук.
12.07.2025 - 09:50
Будаўніцтва і рэканструкцыя аб'ектаў у Шклове, якія ў красавіку ў ходзе рабочай паездкі наведваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вядзецца ў адпаведнасці з прадугледжаным графікам. Адставання па тэрмінах няма. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы расказаў журналістам кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў.
Аляксандр Лукашэнка агледзеў ход будаўнічых работ з борта верталёта, а потым заслухаў даклад кіраўніка спраў.
10.07.2025 - 11:59
З дзвюх гадзін ночы па горадзе Магілёве прайшоў навальнічны фронт, дзьмуў моцны вецер: паваліла дрэвы, перакрыла вуліцы, была парушана работа электразабеспячэння. Ужо ў тры гадзіны ночы аб'явілі аб зборы камісіі па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі пры Магілёўскім гарвыканкаме, у чатыры яна сабралася. На аператыўнай нарадзе ў 8.30 усе зацікаўленыя службы горада і вобласці яшчэ раз сабраліся для зверкі гадзіннікаў.
08.07.2025 - 11:35
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на больш хуткае і эфектыўнае развіццё ў краіне племянной козагадоўлі з улікам запатрабаванасці гэтага напрамку. Аб гэтым ён заявіў у час наведвання пад Магілёвам племяннога завода па гадоўлі коз.
Кіраўніку дзяржавы далажылі, што на племянных козачак ёсць добры попыт не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Ужо былі продажы ва Узбекістан, ёсць заяўкі з Расіі.
07.07.2025 - 09:45
Культурная спадчына з'яўляецца асновай асноў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
05.07.2025 - 12:21
Экспазіцыя музея Славы Магілёўшчыны паказвае цярністы шлях беларусаў праз стагоддзі да незалежнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на адкрыцці музея Славы Магілёўшчыны, які пабудавалі ў Магілёўскім раёне побач з легендарным Буйніцкім полем, дзе ў Вялікую Айчынную ішлі самыя бязлітасныя абарончыя баі на подступах да абласнога цэнтра.
04.07.2025 - 13:09
Дзень Незалежнасці - гэта сімвал нацыянальнага адзінства, любові да сваёй Радзімы і агульнай адказнасці за яе будучыню. Такой думкай падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас вячэрняга святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Славы.
03.07.2025 - 08:07
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
02.07.2025 - 10:11
Памяць аб подзвігу няскоранага народа - пытанне нацыянальнай годнасці, без якой размовы аб незалежнасці - проста словы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці.
01.07.2025 - 14:46
На пазачарговым пасяджэнні сесіі Горацкага раённага Савета дэпутатаў пад кіраўніцтвам кіраўніка дэпутацкага корпуса Максіма Патапенкі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў новага кіраўніка раёна Мікалая Арлёнка. Яго кандыдатура была ўзгоднена 30 чэрвеня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Распараджэннем аблвыканкама з 1 ліпеня ён прызначаны на гэтую пасаду.