RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

29.06.2020 - 14:58

Мост– сімвал новых магчымасцяў Слаўгарадскага раёна. Левы і правы берагі ракі Сож цяпер злучыў маставы пераход даўжынёй у паўкіламетра.

Раней у цёплы сезон даводзілася карыстацца пантонным мостам. А з надыходам халадоў трапіць на левы бераг–там, дзе Блакітная крыніца, – і зусім можна было толькі ў аб’езд, даўжынёй больш за сотню кіламетраў. Цяпер жа–прыгажосць, зручнасць, а яшчэ і вялікія планы на сацыяльна-эканамічнае развіццё левабярэжжа.

29.06.2020 - 10:49

Праект па абазначэнні славутасцяў Крычаўскага раёна QR-кодамі ўжо стартаваў. У парку Перамогі горада QR-кодамі абазначылі помнік воінам-інтэрнацыяналістам і памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Пра гэта паведаміў дырэктар ДУК «Гістарычны музей Крычава» Уладзімір Мішчанка.

25.06.2020 - 09:18

22 чэрвеня 2020 года споўнілася б 100 гадоў ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, удзельніку Парада Перамогі 1945 года ў Маскве, Ганароваму грамадзяніну Чавускага раёна, ветэрану працы Уладзіміру Васільевічу Марчанку. Ён усяго паўгода не дажыў да гэтай даты…

23.06.2020 - 12:45

Кірмаш «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця» пройдзе 26 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці анлайн, паведамілі ў Міжнародным фондзе развіцця сельскіх тэрыторый.

«Эпідэміялагічная сітуацыя закранула і праектную дзейнасць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Сёлета падрыхтоўка і правядзенне кірмашу набудзе новы анлайн-фармат. Мерапрыемства пройдзе ў форме канферэнцыі на інфармацыйнай платформе Zoom», – адзначылі ў фондзе.

22.06.2020 - 11:05

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў і член Савета Рэспублікі Віктар Ананіч напярэдадні Дня медыцынскага работніка сустрэліся з калектывам Краснапольскай цэнтральнай раённай бальніцы. Парламентарыі павіншавалі медыкаў з прафесійным святам, уручылі ім падарункі, у тым ліку грашовы сертыфікат, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

19.06.2020 - 14:48

Артысты Магілёўскага раёна падзякавалі медыкам. Творчыя калектывы выступілі на адкрытым паветры перад будынкамі магілёўскай паліклінікі № 11 і сельскіх амбулаторый у Дашкаўцы, Сухарах, Нядашаве, Княжыцах. Віншавальная акцыя ў падтрымку ўрачоў, медыцынскіх сясцёр прайшла напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Пра гэта расказала намесніца дырэктара аб’яднанай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна Наталля Гоманава.

17.06.2020 - 10:38

Першы сельскагаспадарчы атрад школьнікаў выйшаў у поле Шклоўскага раёна. 10 вучняў Заходскай сярэдняй школы працуюць у гаспадарцы «Ніва».

Нягледзячы на юны ўзрост, сельскія школьнікі добра ведаюць усе аграрныя правілы. Хлопцы і дзяўчаты занятыя відавой праполкай і, па словах дарослых, адказна ставяцца да гэтай справы.

Школьнікі Магілёўшчыны гэтым летам актыўна працуюць у сельскагаспадарчых, а таксама экалагічных атрадах. Гэта дае ім магчымасць зарабіць дадатковыя грошы.

15.06.2020 - 09:36

У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з сухім і цёплым надвор’ем.

Нагадаем: рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забароны на наведванне лясоў –арганізацыя бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

11.06.2020 - 12:57

Тры новыя яркія арт-аб’екты з’явіліся на цэнтральных вуліцах Горак. Вершы вядомых паэтаў-землякоў аздобілі фасады будынкаў

09.06.2020 - 09:32

Асабісты прыём грамадзян правядзе 19 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.

04.06.2020 - 12:18

Пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай адкрыта ў парку 50-годдзя Перамогі ў Быхаве.

02.06.2020 - 16:53

Віртуальная пляцоўка для заняткаў на вакацыях «Цэнтрыфуга» адкрылася ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска.

Гэта пляцоўка створана ў першую чаргу для тых, хто праводзіць канікулы ва ўмовах абмежавання кантактаў. Яна будзе працаваць двойчы на тыдзень: па панядзелках і пятніцах з 10:00 да 12:00. І гэта не толькі гутаркі і хвілінкі бяспекі ад розных службаў, але майстар-класы і нават танцавальныя батлы. Тыя, хто прапусціць жывы эфір, атрымае спасылку ў Instagram.

02.06.2020 - 16:25

Фермерская гаспадарка Васіля Зайцава ў вёсцы Махава – самая буйная ў Магілёўскім раёне. А пачыналася ўсё ў 90-х з невялікага ўчастка зямлі, дзе працавалі два чалавекі.

02.06.2020 - 10:27

Батанічны сад Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках можна назваць самым летнім месцам краіны. Упершыню за 40-гадовую гісторыю аранжарэі тут заквітнеў і прынёс плён банан.

Праўда, паспеюць бананы толькі восенню. Але і акрамя іх у садзе ёсць чым палюбавацца. У аранжарэі круглы год цёпла і зелена. Больш трох з паловай сотняў раслін, якія звычайна растуць у тропіках і пустынях, сабрана з усяго свету.

01.06.2020 - 15:03

Медыкаў, якія лечаць хворых на каранавірус, у Горках падтрымліваюць рознымі акцыямі – ад збору сродкаў да творчых флэшмобаў.

У Горацкай дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ствараюць актуальны хэштэг «дзякуйдоктар». Кожнаму вучню даверана адна літара. Самаму малодшаму мастаку – 6 гадоў, самаму старэйшаму – 12. Дзеці не сумняваюцца, што іх творчасць падыме медыкам настрой.

01.06.2020 - 10:17

Алею Памяці ў гонар удзельнікаў войн XX стагоддзя адкрылі ў аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна. Яна стала часткай раней пасаджанага вяскоўцамі сквера, прысвечанага 75-годдзю Перамогі. Над стварэннем аб’екта, які стаў упрыгожваннем населенага пункта і адначасова данінай павагі тым, хто абараняў жыццё, працавалі як мясцовыя жыхары, так і іх былыя аднавяскоўцы.

29.05.2020 - 10:28

Адкрыццё Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануецца ў ліпені.

– Усе ўнутраныя аздобныя працы ў будынку бальніцы ўжо завершаны, – далажыў аб становішчы начальнік участка ДУКДП «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Уладзімір Пруднікаў. – У найбліжэйшы час рыхтуемся ўстанаўліваць мэблю. Зараз вядзём аздобныя працы па знешняй частцы будынка і добраўпарадкаванні. На аб’екце працуе 160 чалавек – гэта работнікі МДБК і субпадраднай арганізацыі.

29.05.2020 - 09:40

У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна заканчваецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», які плануецца адкрыць у чэрвені. У праекце задзейнічаны як бюджэтныя сродкі, так і сродкі насельніцтва. Адкрыты спецыяльныя рахункі, на якія паступаюць грошы. Далучыліся да акцыі і дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбраныя ад Магілёўскай вобласці, а таксама члены абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. Агульнымі намаганнямі на добрую справу імі пералічана каля 2 тысяч рублёў.