Рус Бел Eng 中文

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

01.09.2018 - 12:02

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 1 верасня Александрыйскую сярэднюю школу Шклоўскага раёна, падарыў установе комплекс спартыўных трэнажораў.

Комплекс складаецца са снарадаў варкаўта і некалькіх трэнажораў. Яны прызначаны для развіцця мышцаў ног, спіны, грудзей, рук і прэса, умацавання суставаў і паясніцы, павелічэння эластычнасці злучальных тканак.

30.08.2018 - 14:37

У сярэдняй школе №8 Крычава ўсталёўваюць сонечную аўтаномную фотаэлектрычную станцыю. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР.

«Сучасная станцыя магутнасцю 6 кВт дазволіць забяспечыць вулічнае асвятленне школы ўласнай электрычнай энергіяй», – падкрэслілі суразмоўцы.

30.08.2018 - 10:29

Беларуская чыгунка падвяла вынікі штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У аглядзе прымалі ўдзел пазакласныя вакзалы, а таксама вакзалы I, II і III класаў. Так, пераможцам сярод вакзалаў III класа прызнаны вакзал станцыі Крычаў.

29.08.2018 - 10:03

Пасажырскі цягнік і легкавы аўтамабіль сутыкнуліся ў Бабруйскім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

27.08.2018 - 14:25

Горад Горкі літаральна патанаў у кветках: тут прайшоў VI конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар – 2018» па прафесіі рабочы зялёнага будаўніцтва. Удзельнікі творчага спаборніцтва падарылі гараджанам 18 дэкаратыўных кветнікаў і кветкавых кампазіцый.

27.08.2018 - 11:44

Прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня ў Кіраўску старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Віктаравіч Садоўскі.

Ва ўказаны дзень з 12.00 да 13.00 жыхары Кіраўскага раёна змогуць задаць свае пытанні, а таксама паведаміць аб актуальных праблемах развіцця рэгіёна, парушэннях у працы службовых асоб органаў улады і арганізацый па тэлефоне 79-1-10.

З 14.00 да 15.00 у кабінеце №31 мясцовага райвыканкама адбудзецца прыём грамадзян.

24.08.2018 - 08:31

Турыстычны злёт работнікаў Магілёўскага аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, сілавых структур і ведамстваў, пракуратуры, а таксама шэрагу іншых арганізацый рэгіёна, якія ўваходзяць у прафсаюз работнікаў дзяржаўных устаноў, пройдзе з 24 па 26 жніўня ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудэя». За прызавыя месцы будзе змагацца каля 200 чалавек у складзе 10 каманд.

23.08.2018 - 12:25

Прафсаюзная народна-патрыятычная акцыя «Мы – разам!» збярэ 24 жніўня ў Глуску амаль 700 гледачоў. Мерапрыемства стартуе ў 18.00 на цэнтральным стадыёне райцэнтра і будзе ўключаць выступленне вядомых эстрадных артыстаў і фіналістаў рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі», а таксама ўшанаванне заслужаных працоўных дынастый раёна.

20.08.2018 - 12:21

У Кіраўскім раёне ратавальнікі знайшлі мужчыну, які заблудзіўся ў лесе, як паведамілі ў МНС.

Знаёмая мужчыны 19 жніўня ў 21.57 паведаміла ў МНС аб тым, што ён згубіўся ў лесе ў в. Скачок. «Для пошукаў былі задзейнічаны супрацоўнікі РАУС і ратавальнікі з сабакамі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Прыкладна ў 5.00 мужчына быў знойдзены пры абследаванні лесу. Яго стан здавальняльны, у медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы», – заўважылі ў МНС.

17.08.2018 - 12:52

Свята «Дзень земляка» і спаборніцтвы па лоўлі рыбы «Кубак Замкавай гары» пройдуць у аграгарадку Горы Горацкага раёна на выхадных. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

16.08.2018 - 11:17

Падведзены вынікі конкурсу Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. Па яго выніках праект «Палацава-паркавы ансамбль – тэрыторыя экатурызму і чыстай экалогіі» стаў адным з пераможцаў. На яго рэалізацыю фондам будзе выдзелена $50 тыс., паведамляе сайт гістарычнага музея Крычава.

Распрацоўшчыкам праекта з’яўляецца дзяржаўная ўстанова культуры «Гістарычны музей г. Крычава». Партнёрамі выступаюць Крычаўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і УКПП «Камунальнік».

09.08.2018 - 10:40

У Магілёўскай вобласці жніво перасягнула экватар. У сельгаспрадпрыемствах рэгіёна ўжо 30 экіпажаў, якія намалацілі больш за 1 тыс. т збожжа. Лідар сярод камбайнераў – Аляксей Макосаў з ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» Магілёўскага раёна. Разам са сваім памочнікам Мікалаем Мінчанкам Аляксей на ўчарашнюю раніцу намалаціў 2428 тон. У гаспадарцы кажуць: не выключана, што сёння да вечара экіпаж Макосава стане трохтысячнікам – першым у вобласці.

08.08.2018 - 12:09

За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося два пажары, адзін скончыўся гібеллю чалавека. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Так, 7 жніўня а дзясятай гадзіне вечара паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Багамазы ў аграгарадку Межысеткі Магілёўскага раёна. У выніку ўзгарання загінуў гаспадар 1948 года нараджэння. Пляменнік пенсіянера атрымаў апёкі верхніх дыхальных шляхоў і быў шпіталізаваны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

07.08.2018 - 09:11

У Горках аднагадовы хлопчык атрымаў хімапёк, пераблытаўшы кіслату з газіроўкай. Пра гэта паведамілі ў следчым камітэце.

Інцыдэнт адбыўся 5 жніўня. Бабуля дзіцяці пачула рэзкі плач і ўбачыла ў руках хлопчыка пустую бутэльку ад газаванага напою. У ёй захоўвалася кіслата, якой 31 ліпеня бацькі хлопчыка чысцілі трубы.

03.08.2018 - 16:33

Экіпаж камбайнераў з Кіраўскага раёна першым у Магілёўскай вобласці намалаціў 1 тыс. т збожжа. Тэмп уборкі ў рэгіёне, як і ў папярэднія гады, пачалі задаваць вопытныя хлебаробы ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага. Першым перасячы тысячны рубеж удалося экіпажу камбайна «Нью Холанд» у складзе Мікалая і Андрэя Драздоў.

02.08.2018 - 10:12

Магілёўшчына пакуль прыбрала менш за ўсіх хлеба. Па аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, на ўчарашні дзень у рэгіёне збожжавыя былі абмалочаны крыху больш чым на 16% ад усёй плошчы. Такое адставанне ад іншых рэгіёнаў тлумачыцца проста: надвор’е падвяло.

01.08.2018 - 11:06

Работнік МНС у вольны ад нясення службы час выратаваў на вадаёме ў Клімавічах 8-класніцу і яе маці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

30.07.2018 - 13:00

Фестываль «Макавей» адбудзецца 14 жніўня ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.

Раніцай у 8.00 у Свята-Макавееўскай капліцы адбудзецца малебныя спевы з акафістам. У 11.00 плануецца пачаць хрэсны ход з асвятленнем вады, мёду, лекавых траў. Пасля тагоўсім жадаючым прапануюць здзейсніць абрад Хрышчэння.

30.07.2018 - 12:34

Па ўзгадненні з Магілёўскім аблвыканкамам прызначаны новы дырэктар ДУКДБП «Круглянская ПМК-266». Ім стаў Віталь Шумейка, які раней працаваў галоўным інжынерам камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва».

30.07.2018 - 08:57

Чавусы наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан. Пасля сустрэчы са старшынёй райвыканкама Сяргеем Драздоўскім адбылася пасадка памятнага дрэва на алеі дружбы сумесная з намеснікам начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Магілёўскага аблвыканкама Віктарам Бубянцовым, дэлегацыямі Дрыбінскага, Быхаўскага і Крычаўскага раёнаў экскурсія па Чавускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Старонкі