Рус Бел Eng 中文

спорт Subscribe to RSS - спорт

13.06.2017 - 12:30

Выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і Ілья Палазкоў і Таццяна Халдоба занялі першыя месцы на адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па сучасным пяцібор’і, які праходзіў у Мінску 9-11 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-спартыўнай установе.

09.06.2017 - 08:31

Жаночая каманда Магілёўскай вобласці па барацьбе заняла першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

04.05.2017 - 08:50

Бабруйчанка Ванэса Каладзінская заваявала залаты медаль чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у сербскім Нові-Садзе, па трох відах барацьбы.

У вагавой катэгорыі да 53 кг Ванэса Каладзінская была мацнейшая за Юлію Леарду з Малдовы, Анжэлы Даражан з Азербайджана. У паўфінале беларуска адолела Марыю Прэваларакі (Грэцыя) – 2:1, а ў сутычцы за першае месца ва ўпартай барацьбе перамагла расіянку Наталлю Малышаву – 2:1. Узнагароджанне пераможцы праводзіў трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе з Беларусі Аляксандр Мядзведзь.

29.04.2017 - 13:10

Адкрыццё веласезона ў Магілёве пераносіцца з 30 красавіка на 13 мая. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.

Па словах суразмоўніцы, раней планавалася правесці спартыўна-масавае мерапрыемства “Велаадкрыццё-2017”, прысвечанае 750-годдзю Магілёва, у апошні дзень красавіка, але ў сувязі з неадпаведнымі ўмовамі надвор’я давялося ўнесці карэктывы ў планы.

24.03.2017 - 15:56

Камітэт па клубным ліцэнзаванні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прыняў рашэнне аб выдачы футбольнаму клубу «Днепр» ліцэнзіі, якая дае права выступаць у вышэйшай лізе сезона 2017 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ФК.

20.02.2017 - 09:47

У неафіцыйным медальным заліку фіналу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца.

Юныя біятланісты прыдняпроўскага краю ў цэнтры зімовых відаў спорту «Раўбічы» заваявалі 2 залатыя, 4 сярэбраныя і 1 бронзавую ўзнагароды. Пераможцамі сталі прадстаўнікі каманды Мінскай вобласці. Яны выйгралі 4 залатыя, 3 сярэбраныя і 3 бронзавыя медалі. На трэцяй пазіцыі спаборніцтвы завяршылі спартсмены з Мінска, на рахунку якіх 2 залатыя, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі.

14.02.2017 - 12:01

VIII адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-18 лютага ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК “Алімпіец” (вул. 30 гадоў Перамогі, 1а), паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Вячаслаў Цітоў.

Паводле слоў суразмоўцы, у абласны цэнтр з’едуцца больш за 100 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі. Прыняць удзел у баксёрскім форуме планавалі прадстаўнікі Ізраіля, аднак паездку прыйшлося адмяніць у сувязі з праблемамі па пералёце.

13.02.2017 - 12:28

Каманда Магілёўскай вобласці стала пераможцай XII Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па біятлоне. Спаборніцтвы праходзілі на лыжаролернай трасе ў в. Палыкавічы Магілёўскага раёна. Другое месца заняла Віцебская вобласць. На трэцяй прыступцы п’едэстала размясцілася Гродзенская вобласць.

Старонкі