RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

31.05.2021 - 15:16

Учора, 30 мая, у Пінску падвялі вынікі 13-й Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў аховы здароўя. Першае месца заняла Магілёўская вобласць. Другое – у Віцебскай, трэцяе – у Гомельскай абласцей. Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

31.05.2021 - 10:59

У Магілёве прайшло адкрытае першынство БФСТ «Дынама» па цяжкай атлетыцы на прызы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей(а гэта больш за 100 юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшыя).

28.05.2021 - 11:27

У Гродне прайшоў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У турніры прыняло ўдзел больш за 200 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны.

У жаночым турніры прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 3 залатыя, 3 сярэбраныя, 1 бронзавую ўзнагароды і занялі першае месца ў камандным заліку. Чэмпіёнкамі Беларусі сталі Аліна Шчапанава (64 кг), Дар’я Хейдэр (71 кг), Дар’я Навумава (76 кг).

25.05.2021 - 11:56

У Чавусах аматары здаровага ладу спаборнічалі на лыжаролерах. Удзельнікам ад 18 да 70 гадоў! 16 прадстаўнікоў розных катэгорый спаборнічалі на дзвюх дыстанцыях –5 і 3 кіламетры. Падобныя спаборніцтвы сярод аматараў праводзіліся ўпершыню з мэтай стварыць людзям свята, разнастаіць іх вольны час, далучыць да здаровага ладу жыцця. І заняць лыжаролерную трасу ў летні перыяд.

18.05.2021 - 15:48

У Магілёве стартаваў турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, органаў унутраных спраў і спорту Мікалая Іванавіча Падшываленкі. Ён пайшоў з жыцця амаль 6 гадоў таму, але бравага афіцэра, заслужанага трэнера БССР, ганаровага дынамаўца на Магілёўшчыне памятаюць і паважаюць.

07.05.2021 - 16:48

Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня» завяршыўся ў Магілёве. Пасля фінішу асабістых забегаў ва ўсіх узроставых катэгорыях вызначыўся і пераможца каманднага заліку –ім пяты раз запар стала каманда Магілёўскай вобласці.

Спаборніцтвы на маляўнічай трасе каля ракі Дубравенка стартавалі забегамі на самай доўгай –пяцікіламетровай–дыстанцыі. Нагадаем, у іх перамогу атрымалі ВольгаНемагай і Вячаслаў Скудны. Прабегі спартсменаў малодшых узростаў аказаліся не менш цікавымі.

04.05.2021 - 14:38

Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня», а таксама рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Беларусі Аляксандра Кіцэнкі адбудуцца ў Магілёве 7 мая.
У праграму кросавых спаборніцтваў увойдуць наступныя дыстанцыі: 1 км–юнакі і дзяўчаты 2006–2007 гг. н., 2 км–юнакі і дзяўчаты 2004–2005 гг. н., 3 км–юніёры і юніёркі 2002–2003 гг. н, 5 км–мужчыны і жанчыны 2001 г.н. і старэйшыя.

30.04.2021 - 14:29

На баскетбольным чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд стартавала паўфінальная стадыя.

Баскетбалісты Магілёўскага «Барысфена» на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпіец» перайгралі гасцей з «Гродна-93» з перавагай у дзесяць ачкоў – 87:77 (24:7, 25:18, 19:31, 19:21). Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Дзюпры Макбраер, які набраў 19 ачкоў, столькі ж балаў у актыве абаронцы гродзенскай каманды Максіма Мірашнічэнкі. Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца ў Магілёве, а 6 мая згуляюць у Гродне.

23.04.2021 - 12:46

Ірына Курачкіна забяспечыла сабе медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Сёння на кантынентальным форуме ў Варшаве наша атлетка паспрачаецца за золата з прадстаўніцай Польшчы Ангелінай Лысак у вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў. Менавіта Ірына ў гэтай вазе раней прынесла нашай зборнай неіменную алімпійскую ліцэнзію ў Токіа. Курачкіна, дарэчы, ужо станавілася чэмпіёнкай Еўропы тры гады таму.

19.04.2021 - 12:05

У Брэсце правялі Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі» па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах удзельнічалі наймацнейшыя спартсмены краіны ў розных узроставых катэгорыях.

13.04.2021 - 12:34

У Сафіі (Балгарыя) завяршыўся трэці этап Кубка свету па сучасным пяціборъі.

Спартсмены змагаліся ў плаванні, фехтаванні, верхавой яздзе і лазер-ране (бег + стральба). У мужчынскім турніры адзіным з беларусаў з тых, хто трапіўу лік 36 фіналістаў, стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перад заключным відам спаборніцтваў–лазер-ранам – ён быў лідарам, але ў выніку заваяваў бронзавую ўзнагароду.

На рахунку беларускай зборнай таксама «серабро» ў змешанай эстафеце.

06.04.2021 - 14:02

Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі і алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай.

22.03.2021 - 17:23

Кіраўская каманда па пляжным футболе «ЦОР-Мasita», якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць, прыняла ўдзел у першых у 2021 годзе афіцыйных спаборніцтвах – I-м Міжнародным Кубку Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола (НЛПФ), які праходзіў у падмаскоўных Хімках. У прэстыжных спаборніцтвах высокага ў пляжным футболе рангу нашы землякі заваявалі бронзавыя ўзнагароды.

22.03.2021 - 16:57

У венгерскай сталіцы Будапешце прайшоў адборачны еўрапейскі кваліфікацыйны турнір да Алімпійскіх гульняў па ўсіх відах барацьбы. Фіналісты атрымалі пуцёўку для сваёй краіны на алімпіяду.

У турніры па жаночай барацьбе ўладальніцай сярэбранага медаля і алімпійскай ліцэнзіі стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ванэса Каладзінская (53 кг). На шляху да фіналу яна выйграла ў азербайджанскай і малдаўскай спартсменак, і ў фінальным паядынку саступіла шведцы Сафіі Матсан.

16.03.2021 - 11:59

У Мінску прайшлі чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы праводзіліся па швейцарскай сістэме ў 9 тураў.

Чэмпіёнкай краіны па выніках жаночага турніру стала бабруйчанка Вера Хвашчынская, якая набрала 13 ачкоў. У 9 турах яна атрымала 4 перамогі і 5 партый згуляла ўнічыю. Другое і трэцяе месцы занялі мінчанкі Паліна Петрусёва (13 ачкоў) і Дар’я Федаровіч (12).

15.03.2021 - 16:02

Каманда Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ заняла 1 месца ў агульнакамандным заліку на спаборніцтвах па хуткаснай радыётэлеграфіі «Кубак Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў», які праходзіў 11–14 сакавіка ў Магілёве.

Другую прыступку п’едэстала заняла каманда Гомельскай вобласці. Замкнулі тройку прызёраў прадстаўнікі Брэсцкай вобласці.

12.03.2021 - 16:17

Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца ў фінале праекта «300 талентаў для каралевы», які завяршыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК. Хлопцы і дзяўчаты набралі ў суме 3396 ачкоў.

Нашым школьнікам не было роўных у эстафеце 8х50 м. Яўгенія Мазурына, Марк Крук, Алівія Цверкун, Кірыл Капцёраў, Маргарыта Азімава, Іван Максімаў, Ганна Іванова і Макар Цямрук паказалі выніковы час 1 хв 04,30 сек.

12.03.2021 - 12:58

У Мінску адбыўся чэмпіянат Дэпартамента аховы па рукапашным баі. Спаборніцтва сабрала ў зале адзінаборстваў ахоўнікаў з усёй рэспублікі.

Удзел тоесна раўняўся перамозе, а вось задача № 1 для выступоўцаў аказалася значна больш адказнай. Годна адстаяць гонар свайго кіравання, прама скажам, справа няпростая. Ваяўнічыя мужчыны вылучаліся адзінствам і хварэлі адзін за аднаго, перажывалі, раіліся, дзяліліся тактыкай і самымі эфектыўнымі прыёмамі, радаваліся за таварышаў, нават калі самі саступалі ў баі.

02.03.2021 - 15:28

У Мінску з 3 па 6 сакавіка пройдзе фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай узроставай групе (2006-2007 года нараджэння) дывізіёна "А". Матчы прыме малая арэна сталічнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна". У Мінску пройдуць тры з чатырох фіналы турніру, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

02.03.2021 - 13:49

У Віцебску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па зімовым шматбор’і «Здароўе» сярод школьнікаў, якія навучаюцца ў сельскай мясцовасці. У зборную каманду Магілёўскай вобласці ўваходзіла 14 юнакоў і дзяўчат 5–11 класаў з Кіраўскага, Бабруйскага, Клімавіцкага, Мсціслаўскага, Бялыніцкага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага раёнаў.

У праграму спаборніцтваў уваходзілі стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, сілавая гімнастыка, лыжныя гонкі.