RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

20.09.2024 - 09:13

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лыжаролерах «SKIBEL -тур» - 4 этап, прысвечаныя Дню народнага адзінства ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008, 2009-2010, 2011-2012, 2013-201 пройдуць у Магілёве 21 верасня. У спаборніцтвах, якія пройдуць па вуліцы Залатавустаўскага 1 (р-н Фізкультурна-аздараўленчага комплексу H2O) бяруць удзел 19 каманд.

16.09.2024 - 16:59

Сустрэча з прадстаўнікамі спорту, удзельнікамі ХХХІІІ летніх Алімпійскіх і XVII летніх Паралімпійскіх гульняў у Парыжы, ураджэнцаў Прыдняпроўскага краю, адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.

09.09.2024 - 10:17

21-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў па плаванні Ігар Бокій даў першы каментар па вяртанні на радзіму з Парыжа.

06.09.2024 - 09:57

Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» атрымаў другую перамогу на старце рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.

05.09.2024 - 09:43

Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» правёў першы матч у рамках рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25.

03.09.2024 - 17:16

XXVII рэспубліканская галіновая спартакіяда Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, ФСК «Міф» пройдзе ў Магілёве з 6 па 8 верасня.

У мерапрыемстве прымуць удзел 12 каманд.

Каля 300 прадстаўнікоў калектываў будуць удзельнічаць у спаборніцтвах па валейболе, міні-футболе, більярдзе, плаванні, стральбе, настольным тэнісе, летнім мнагаборстве «Здароўе», шахматах.

03.09.2024 - 10:12

Ігар Бокій пасля перамогі на Паралімпіядзе ў Парыжы на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем расказаў, якім коштам яму дасталася залатая ўзнагарода і як настройваецца на апошні від спаборніцкай праграмы са сваім удзелам. Аб гэтым паведамляе sb.by са спасылкай на Telegram-канал Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

30.08.2024 - 15:12

Беларускі плывец Ігар Бокій выйшаў у чарговы фінал на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.

30.08.2024 - 09:36

Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў першы асабісты медаль на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.

29.08.2024 - 15:56

У Парыжы стартавала праграма спаборніцтваў XVII летніх Паралімпійскіх гульняў, на якіх у нейтральным статусе выступаюць восем беларусаў.

27.08.2024 - 10:29

Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы пройдзе ў Магілёве ў Палацы гімнастыкі з 28 па 30 жніўня. Пра гэта паведамілі ў ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма».

Спаборніцтвы збяруць лепшых гімнастаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан.

Спаборніцтвы будуць праходзіць па раскладзе:

28 жніўня 2024 года:

23.08.2024 - 09:42

«Дынама-Шыннік» выйграў першы матч у рамках Кубка губернатара Тульскай вобласці. У сваім другім паядынку на спаборніцтвах бабруйская каманда зламала супраціўленне «Снежных Барсаў» з Астаны — 4:3 (у авертайме).

Галоўны трэнер беларускай дружыны Андрэй Міхалёў назваў сённяшнюю сустрэчу горшай для «Дынама-Шынніка» за ўсю перадсезонку і адзначыў, што ў першым матчы спаборніцтваў у Туле, прайграным «Акадэміі Міхайлава» — 0:3, яго падапечныя глядзеліся лепш. Аднак, як гаворыцца, змест гульні забудзецца, а лік застанецца.

19.08.2024 - 11:09

Магілёўскі ЦАР пяты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе.

У Брэсце ў фінальным паядынку 15-га кубкавага розыгрышу магіляўчане перамаглі каманду «Брэст-Волга» з лікам 4:1. У гэтым сезоне ЦАР таксама выйграў Суперкубак і чэмпіянат Беларусі. У гульні за трэцяе месца Кубка Беларусі віцебскі «Юркас» абыграў спартсменаў «Шчучына» з вынікам 6:3.

15.08.2024 - 15:05

Стаў вядомы сапернік бялыніцкай «Друці» ў фінале Кубка Магілёўскай вобласці па футболе 2024 года.

У паўфінале Чавуская «Ніва» з лікам 1:0 перайграла магілёўскі «Атам» і ў вырашальным паядынку пазмагаецца з бялынічанамі, якія сталі ўладальнікі гэтага прэстыжнага трафея летась.

Матч пройдзе ў Шклове 21 жніўня. Пачатак гульні ў 17:30.

Пераможца фінальнай сустрэчы атрымае права прадстаўляць Магілёўскую вобласць у Кубку рэгіёнаў Беларусі.

05.08.2024 - 17:53

Зборная каманда Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы заняла першае каманднае месца на адкрытым Кубку па лёгкай атлетыцы. Аб гэтым паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

05.08.2024 - 10:58

Белорусский гребец Евгений Золотой поделился первыми ощущениями после возвращения из Парижа, где он завоевал серебро летних Олимпийских игр в академической гребле.

03.08.2024 - 17:25

Прадстаўнік акадэмічнага веславання Яўген Залатой стаў сярэбраным прызёрам XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

03.08.2024 - 17:12

Беларуская батутыстка Віялета Бардзілоўская стала сярэбраным прызёрам XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

31.07.2024 - 10:38

Ураджэнец Краснаполля Яўген Залатой выйшаў у паўфінал спаборніцтваў па акадэмічным веславанні. Паўфінальныя заезды на алімпійскім водным стадыёне запланаваны 1 жніўня. Трэнеры і выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту, дзе ў свой час займаўся Яўген Залатой, сочаць за кожным поспехам знакамітага спартсмена.

30.07.2024 - 14:13

Беларускі спартсмен Яўген Залатой працягвае барацьбу за медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў акадэмічным веславанні.