07.04.2020 - 13:08
На сённяшні дзень, 7 красавіка, устаноўлены 21 выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Магілёўскай вобласці. Паводле інфармацыі галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці Святланы Нячай, апошнія зарэгістраваныя выпадкі інфекцыі – гэта пацверджаныя факты кантактаў першага ўзроўню па раней выяўленых захворваннях.
07.04.2020 - 09:10
У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш як 20 тыс. даследаванняў. Аб гэтым паведаміла 6 красавіка ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.
«Толькі лабараторыя РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі выконвае амаль 700 тэстаў у дзень. Цяпер у рэспубліцы працуюць 13 лабараторый», - сказала Аліна Дроніна.
04.04.2020 - 11:30
Дыягнастычны матэрыял для правядзення 10 тыс. даследаванняў на каранавірус COVID-19 бясплатна будзе перададзены беларускаму боку. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
Тэставыя сістэмы даставяць аўтамабілем-рэфрыжэратарам, у якім будзе падтрымлівацца спецыяльны тэмпературны рэжым мінус 20 градусаў.
03.04.2020 - 16:23
У Беларусі зарэгістраваны 351 выпадак каранавіруснай інфекцыі, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Адзін выпадак ёсць у Брэсцкай вобласці, два - у Магілёўскай. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 89 выпадкаў, у Гомельскай - 13, у Гродзенскай - шэсць. У Мінску выяўлена 190 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, у Мінскай вобласці - 50, праінфармавала Іна Карабан.
03.04.2020 - 10:35
Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ў Беларусь наборы нямецкай вытворчасці для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус COVID-19, паведамілі ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.
«Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі», - гаворыцца ў паведамленні.
СААЗ ужо накіравала больш за 1,5 млн набораў для тэстаў у 120 краін.
02.04.2020 - 17:35
У стацыянарах Беларусі знаходзяцца 254 чалавекі з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«У Беларусі рэгіструецца паступальнае павелічэнне колькасці хворых COVID-19. Большасць выпадкаў–гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў», – адзначылі ў прэс-службе.
01.04.2020 - 09:48
У Магілёўскай вобласці дадаткова закупяць для ўстаноў аховы здароўя чатыры боксы біялагічнай абароны для транспарціроўкі пацыентаў з віруснымі і інфекцыйнымі захворваннямі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
31.03.2020 - 09:42
Пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 шпіталізуюць у першыя ж гадзіны пасля пацвярджэння дыягназу, як паведаміла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская.
30.03.2020 - 15:29
У Беларусі на сёння праведзена больш за 30 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Працягваюцца мерапрыемствы па кантролі за эпідэміялагічнай абстаноўкай. У выпадку неабходнасці праводзіцца шпіталізацыя пацыентаў для далейшага назірання і абследавання», – адзначылі ў прэс-службе.
За мінулыя суткі шпіталізавана 110 чалавек, выпісана 144, у тым ліку тыя, хто меў кантакты з носьбітамі інфекцыі.
30.03.2020 - 10:59
Падтрымка пажылых і інвалідаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў работы грамадскай арганізацыі «Чырвоны Крыж». Цяпер людзям з групы рызыкі дапамога патрэбна як ніколі.
У Магілёўскай вобласці сфарміраваныя валанцёрскія атрады, якія прайшлі інструктаж і атрымалі прадметы абароны: маскі, пальчаткі, антысептыкі. Валанцёры дастаўляюць пажылым людзям лекі, прадукты харчавання і іншыя прадметы першай неабходнасці. Яны тлумачаць, чаму важная самаізаляцыя, і раздаюць памяткі-рэкамендацыі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
27.03.2020 - 15:38
У Беларусі выздаравелі 32 пацыенты, заражаныя каранавірусам COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«На сёння ўжо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 32 пацыенты. Раней у іх тэст на CAVID-19 даў станоўчы вынік, у працэсе назірання і лячэння атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў», –адзначылі ў прэс-службе.
Працягваецца медыцынскі кантроль і лячэнне 62 пацыентаў.
У Беларусі праведзена каля 24 тыс.тэстаў на COVID-19.
27.03.2020 - 15:27
Сезонны ўздым ВРІ паўплываў на працу Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Колькасць званкоў у службу «103» павялічылася, – паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай гарадской станцыі хуткай дапамогі Сяргей Карунны.
25.03.2020 - 14:45
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змены ў пералік краін з небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па каранавірусе, уключыўшы туды Італію, Іран, Рэспубліку Карэя, Францыю, Германію, Іспанію, Польшчу і Чэхію. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.
За тымі, хто прыбывае з эпідэмічна небяспечных краін, праводзяць медыцынскае назіранне на працягу 14 дзён.
25.03.2020 - 12:38
Каб мінімізаваць колькасць планавых пацыентаў у паліклініках Магілёва, людзям з хранічнымі захворваннямі і пажылым прапануюць прынесці рэцэпты на дом. Звяртацца трэба па тэлефоне выкліку ўрача на дом.
Усе званкі пацыентаў па стане здароўя медыцынскія рэгістратары фіксуюць пісьмова ў журнале зваротаў і ў электроннай сістэме «ўрач». Заяўка аб выкліку ўрача на дом адпраўляецца ўчастковаму ўрачу агульнай практыкі.
18.03.2020 - 12:04
Прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі мае дзевяць чалавек, у 37 – няма праяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
«Сёння ў Беларусі клінічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі мае 9 пацыентаў, гэта значыць, па сутнасці, зараз хварэе 9 чалавек», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
17.03.2020 - 13:36
На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, як паведаміла намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай. Пад наглядам знаходзіцца 110 чалавек, у стацыянарах – 23. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 235 чалавек.
17.03.2020 - 09:58
Штодня Магілёўскае РУП «Фармацыя» праводзіць маніторынг пакупніцкага попыту і наяўнасці медыцынскіх марлевых масак у аптэках вобласці.
16.03.2020 - 13:16
У Беларусі на сёння зарэгістравана 36 пацыентаў са станоўчым лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каранавіруса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Тры пацыенты выпісаныя, тры–рыхтуюцца да выпіскі. У васьмі маюцца мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу, праводзіцца неабходная тэрапія па зацверджанай інструкцыі. Адзін з пацыентаў у стане сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. У астатніх прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.
13.03.2020 - 14:39
Каранавірус у Беларусі пацверджаны ў 27 пацыентаў, як паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан.
13.03.2020 - 09:48
На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, якпаведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пад наглядам знаходзіцца 101 чалавек, у стацыянарах–6. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 214 чалавек.