Архіў навін

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі. Паводле ацэнкі ведамства, у гэтай сферы маецца шэраг сур’ёзных недаглядаў, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка
Паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці павінны прыносіць аддачу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Касцюковічах на нарадзе аб развіцці гэтага рэгіёна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на заканчэнне рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён, дзе разглядаліся перспектывы далейшага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, паразмаўляў з жыхарамі райцэнтра.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб недапушчальнасці агульнага падыходу ў пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі развіццю тых ці іншых напрамкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Касцюковічах аб ходзе выканання ўказа нумар 235 і праграмы развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Касцюковічах нараду аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці.
Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы ў Касцюковіцкім раёне фарэлевую гаспадарку «Лахва». «Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі добрыя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэту праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы - дзе будзем будаваць і што. І як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне», - сказаў Прэзідэнт.
Бясплатны семінар па актуальных пытаннях працоўнага заканадаўства для суб’ектаў прадпрымальніцтва адбудзецца 28 жніўня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама. Тэмы: • Працоўны кантракт як цэнтральны інстытут працоўнага права Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта • Выплата ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, статыстычная справаздачнасць па наёмных работніках
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.
Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва падпісалі Круглянскі раён і кітайскі горад Сюйчжоу правінцыі Цзянсу. Дакумент змацавалі подпісамі падчас візіту дэлегацыі КНР у гэты рэгіён.
Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве плануюць перакрыць для руху транспарту з 3 верасня. Планы па рэалізацыі праекта абмяркоўвалі на планёрцы ў гарвыканкаме. Прыпыненне эксплуатацыі пуцеправода выклікана пачаткам рамонтных работ на ім, а таксама падмоставай яго часткі. У сувязі з закрыццём моста зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту. Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі і транспарту Магілёўскага гарвыканкама, памяняюць часткова шлях руху 17 маршрутаў, а пройдуць яны ў асноўным праз аўтавакзал. Больш падрабязны расклад будзе паведамлены пазней.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведае Касцюковіцкі раён, дзе азнаёміцца з развіццём паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці.
Выстава памяці мастака Уладзіміра Шпартава адкрыецца 15 жніўня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У экспазіцыю, прымеркаваную да 80-годдзя з дня яго нараджэння, увойдуць палотны з фондавай калекцыі музея, паведамілі ва ўстанове культуры.
Магілёўскае маршрутнае таксі № 10 будзе ездзіць да Гарадшчыны. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкама Ала Багаценка. Паводле яе слоў, маршрутка, як і раней, будзе пачынаць рух ад вуліцы Фаціна і рухацца да абласной бальніцы, а далей яе шлях працягнецца да мікрараёна Гарадшчына.
Старт республиканской акции «Спортсмены – за безопасность дорожного движения», которая в этом году отмечает 17-летие, будет дан в 13.00 17 августа на паркинге ТЦ «Парк-Сити» (Минское шоссе, 31). Об этом корреспонденту сайта сообщили организаторы проекта.
Магілёўскай вобласці чатырохтысячную мяжу па перавозцы збожжа пераадолелі тры кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён).
Больш за Br 100 млн. у 2019 годзе прадугледжана інвестыцыйнай праграмай Магілёўскай вобласці на самыя розныя будоўлі рэгіёна. Дзве з іх – бальніцы ў Асіповічах і Бабруйску. Самы шматлікі па насельніцтве раён вобласці – Асіповіцкі – даўно заслугоўваў абзавесціся сучаснай бальніцай. Будоўля новага корпуса пачалася два гады таму. Ён вырас побач са старым будынкам бальніцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Іх злучыла пераходная галерэя.
Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня. Сацыяльна значны аб’ект на паўгода раней здадуць спецыялісты найбуйнейшай магілёўскай арганізацыі – ААТ «Будаўнічы трэст № 12».
Да пачатку новага навучальнага года прыкметна зменіцца дзіцячая школа мастацтваў Глуска. Цяпер там ідзе бягучы рамонт, распавяла дырэктар ДШМ Аксана Мельнік. Абнаўляюць будынак дзве брыгады прыватнай будаўнічай фірмы з Бабруйска. Першымі ў трэцяй дэкадзе ліпеня прыехалі плітачнікі, якія заняліся рамонтам двух санвузлоў і класа харэаграфіі. Трохі пазней да іх падключыліся аддзелачнікі. На пачатак гэтага тыдня яны ўжо выканалі значную частку фасадных работ: прыбралі старую плітку, нанеслі тынкоўку, уцяплілі цокаль будынка.
Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрывае прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон». Паказ запланаваны на 12 верасня, паведамілі ва ўстанове культуры.
Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» адбудзецца 14 жніўня на базе Кіраўскага УКП «Жылкамгас» (вул. Арлоўскага, д. 68). Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Кіраўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!».
У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ўвесь жнівень будзе працаваць выстава «Вуліцы майго мястэчка». Ідэю арганізацыі такой экспазіцыі падалі самі глушчане, распавяла дырэктар установы культуры Наталля Акуліч. У музей сталі звяртацца жыхары і госці райцэнтра з пытаннем: дзе можна ўбачыць старыя здымкі Глуска, якія былі прадстаўленыя на выставах рэтрафатаграфій, праведзеных у Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці рэдакцыяй газеты «Радзіма»?
Гарачую лінію на тэму «Меры,якія прымаюцца ў вобласці, па арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад» правядзе 29 жніўня Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. У гэты дзень жыхары рэгіёна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 31-06-04 могуць паведаміць інфармацыю аб недахопах пры ажыццяўленні закупак вырашчанай імі сельгаспрадукцыі, нарыхтаваных грыбоў і ягад.
Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Беларуска ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчат да 18 гадоў набрала 7,5 ачка. Першае месца заваявала польская шахматыстка Алісія Слівічка, якая атрымала восем перамог і пацярпела толькі адно паражэнне ад Вольгі Бадзелька. У 9-м туры беларуска да апошняга змагалася за золата, але партыя завяршылася ўнічыю.
Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан далучыцца да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам». Як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”» 13жніўня з 15.00 патэнцыйных удзельнікаў праекта будуць сустракаць валанцёры. Яны раскажуць наведвальнікам магазіна пра акцыю і адрасатах – выхаванцах Раснянскай дапаможнай школы-інтэрната і Дрыбінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.