Архіў навін

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама. Электронныя кірмашы будуць праведзены: 29.12.2022 з 10.00 да 11.00 – Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Хоцімскага райвыканкама.
Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук у праекце «Краіна гаворыць» патлумачыў, якая стратэгічная місія будзе ўскладзена на УНС.
У Разані ў біятлонным комплексе «Алмаз» завяршыўся трэці этап Кубка Садружнасці, удзел у якім прымаюць наймацнейшыя спартсмены Беларусі і Расіі.
Сяброўства Беларусі з Расіяй і краінамі Усходу не перакрэслівае нашу адкрытасць для Захаду. Пра гэта ў праекце «Краіна гаворыць» заявіў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Дзяніс Дук.
Самыя шчырыя ўсмешкі, самыя моцныя абдымкі і самую непадробную радасць дораць нам дзеці. Яны дапамагаюць глядзець на свет добрымі вачыма, дораць веру ў тое, што няма нічога немагчымага і заўсёды робяць свет вакол сябе крыху ярчэйшым і шчаслівейшым. А яшчэ менавіта дзеці па-асабліваму чакаюць навагодняга чараўніцтва і ўсяляюць надзею ў тое, што чараўніком, які ўмее выконваць жаданні, можа быць кожны з нас. У рэспубліцы працягваецца традыцыйная штогадовая акцыя «Нашы дзеці».
Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 150-годдзю В. К. Бялыніцкага-Бірулі і 40-годдзю адкрыцця філіяла ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі», прайшлі ў Магілёве.
Чырвоная Шапачка, Калабок, Ліса, Воўк і яшчэ шмат іншых казачных персанажаў сталі галоўнымі героямі пастаноўкі, якую падрыхтавалі дзеці Каменскай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната Бабруйскага раёна. У межах акцыі «Нашы дзеці» павіншаваць выхаванцаў прыехалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч. Госці прывезлі рабятам шмат падарункаў.
Абласны навагодні баль, які праводзіўся ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», закружыў сёння ў танцы 25 пар юнакоў і дзяўчат Магілёўшчыны. Для таленавітай моладзі з ліку навучэнцаў і студэнтаў свае дзверы гасцінна расчыніў у гэты вечар Палац культуры вобласці.
Выязное пасяджэнне Рэспубліканскага міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў прайшло 21 снежня ў Магілёве з удзелам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 21 снежня правёў выязны прыём грамадзян у Шклове. Як адзначыў Анатоль Міхайлавіч у ходзе прыёму, кожнага чалавека трэба выслухаць, даць яму магчымасць расказаць пра тое, што яго хвалюе. Аднак рашэнні прымаюцца з улікам усіх бакоў, іх меркаванняў і інтарэсаў і абавязкова ў межах дзеючага заканадаўства.
У межах акцыі «Нашы дзеці» міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч наведаў Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі і павіншаваў навучэнцаў з надыходзячымі святамі.
Рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі фіксуюць на Магілёўшчыне. Рэгіструюцца каранавірусная інфекцыя, лабараторна пацверджаны вірус грыпу Н1-N1. Распаўсюджаныя іншыя рэспіраторныя вірусы. Эпідэміёлагі звяртаюць увагу на меры засцярогі.
Сёння ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце панавала сапраўдная святочная атмасфера. У межах акцыі «Нашы дзеці» да выхаванцаў прыехалі ў госці, ды яшчэ з падарункамі, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А курсанты Інстытута пагранічнай службы падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне.
Урачыстае закрыццё абласных грамадзянска-патрыятычных культурных праектаў, арганізатарамі якіх з’яўляюцца Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўская абласная пракуратура, прайшло 20 снежня ў кінатэатры «Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат». У мерапрыемстве прынялі ўдзел: намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок.
У Мінску правялі Кубак Беларусі па мастацкай гімнастыцы. У асабістым першынстве спартсменкі змагаліся па 4 відах праграмы Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) у трох узроставых групах (прэ-юніёркі, юніёркі, сеніёркі). У мнагабор’і сярод прэ-юніёрак добрыя вынікі паказалі выхаванкі Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў стала Ксенія Палуніна, бронзавым – Меланія Карташэўская. mogilevnews.by
Тры пажары ў Чавускім, Слаўгарадскім і Крычаўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. У ходзе аператыўнай працы работнікамі МНС выратаваны жылы дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Інтэрактыўная выстава «Чараўніцтва навагодняй казкі» адкрыецца 21 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва.
Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў падпісаў дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва паміж Магілёвам і Хабараўскам у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурных сферах на 2023–2025 гады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 снежня падпісаў указ № 430, якім з 1 студзеня 2023 года карэктуецца парадак спісання будучых перыядаў курсавых розніц, што ўлічваюцца ў даходах (расходах), якія ўтварыліся з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2025 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За 11 месяцаў гэтага года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br 13млн 485,4 тыс, або ў супастаўных цэнах 95,1% да ўзроўню студзеня – лістапада 2021 г. Такія даныя прыводзяцца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці склала 104,2%; у апрацоўчай – 93,7%. Па відах эканамічнай дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 103,8% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 100,6%.
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 19 снежня ў Мінску ў многіх сэнсах была асаблівай. Пачынаючы з таго факта, што папярэдні раз расійскі лідар прыязджаў у беларускую сталіцу яшчэ летам 2019 года, і заканчваючы ўнікальнай атмасферай, у якой прайшлі перагаворы з удзелам шырокага кола высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў з абодвух бакоў. Сабрацца ў такім складзе вырашылі даўно - каб абмеркаваць пытанні стратэгічнага характару, прарэвізаваць рэалізацыю 28 саюзных праграм, даўшы зялёнае святло далейшай рабоце ўрадаў.
Стартап-форум «Mogilev Invest Day», які адбыўся ў канцы мінулага тыдня, прайшоў ужо 16-ым разам. Арганізатары – камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва, ГА «Інвестыцыйны клуб “ДЭКРО”». Прэзентацыі бізнес-ідэй, бітвы стартапаў, краш-тэсты ідэй, нэтворкінг з бізнесменамі, інвестарамі і ментарамі: паводле ацэнкі экспертаў, цяперашні стартап-форум адрозніваўся вялікай колькасцю якасных праектаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 снежня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Праграму маніторынгу чысткі вуліц Магілёва ад снегу прадэманстравалі 17 снежня старшыні аблвыканкама Анатолю Ісачанку. Удзел у сустрэчы прыняў таксама старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Сістэма сачэння за ходам працы тэхнікі ў тэставым рэжыме запушчана ў МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў».
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны ад жыхароў рэгіёна паступіла звыш трыццаці званкоў. Сярод найбольш частых гучалі пытанні арганізацыі і змяненняў маршрутаў грамадскага транспарту, ЖКГ, у тым ліку капрамонту і добраўпарадкавання, прадастаўлення медыцынскай дапамогі, разлікаў па дагаворах на аказанне паслуг ад індывідуальных прадпрымальнікаў, заработнай платы.
У нашым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас цырымоніі ўзнагароджання найлепшых супрацоўнікаў МУС у вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.
У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». На працягу шасці гадзін у прамым эфіры гасцямі студыі тэлеканала «Беларусь 4 Магілёў» стане больш за 60 чалавек.
Два пажары ў Касцюковіцкім і Шклоўскім раёнах адбылися за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Так, без даху над галавой застаўся 47-гадовы жыхар вёскі Шаблі Касцюковіцкага раёна. 15 снежня раніцай ён сышоў у госці, а ўжо каля 4 гадзін дня суседзі, заўважыўшы палаючы дом, выклікалі ратавальнікаў. У выніку пажару знішчана 140 кв. м даху, часткова пашкоджаныя перакрыцці і маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.
У аграгарадку Буйнічы ў Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л. Л. Іванова 16–17 снежня пройдзе II адкрыты рэгіянальны шматжанравы конкурс «Мастацтва дзецям», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Пра гэта расказала карэспандэнту sb.by начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка выступіў з відэазваротам з нагоды пачатку рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі штогод ужо больш за 25 гадоў. Мэта акцыі – аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва ў іх маюць патрэбу. Тэрміны правядзення акцыі: 15 снежня 2022 г. – 15 студзеня 2023 г. Дабрачынная акцыя арганізавана на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўні.