Рус Бел Eng 中文

Архіў - май 2018

31 Май

Спецыяльная праграма «Мак» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 чэрвеня

Спецыяльная праграма «Мак» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 1 чэрвеня па 15 верасня. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.

У Магілёўскай вобласці налічваецца больш за 200 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў

У Магілёўскай вобласці налічваецца больш за 200 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (19,4% ад агульнай колькасці насельніцтва). Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы плануецца аздаравіць 42,1 тыс. дзяцей і падлеткаў

У Магілёўскай вобласці за летнія канікулы з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў плануецца аздаравіць 42,1 тыс. дзяцей і падлеткаў. Пра гэта паведамілі ў рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Акцыя па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў пройдзе 13 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне

У Магілёве і Магілёўскім раёне 13 чэрвеня адбудзецца інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Магілёве адзначаць парадам парасонаў, святамі кніг і дзіцячай творчасці

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Магілёве адзначаць парадам парасонаў, святамі кніг і дзіцячай творчасці. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей абласная арганізацыя ГА «БРСМ» арганізавала акцыю «Тыдзень Дабра»

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей абласная арганізацыя ГА «БРСМ» арганізавала акцыю «Тыдзень Дабра». Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні.

Прадстаўнікі пяці краін выступяць на фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах. Праграма

Больш за 600 удзельнікаў з пяці краін выступяць на XVII Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах. Форум пройдзе з 31 мая па 3 чэрвеня, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клімавіцкага райвыканкама.

30 Май

Асіповіцкі раён 1 чэрвеня ператворыцца ў тэрыторыю здароўя

Акцыя «Асіповіцкі раён – тэрыторыя здароўя» пройдзе ў Дзень абароны дзяцей (1 чэрвеня) у цэнтральным гарадскім парку Асіповічаў.

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных на канец красавіка 2018 года складаў 0,6%

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных на канец красавіка 2018 года складаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

У студзені-красавіку 2018 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 1 тыс. новых кватэр

У студзені-красавіку 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1 033 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 78,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны адкрылі ў Магілёве

Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны адкрылі сёння на базе Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі з удзелам дэлегацыі з горада-пабраціма Нанкіна (КНР). Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы адпаведнаму пагадненню паміж Магілёвам і Нанкінам, падпісаным 27 верасня 2016 года.

Больш за 280 маладых урачоў у гэтым годзе атрымае першыя працоўныя месцы ў Магілёўскай вобласці

Больш за 280 маладых урачоў у гэтым годзе атрымае першыя працоўныя месцы ў Магілёўскай вобласці. Гэта практычна ўдвая больш, чым 3-4 гады таму назад, паведамілі ў аблздраве.

У 43-м з’ездзе ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прыме ўдзел 120 дэлегатаў ад Магілёўскай вобласці

У 43-м зездзе грамадскага абяднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які пройдзе сёння ў Мінску, прыме ўдзел 120 дэлегатаў ад Магілёўскай вобласці. Наша моладзь на чале з першым сакратаром абласнога камітэта ГА «БРСМ» Паўлам Алексам раніцай адправілася ў сталіцу.

29 Май

Аддзяленне сацыяльнай перадышкі адкрылі ў магілёўскім доме дзіцяці

Аддзяленне сацыяльнай перадышкі адкрылі сёння ў Магілёўскім спецыялізаваным доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і парушэннем псіхікі.

Масавую зарадку правядуць у Магілёве 31 мая

Масавую гарадскую «Зарадку для ўсіх!» з удзелам бронзавага прызёра Алімпіяды 1996 года ў Атланце па акадэмічным веславанні Аляксандры Зубарэнка (Панькінай) правядуць на плошчы Зорак у Магілёве 31 мая. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Кіраўніцтва ЗАТ «Футбольны клуб Днепр» заклікала балельшчыкаў паводзіць сябе прыстойна

Прэс-служба ФК «Днепр» апублікавала афіцыйны зварот генеральнага дырэктара ЗАТ «Футбольны клуб Днепр» Дзмітрыя Калачова да балельшчыкаў каманды.

Падставай паслужылі сур’ёзныя штрафныя санкцыі ў дачыненні да клуба за непрыстойныя паводзіны балельшчыкаў падчас футбольных матчаў.

28 Май

Абласное свята дзіцячых дамоў сямейнага тыпу збярэ ў Магілёве каля 250 хлопчыкаў і дзяўчынак і больш за 50 бацькоў-выхавальнікаў

Рэгіянальнае свята дзіцячых дамоў сямейнага тыпу 29 мая збярэ ў Магілёве каля 250 хлопчыкаў і дзяўчынак і больш за 50 бацькоў-выхавальнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама.

Кіраўнік крычаўскага прадпрыемства абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты Вг130,9 тыс падаткаў

Факты ўхілення ад выплаты падаткаў у суме Вг130,9 тыс. выяўлены КДК пры праверцы крычаўскага таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца аптовым гандлем збожжам. Пра гэта паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка.

Прафсаюзныя юрысты правядуць 31 мая бясплатныя прававыя прыёмы грамадзян у Магілёўскай вобласці

Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 31 мая. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Плануецца, што ў большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры. Час і месца прыёмаў можна даведацца 28-29 мая па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 25 36 52.